У савецкім партызанскім руху на Беларусі былі такія эпізоды, пра якія не расказвалі на школьных «уроках мужнасьці». Яны не апісваліся ў мэмуарах партызанскіх камандзіраў. Пра іх маўчалі савецкія газэты. Пра гэтыя эпізоды памяталі, стараючыся ўголас не гаварыць, толькі тыя, каго бяда закранула непасрэдна, ды нешматлікія абазнаныя. Хоць гэтыя эпізоды падпадаюць пад азначэньне «ваеннае злачынства». Такое злачынства адбылося на хутары каля Багданава 23 красавіка 1943 году. Калі партызаны ноччу расстралялі сям’ю солтыса Станіслава Вайгяніцы. Забілі і дзяцей, і цяжарную жонку.
Са спадаром гадоў 50, сур’ёзным нешматслоўным вусачом, якога клічуць Валянцін, мы блукаем па старых могілках мястэчка Багданава. Шукаем адну магілу. Сям’і Вайгяніцаў. І пакуль прабіраемся скрозь рады новых кладоў, я не перастаю зьдзіўляцца колькасьці надмагільляў зусім маладых людзей. Маіх аднагодкаў і маладзейшых. Валянцін па ходу распавядае кароткія гісторыі пахаваных.
— Вунь мужык жонку забіў. Во жонка пахаваная. Сын павесіўся. А мужыка ў гэтым радзе, у канцы пахавалі. Ён жонку застрэліў і сам застрэліўся.
— А з-за чаго такія жарсьці?
— А яны жылі як кот з сабакам. Ён гуляў. А яна засьпела яго. Ён п’яны быў. Раз пальнуў, не дабіў. З другога разу дабіў. А пасьля і сам застрэліўся. А сын раней, перад гэтым, павесіўся.
Амаль усе гісторыі гучаць як крымінальная хроніка. І бянтэжыць колькасьць маладых твараў на помніках.
— Во гэтая гарэлку піла. Дзяцей, мусіць, штук пяць. Маладая таксама, згарэла.
— П’яная згарэла? Адна згарэла?
— Адна.
— А вунь, які малады, 69 год.
— Таксама пакінуў пяцёра дзяцей. Гарэлку пілі ўсякую.
Нарэшце дабіраемся да двух невялікіх абэліскаў з польскімі надпісамі.
— Браніслава, Марыя. 55 лят. 29 лят.
— Усёй радзіне адзін помнік і паставілі. Вайгяніцам. Тут раней драўляныя крыжы былі. Іх папрыбіралі.
— Паглядзіце дату. 23 красавіка 1943 году.
У кожнай беларускай вёскі была свая вайна. Са сваімі героямі. Са сваімі злачынцамі. І са сваімі памятнымі датамі. 23 красавіка 43-га году для Багданава — дата вельмі памятная. Хоць за савецкім часам, калі яшчэ жылі сьведкі той трагедыі, мне пра яе наўрад ці б распавялі. Бо тэма была занадта небясьпечная. Перасьцярога і сёньня адчуваецца ў голасе людзей. Але кожны ў Багданаве ведае, што адбылося ў той дзень. Як вось гэтая нестарая гаспадыня, якую сустрэў проста на вуліцы.
— Вайгяніца? Ён быў солтысам. І яго зьнішчылі тыпу партызаны. Але там незразумела. Адны так гавораць, а другія так.
— А ён быў солтысам?
— Так. Там цэлая сям’я. Матка, бацька. Там чалавек дванаццаць у магіле. І дзяцей там толькі...
Ганну Каралевіч, старажылку Багданава, я засьпеў у яе хаце разам з суседам, Раманам Дзьвінам. У 43-м пані Ганна была маленькай дзяўчынкай.
— Адна толькі засталася жывая. Яна ў Польшчу зьехала. І жонка ж была цяжарная. І яе застрэлілі. А ён быў у нямецкай паліцыі, бацька.
— І ўначы прыйшлі і ўсіх павыразалі.
— Стралялі. Дзетак стралялі. Адной дзяўчынцы толькі лёс быў наканаваны жыць. Матка як уставала, коўдру кінула на яе. А прыйшоўшы была братавая дачка. Начавала ў іх. Яны па душах палічылі, што ўсе. А гэтая дзяўчынка, як спала, так і не прачнулася. Палічылі, колькі душ. А жонка была цяжарная, застрэлілі. Колькі было дзяцей, усіх пастралялі.
— А на раніцу прыйшоў мужык сусед, крыкнуў, і гэтая дзяўчына прачнулася.
— Калі б не было гэтай другой, дык яны б шукалі яшчэ адну душу. А так яны палічылі, што ўсіх, і пайшлі. Вось такая была гісторыя. А пасьля бацьку самі немцы... Ён надта ўзьеўся на ўсіх. І тады пачаў надта на партызанаў хадзіць. А немцам гэта надакучыла. Яны яго і забілі.
— Самі немцы?
