Пра гэта гаворыцца ў звароце, які цытуе сайт «Новости Донбасса» да в.а. прэзыдэнта Ўкраіны, старшыні Вярхоўнай Рады Турчынава і прэм’ер-міністра Ўкраіны Яцанюка, накіраваным ад імя Незалежнага прафсаюза гарнякоў Данбаса і Данецкай абласной арганізацыі «Ўсеўкраінскае аб’яднаньне вэтэранаў Чарнобыля».
«Улада і праваахоўныя органы прадэманстравалі сваю поўную бездапаможнасьць і злачынную халатнасьць. Расьперазаныя экстрэмісты пачалі захопліваць адміністрацыі будынкаў, выкрадаць і выкарыстоўваць зброю, у тым ліку раздаючы яго простым мітынгоўцам. Яе выкарыстаньне ўжо прывяло да ахвяраў.
Мы адказна заяўляем, што цэнтральная ўлада, якая фактычна кінула Данбас на волю лёсу, не абароніць наш рэгіён. Гэта зробім мы. Мы гатовыя стаць на абарону сваёй Радзімы, свайго краю, сваіх родных і блізкіх дзеля нашай агульнай будучыні».
Зварот да кіраўнікоў Украіны падпісалі старшыня Данецкай абласной арганізацыі «Ўсеўкраінскае аб’яднаньне вэтэранаў Чарнобыля» Ўладзімер Дзяркач і старшыня Незалежнага прафсаюза гарнякоў Данбаса Мікалай Валынка.