Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя рэгіёнаў праводзіць надзвычайны зьезд у Данецку


Лідэр фракцыі Партыі рэгіёнаў Аляксандр Яфрэмаў адзначае, што Партыя рэгіёнаў супраць сілавога сцэнару і выкарыстаньня арміі ва ўсходніх абласьцях Украіны.

Як паведамляе агенцтва УНІАН, пра гэта Яфрэмаў заявіў падчас Пагаджальнай рады кіраўнікоў фракцыі і камітэтаў парлямэнта.

«Мы катэгарычна супраць сілавога сцэнару разьвіцьця падзей. Тым больш, лічым непрымальным выкарыстаньне ўкраінскай арміі супраць украінскіх грамадзян», — сказаў дэпутат.

У прыватнасьці, паводле яго слоў, людзі на ўсходзе хочуць, каб расейская мова атрымала статус другой дзяржаўнай мовы, разгледзець пытаньне адносна фэдэратыўнага дзяржуладкаваньня, а таксама адносна магчымасьці правядзеньня мясцовых рэфэрэндумаў.

Дэпутат адзначыў, што сёньня павінна адбыцца нарада адносна канстытуцыйнай рэформы і адпаведны праект павінен быць абмеркаваны з грамадзянамі:
«Калі там ня будзе адзначана якіх-небудзь складнікаў па тых пытаньнях, якія непакояць людзей з усходу, вы добра разумееце, якая рэакцыя будзе ў адказ», — сказаў Яфрэмаў і падкрэсьліў, што грамадзяне павінны мець магчымасьць уносіць свае прапановы адносна зьмяненьняў у Канстытуцыю.
Тым часам у сувязі з падзеямі, якія адбыліся ў Данецкай вобласьці, Партыя рэгіёнаў аб’яўляе аб правядзеньні 16 красавіка надзвычайнага зьезду дэпутатаў усіх узроўняў Данецкай вобласьці. Пра гэта піша «Ліга. Навіны»

«Выбраныя прамым галасаваньнем жыхарамі Данецкай вобласьці дэпутаты сельскіх, пасялковых, гарадзкіх, раённых, абласных радаў і Вярхоўнай Рады Ўкраіны маюць легітымныя паўнамоцтвы прадстаўляць тэрытарыяльныя грамады Данецкай вобласьці і зьяўляюцца адзінымі паўнапраўнымі выразьнікамі меркаваньня жыхароў Данеччыне. Зьезд павінен аб’яднаць асноўныя патрабаваньні жыхароў рэгіёну і вылучыць іх цэнтральным органам улады. Гэта — дэцэнтралізацыя ўлады: прамыя выбары губэрнатара, пашырэньне паўнамоцтваў для рэгіёну, у тым ліку бюджэтная аўтаномія, а таксама дзяржаўны статус расейскай мовы. Наша мэта — абараніць інтарэсы Данбаса, прадухіліць раскол Украіны і спыніць далейшае кровапраліцьце», — гаворыцца ў паведамленьні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG