У беларускіх гарадах далёка ня кожны інвалід-вазочнік наважваецца на вандроўку па гарадзкіх вуліцах. Бальшыня інвалідаў трымаецца звыклых маршрутаў для шпацыру — альбо двор ля дому, альбо недалёкі ад яго парк. Усё, што па-за межамі двара і парка, лічыцца для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі нязьведаным сьветам. Публічныя месцы, кажуць інваліды-вазочнікі, як і раней, застаюцца маладаступнымі. Сытуацыя калі і мяняецца, дык дужа марудна.
У Бабруйску невялікая група інвалідаў-вазочнікаў, дзяўчатак, рэгулярна кампаніяй выбіраюцца «ў сьвет». Кажуць, так прасьцей пераадолець перашкоды, боязь новага і паказацца людзям, бальшыня зь якіх зрэдку бачаць чалавека ў інвалідным вазку. Для гараджанаў інвалід-вазочнік на вуліцы застаецца дагэтуль нязвыклай зьявай.
Інга Татур — заўсёдніца вандровак па горадзе. Яна кажа, што сытуацыя зь бесьперашкодным доступам да ўстановаў культуры ды іншых месцаў, дзе з карысьцю можна правесьці час, мяняецца да лепшага, але дужа марудна. Дзяўчына доўга пералічвае будынкі, у якіх ладзяцца цікавыя для яе мерапрыемствы, аднак патрапіць на іх для інваліда ў вазку праблематычна.
«Многія нашы ўстановы культуры былі пабудаваныя за савецкім часам, а тады такой праблемы нібыта і не было. Тады пандусаў наагул не было», — разважае над сытуацыяй Інга Татур.
«Цяпер жа, калі будуецца нешта новае, дык, наколькі я ведаю, — працягвае дзяўчына, — ёсьць адмысловы закон, каб рабілі пандус ці нешта іншае, каб можна было заехаць у патрэбнае месца інваліду. Але ж робіцца гэта абы зрабіць, і атрымліваецца, што туды, куды трэба, не зусім зручна заехаць. Часта, каб выехаць, патрэбны валянтэр».
Жыхарка Бабруйску Наста таксама ў вазку і таксама, як і Інга, ня любіць сядзець дома. Нядаўна ёй пашчасьціла пабываць у Польшчы. Пра сваю замежную вандроўку дзяўчына апавядае захоплена і падрабязна:
«У Эўропе, вы ж ведаеце, да інвалідаў ставяцца лепей, чым у нас. Там стаўленьне да іх як да нечага звыклага. Калі Польшча далучылася да Эўразьвязу (нам казалі), то паўсюль сталі рабіць у падземных пераходах ліфты. А ў нас у Менску не паўсюль такія ліфты ёсьць. А вось жа ў маленькіх гарадах нават бардзюры зрабіць ня могуць, каб інвалід мог самастойна некуды дабрацца».
Наста прабыла ў Польшчы тыдзень. На радзіме яе сустрэлі зробленыя для прыліку пандусы, крутыя прыступкі ды бардзюры. Наста са скрухай прызнаецца, што толькі чуе, што безбар’ернае асяродзьдзе ў Бабруйску мяняецца да лепшага. Калі нешта і мяняецца, зазначае яна, то ў цэнтры гораду.
«Той тыдзень, які была ў Польшчы, я ніводнага разу не ўзьнялася па лесьвіцы, — згадвае Наста свой побыт у замежжы і параўноўвае яго з тым, які ёсьць у ёйным горадзе. — А ў нас мне даводзіцца сутыкацца з высокімі бардзюрамі. Маёй шасьцідзесяцігадовай маме даводзіцца штодня падымаць мяне па дужа крутым пандусе. Яго нам усталявала ЖКГ. Падымаемся мы на яго з разьбегу. У пад’ездзе крутыя прыступкі, зь якіх я неаднойчы падала».
На пытаньне, чаму стаўленьне ў эўрапейскай краіне да патрэбаў інвалідаў гэтак адрозьніваецца ад нашага беларускага, Наста адказвае: «У Польшчы эўрапейскія стандарты, а ў нас яшчэ ад савецкіх перажыткаў не адышлі далёка».
Найчасьцей у якасьці сродку ўзьдзеяньня на кіраўніцтва ўстановаў культуры інваліды-вазочнікі выбіраюць скаргі ды звароты. Часам гэта дапамагае, але праблемы ўсё адно застаюцца, бо ў створаным гарадзкім асяродзьдзі патрэбы інвалідаў у вазках і невідушчых людзей ня ўлічаныя, і выпраўляецца гэта хіба надта марудна.
Каардынатар «Офісу па правах людзей з інваліднасьцю» Сяргей Драздоўскі зазначае: калі параўноўваць сытуацыю ў Беларусі зь безбар’ерным асяродзьдзем дзесяцігадовай даўніны зь цяперашняй, то зьмены ёсьць. Тым ня менш праваабаронца зьвяртае ўвагу на асаблівасьць сытуацыі. На ягоную думку, змагацца з бар’ерамі, якія перашкаджаюць інваліду, бессэнсоўны занятак. Сяргей Драздоўскі тлумачыць:
«Неабходна дамагацца даступнасьці ў рэалізацыі інвалідамі сваіх правоў. З аднаго боку, зьмены ёсьць, і мы гэта назіраем, але калі згадаць справаздачы афіцыйных асобаў — напрыклад, прагучала па Менску, што даступнасьць публічных месцаў для інвалідаў дасягнула 67 працэнтаў — то гэта ня праўда. Даступнасьць значна меншая. Якасьць даступнасьці варта ацэньваць не па колькасьці пандусаў, а па колькасьці людзей у вазку, у тым ліку невідушчых людзей, у публічных месцах. Вось тады можна казаць, што нешта зьмянілася».
Сяргей Драздоўскі зазначае: любая «дробязь» для інваліда ў вазку на ягоным шляху — перашкода. Пакуль будуць заставацца высокія бардзюры, нязручныя пандусы ды крутыя прыступкі — датуль, лічыць праваабаронца, правы інваліда будуць парушацца. А гэта азначае, што інвалід у вазку, акрамя сваёй кватэры ды двара ля дома, нічога ня бачыць.

Нават бардзюры зрабіць ня могуць, каб інвалід мог самастойна некуды дабрацца

Прагучала па Менску, што даступнасьць публічных месцаў для інвалідаў дасягнула 67 працэнтаў — гэта ня праўда