Аляксей Мацука, галоўны рэдактар інфармацыйнага парталу «Навіны Данбасу», чый аўтамабіль быў спалены ў ноч на 12 красавіка, апавядае, што ў Славянску пачалася паніка і няма прадуктаў, ролік з горлаўскімі міліцыянтамі прапагандысцкі, а па ўсёй усходняй Украіне арганізоўваюцца атрады самаабароны для барацьбы з сэпаратыстамі.
— Апошняя навіна: сэпаратыстамі захопленая Макееўская гарадзкая рада, дзе адбывалася сэсія. Вядучая сэсыі — сакратар гарадзкой рады — паведаміла, што гарадзкі галава Аляксандр Мальцаў сышоў у адпачынак, і рада цяпер хоча правесьці рэфэрэндум.
Я думаю, што зараз падобныя рашэньні пасыпяцца валам у Данецкай вобласьці.
Што гэта за рэфэрэндум, пра што ён, зразумець пакуль цяжка.
Паводле нашай інфармацыі, у ноч з 13 на 14 красавіка была спроба атакі на барыкады вакол Данецкай абласной адміністрацыі. Гэтая атака ажыцьцяўлялася людзьмі, якія прадстаўляюць групу самаабароны і выступаюць за захаваньне цэласнасьці ўкраінскай дзяржавы.
Такія групы сфармаваныя зараз ва ўсіх дзевяці раёнах Данецку. Гэтаксама людзі зьбіраюцца ў такія групы па ўсёй вобласьці. Думаю, што за сёньняшнія суткі мы пабачым рэальны рэестар людзей, якія гатовыя выходзіць і абараняць Украіну ад пятай калёны.
Ёсьць паведамленьні пра тое, што галоўны офіс кампаніі Рыната Ахметава зачыніў сваё прадстаўніцтва ў Данецку на нейкі час. Ягоныя супрацоўнікі не выходзяць зараз на працу.
Паведамленьні сыпяцца кожную хвіліну. Адчуваньне, што гэта зводка ваеннага часу, а не навіны.
А агулам у Данецкай вобласьці мы назіраем вынік гуманітарнай катастрофы, якая фактычна працягвалася апошнія дваццаць гадоў незалежнай Украіны.
Як сябе паводзяць сілавыя структуры Данецкай вобласьці?
Было паведамленьне, што пачалася нейкая антытэрарыстычная апэрацыя. Пры гэтым у Славянск прыбылі некалькі грузавікоў. У іх, па дадзеных відавочцаў, прыехала падмацаваньне тэрарыстам, што захапілі будынак гарадзкой рады і Упраўленьня ўнутраных справаў. Таму дзе адбываецца антытэрарыстычная апэрацыя, мы ня ведаем, калі гэтых людзей падмацоўваюць іхныя ж хаўрусьнікі.
— Як вы можаце пракамэнтаваць сюжэт з Горлаўкі, на якім украінскія міліцыянты самахоць пераходзяць пад камандаваньне расейскага падпалкоўніка?
— Вы бачылі, што на гэтым відэа было няшмат людзей. Я так разумею, гэта тыя супрацоўнікі, якія заставаліся ўнутры будынку і не былі эвакуяваныя. Я думаю, гэта збольшага пастановачнае відэа, зробленае з мэтай прапаганды.
Людзі баяліся, міліцыянтаў пабілі проста ў будынку. Начальніка міліцыі гэтыя сэпаратысты зьбілі проста ў машыне хуткай дапамогі, разьбілі яму галаву. Аднаго міліцыянта яны паставілі на калені і пачалі яго проста ў натоўпе прыніжаць.
Натуральна іншы міліцыянты, якія гэта бачылі, як маглі сябе павесьці? А сэпаратысты гэтым скарысталіся і зьнялі прапагандысцкі ролік.
Думаю, гэтае відэа стане зараз матывацыяй для многіх грамадзянаў Украіны выйсьці на партызанскую вайну з сэпаратыстамі.
— Гэтыя сэпаратысты, хто яны?
— Іх можна падзяліць на некалькі катэгорый. Першая — гэта непасрэдна тэрарысты, якія захопліваюць будынкі са зброяй у руках. Другая — гэта сэпаратысты, якія выступаюць мірным шляхам адлучэньня ад Украіны, але ўсяляк падтрымліваюць гэтую ідэю. І трэцяя катэгорыя — гэта прарасейскія актывісты, якія настроеныя ляяльна да першых дзьвюх груп і да ідэі фэдэралізацыі на карысьць Расейскай Федэрацыі.
Такіх людзей усяго 10 тысяч па Данецкай вобласьці. А ў Данецкай вобласьці 4 мільёны чалавек. Адпаведна, ці можа меньшасьць дыктаваць сваю волю большасьці?
— Наколькі ў Данецкай вобласьці былі моцныя сэпаратысцкія і прарасейскія настроі?
— На ўсіх папярэдніх парлямэнцкіх выбарах гэтыя сэпаратысцкія арганізацыі набіралі менш за адзін працэнт галасоў. Ані разу ў абласной радзе не была створаная прарасейская фракцыя. У гарадзкой радзе ніводнага дэпутата не было абрана ад прарасейскіх палітычных партый «Расейскі блёк» ці «Славянская партыя».
Таму яны былі абсалютна маргінальныя ўсё жыцьцё і ўсю палітычную гісторыю. Казаць пра тое, што іхная палітычная папулярнасьць узрасла — гэта міт. Гэта абсалютна віртуальна сытуацыя, і яна не адпавядаюць рэчаіснасьці.
— Як сябе паводзяць захопнікі адміністрацый? Яны ўяўляюць сабою рэальную ўладу?
— Глядзіце, людзі напалоханыя ў гарадах вобласьці. Зараз у Славянску пачалася паніка. Там няма ежы. У крамах адмаўляюцца прадаваць хлеб і элемэнтарныя прадукты першай неабходнасьці. Славянск зараз пагружаецца ў поўную паніку і хаос.
— Нам зь Беларусі падаецца, што новая ўкраінская ўлада ня надта ўпэўнена пачуваецца ва Ўсходняй Украіне...
— Глядзіце, можна даць вельмі простую ацэнку. Людзі не выходзілі ў падтрымку Ўкраіны і адзінства краіны, за мір, за стабільнасьць, за бясьпеку проста па адной прычыне — яны давяраюць цэнтральнаму ўраду ў рашэньні праблемы. У гэтага ўраду ёсьць войска, міліцыя, праваахоўныя органы, антытэрарыстычны цэнтар і так далей.
Людзі верылі, верылі, верылі, яны чакаюць контраапэрацыі для згашэньня тэрарыстычнай атакі. Але зараз гэтага не адбываецца. Зараз, я так разумею, людзі будуць меней верыць гэтаму ўраду і будуць самаарганізоўвацца, і ўжо самаарганізоўваюцца ў асобныя групы.
— Чаму новы ўкраінскі ўрад такі нерашучы?
— Гэта ж не таталітарны ўрад, не дыктатура, як у Расеі ці Беларусі, дзе любое іншадумства душыцца гвалтоўным чынам. Як і ў любой дэмакратычнай краіне, урад спакойна чакаў, што, можа, гэта ня выйдзе за межы дыскусіі, мірных пратэстаў, хай нават з захопам некаторых будынкаў. Канечне, тое, што адбываецца зараз, ужо выходзіць за рамкі. Думаю, адказ будзе адпаведны.
— Якая роля Рыната Ахметава ў цяперашніх падзеях у Данецкай вобласьці?
— Думаю, Ахметаў страціў кантроль над сытуацыяй. Цяпер ён спрабуе прыватызаваць гэты працэс праз сваю асноўную палітычную групу «Партыю рэгіёнаў», але нешта ня дужа атрымліваецца. Заўтра будзе зьезд «Партыі рэгіёнаў» у Данецку. Пабачым, якімі рашэньнямі ён скончыцца.
— Вы яшчэ ані разу не сказалі пра расейскае ўварваньне....
— Гэта стопрацэнтна расейскае ўварваньне. Гэтаму ёсьць маса доказаў — як на ўзроўні размоваў гэтых людзей, так і на ўзроўні радыёперахопу.
— І што абяцае ўлада зрабіць у такім выпадку?
— Думаю, улада абяцае зрабіць контртэрарэстычную апэрацыю. І яна нейкім чынам будзе пасьпяховай.
