Разгляд справы выклікаў шырокі розгалас ў асяродку інвалідаў і прымусіў дарожнікаў пачаць рэканструкцыю пешаходных пераходаў. Аднак прысуджаную маральную кампэнсацыю інвалід не атрымаў дагэтуль.
Бабруйскі суд прызнаў дарожнікаў вінаватымі ў тым, што яны не прыстасавалі пешаходны пераход для патрэбаў людзей з абмежаванымі магчымасьцям, на якім Мацкевіч перакуліўся на вазку і траўмаваў сябе. Адсуджаныя ў дарожнікаў два мільёны рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды пазоўнік зьбіраўся аддаць жанчыне, таксама інваліду-вазочніку, для ўзьвядзеньня пандусу зь яе балькону. Ці выканаў сваё абяцаньне спадар Мацкевіч? Прызнае, што не:
«Бабруйскае дарожнае эксплюатацыйнае прадпрыемства дагэтуль не перавяло грошы, якія суд прысудзіў выплаціць за маральную шкоду і пакрыцьце судовых выдаткаў».
Сяргей Мацкевіч устрымліваецца ад таго, каб называць прычыну, па якой адсуджаныя ў жніўні грошы дагэтуль яму не пераведзены на банкаўскі рахунак. Тлумачыць гэтым тым, што ня трэба цьвяліць дарожнікаў — маўляў, усё роўна грошы вернуць і зь індэксацыяй.
Высьветліць прычыну ў саміх дарожнікаў таксама не ўдалося. У прыёмнай параілі патэлефанаваць юрыстам прадпрыемства, тыя ж на тэлефанаваньні не адказвалі.
На судзе прадстаўнік адказчыка прызнаў, што пешаходны пераход, па якім зьбіраўся перайсьці Мацкевіч, сапраўды, быў з парушэньнямі нормаў для пераходу інвалідаў. Разам з тым, ён заявіў, што здарэньне адбылося не на самім пераходзе, а ў месцы, прызначаным для зьезду тэхнічных транспартных сродкаў. Паводзіны інваліда юрыст дарожнікаў назваў груба неасьцярожнымі і віну за здарэньне ўсклаў на яго ж.
Паводле Сяргея Мацкевіча пасьля суду ў Бабруйску дарожнікі правялі абсьледаваньне пешаходных пераходаў у цэнтры гораду і некаторыя зь іх былі пераробленыя. У гарвыканкаме адбыліся нарады па вырашэньні пытаньняў, зьвязаных зь безбар’ерным асяродзьдзем.
А ці пабольшала інвалідаў на бабруйскіх вуліцах пасьля такой працы, пытаю ў спадар Мацкевіча.
«У Бабруйску шэсьцьсот чалавек вазочнікаў, зь іх толькі блізу 10 выходзяць на вуліцу самастойна, нечым займаюцца. Астатнія сядзяць дома. І калі пытаньне безбар’ернага асяродзьдзя вырашыцца станоўча, то ня факт, што яны выйдуць на вуліцу. Пытаньне тут, як іх зацікавіць. Каб чалавек разьняволіўся, каб чалавек мог сябе знайсьці ў грамадзтве. Калі, да прыкладу, прыяжджаеш у які нямецкі гарадок — такое ўражаньне, што там адны інваліды. Гэта не гаворыць, што іх там многа, проста яны там жывуць як людзі».
Навагодзьдзе інваліды-вазочнікі, кажа Сяргей Мацкевіч, сустракаюць звычайна там, дзе праводзяць амаль усё сваё жыцьцё — дома. Некаторыя гатовыя выбрацца ў навагоднюю ноч у горад, на елку:
«Усё будзе залежаць ад надвор’я. Цяпер я во гляджу крыху адтаяла, дык магчымасьць такая ёсьць. А калі сьнег моцны пойдзе, то магчымасьцяў будзе мала. І ня толькі для вазочнікаў...», — зазначае Сяргей Мацкевіч.
Сам ён зьбіраецца сустрэць новы год у сям’і.
Сяргей Мацкевіч інвалід першай групы. 23 гады ў вазку У яго пашкоджаны хрыбет. Ён актывіст Беларускай асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў. У хаце не сядзіць. Усім, чым можа, дапамагае інвалідам, якія такой актыўнасьцю не вылучаюцца.