Я думаю, што зараз падобныя рашэньні пасыпяцца валам у Данецкай вобласьці.
Што гэта за рэфэрэндум, пра што ён, зразумець пакуль цяжка.
Паводле нашай інфармацыі, у ноч з 13 на 14 красавіка была спроба атакі на барыкады вакол Данецкай абласной адміністрацыі. Гэтая атака ажыцьцяўлялася людзьмі, якія прадстаўляюць групу самаабароны і выступаюць за захаваньне цэласнасьці ўкраінскай дзяржавы.
Такія групы сфармаваныя зараз ва ўсіх дзевяці раёнах Данецку. Гэтаксама людзі зьбіраюцца ў такія групы па ўсёй вобласьці. Думаю, што за сёньняшнія суткі мы пабачым рэальны рэестар людзей, якія гатовыя выходзіць і абараняць Украіну ад пятай калёны.
Ёсьць паведамленьні пра тое, што галоўны офіс кампаніі Рыната Ахметава зачыніў сваё прадстаўніцтва ў Данецку на нейкі час. Ягоныя супрацоўнікі не выходзяць зараз на працу.
Паведамленьні сыпяцца кожную хвіліну. Адчуваньне, што гэта зводка ваеннага часу, а не навіны.
А агулам у Данецкай вобласьці мы назіраем вынік гуманітарнай катастрофы, якая фактычна працягвалася апошнія дваццаць гадоў незалежнай Украіны.
Як сябе паводзяць сілавыя структуры Данецкай вобласьці?
Было паведамленьне, што пачалася нейкая антытэрарыстычная апэрацыя. Пры гэтым у Славянск прыбылі некалькі грузавікоў. У іх, па дадзеных відавочцаў, прыехала падмацаваньне тэрарыстам, што захапілі будынак гарадзкой рады і Упраўленьня ўнутраных справаў. Таму дзе адбываецца антытэрарыстычная апэрацыя, мы ня ведаем, калі гэтых людзей падмацоўваюць іхныя ж хаўрусьнікі.
— Як вы можаце пракамэнтаваць сюжэт з Горлаўкі, на якім украінскія міліцыянты самахоць пераходзяць пад камандаваньне расейскага падпалкоўніка?
— Вы бачылі, што на гэтым відэа было няшмат людзей. Я так разумею, гэта тыя супрацоўнікі, якія заставаліся ўнутры будынку і не былі эвакуяваныя. Я думаю, гэта збольшага пастановачнае відэа, зробленае з мэтай прапаганды.
Людзі баяліся, міліцыянтаў пабілі проста ў будынку. Начальніка міліцыі гэтыя сэпаратысты зьбілі проста ў машыне хуткай дапамогі, разьбілі яму галаву. Аднаго міліцыянта яны паставілі на калені і пачалі яго проста ў натоўпе прыніжаць.
Натуральна іншы міліцыянты, якія гэта бачылі, як маглі сябе павесьці? А сэпаратысты гэтым скарысталіся і зьнялі прапагандысцкі ролік.
Думаю, гэтае відэа стане зараз матывацыяй для многіх грамадзянаў Украіны выйсьці на партызанскую вайну з сэпаратыстамі.
— Гэтыя сэпаратысты, хто яны?
— Іх можна падзяліць на некалькі катэгорый. Першая — гэта непасрэдна тэрарысты, якія захопліваюць будынкі са зброяй у руках. Другая — гэта сэпаратысты, якія выступаюць мірным шляхам адлучэньня ад Украіны, але ўсяляк падтрымліваюць гэтую ідэю. І трэцяя катэгорыя — гэта прарасейскія актывісты, якія настроеныя ляяльна да першых дзьвюх груп і да ідэі фэдэралізацыі на карысьць Расейскай Федэрацыі.
Такіх людзей усяго 10 тысяч па Данецкай вобласьці. А ў Данецкай вобласьці 4 мільёны чалавек. Адпаведна, ці можа меньшасьць дыктаваць сваю волю большасьці?
— Наколькі ў Данецкай вобласьці былі моцныя сэпаратысцкія і прарасейскія настроі?
На ўсіх папярэдніх парлямэнцкіх выбарах гэтыя сэпаратысцкія арганізацыі набіралі менш за адзін працэнт галасоў