— Яны ж таксама жыць хацелі. А ён усё ў лясы цягнуў, каб партызанаў пабіць. Злосьць за сям’ю зьнішчаную.
Раман Дзьвін, яшчэ не стары ўсьмешлівы дзядзька, пра той час ведае толькі з аповедаў бацькоў. І яго такія правілы вайны ня дзівяць.
— Як мая маці расказвала, а яны жылі на хутары. Да іх на хутар прыходзяць партызаны. І вось калі немцы дазнаюцца, што партызаны да іх прыходзілі, — усё, усю сям’ю выражуць. Усю сям’ю.
— У адных была подласьць. І ў другіх была подласьць. Партызаны таксама несправядліва рабілі. У чым сям’я вінаватая? Яго лавіце. А яны прыйшлі, дзетак маленькіх пастралялі. Сонных.
Эдуарду і Крысьціне Радвіловічам неўзабаве стукне 80. І ён, і яна — аднагодкі. І па іхніх вачах бачна, што яны за доўгія гады адно аднаму не надакучылі. Гэта вельмі гасьцінная і гаваркая пара. Але старая Крыся часам спрабуе стрымаць гаворку свайго жвавага на язык Эдзіка.
— Што ён рабіў?
— Здаваў немцам людзей.
— Нікога ён не здаваў. Проста служыў. Знаеце, як цяпер. Як старшыню калгаса паставілі. Трэба ж некаму рабіць. Ну, і ён пайшоў таксама. Прымушалі.
— Ніхто не прымушаў яго! Ён сам пайшоў. Не дуры галавы!
— Я помню, як ён прыйшоў на пахаваньне. Калі партызаны выразалі. Свае, нашы партызаны. Расказвалі пасьля, што калі прыехалі рэзаць, такое было заданьне, коні моцна іржалі. Як пачулі кроў! Партызаны баяліся. Немцаў жа кругом было. Сам Федзя Завадзкі расказваў, які там быў і рэзаў. Страляў, ня рэзаў.
На хвіліну баба Крыся вырашыла ўзяць агонь на сябе. І выказаць набалелае. У Крысьціны ад рук немцаў загінуў брат. І дзякуючы ж немцу ўратавалася ўся сям’я. У акупацыі былі розныя абліччы.
— Ён выдаваў людзей немцам.
— А што значыць выдаваў? Ён паказваў, хто камуніст?
— Во гэтак і прадаваў. Паказваў, хто ў партызанах. Як брата майго расстралялі ў двары. Гэта ж быў двор Рушчыца калісьці. Знакамітага мастака. Гэта ўсё ягоная зямля. Мае бацькі рабілі ў яго. Бацька рабіў сталяром, а мама на кухні. Унук яго часта прыяжджае сюды. Тут калі стаяў двухпавярховы дом, партызаны падбіраліся сюды і стралялі. А маці мая падушкі пакладзе на падлогу. Клаліся на зямлю, а пасьля... Быў тут повар такі. Немец. Каталік. Ён сказаў так нам: «Расстралялі вашага сына. Калі вы ноччу не ўцечыцё, то расстраляюць усю сям’ю. Бо хутка зьвязда ўзыдзе адтуль, а свастыка зойдзе на Захадзе». І сказаў, каб тэрмінова выяжджалі. Бо вас расстраляюць, як і сына вашага расстралялі.
— За што забілі вашага брата?
— Быў з партызанамі зьвязаны. Сказалі «партызан», і ўсё. Білі, кідалі ў рэчку. З мосту кідалі. Білі прыкладамі. І завялі ў сад каля сьвінарніка, і там расстралялі.
— Вайгяніца — ён меў дачыненьне да сьмерці вашага брата?
— Не, ён ня меў.
Чым далей я гутарыў з багданаўскімі людзьмі, тым болей уражваўся новым дэталям гэтай старой гісторыі. Якая, аднак, дагэтуль баліць тутэйшым людзям. Вось што распавёў мне 80-гадовы Казімір Радвіловіч, старэйшы брат Эдуарда.
— Расстралялі «нашы». Як называецца, «нашы». За тое, што ён быў камэндант паліцыі.
— Людзі шкадавалі іх?
— Канечне. Вось калі я такі пісьменны, што пайду працаваць ці мяне прымусілі, такі час быў. Вайна! Ён пайшоў абараняць каго. Сакаўшчыну ён абараніў. Яе расстралялі б, а ён абараніў. За тое, што ў лесе спаткалі так званыя «нашы» немцаў. Стралялі па немцах. Адзін застаўся афіцэр жывы. І хацелі ўсю вёску сагнаць і спаліць. А ён сказаў: «Ня трэба». Вайгяніца! Вайгяніца ўратаваў цэлую вёску! Немцы паверылі яму. Бо ён ім служыў. «Ня трэба з-за аднаго чалавека». Бачыце? Ён ратаваў, а ягоную сям’ю... Пры чым тут сям’я? Але ён палюбіў гэтую ўладу. Палюбіў гэтую работу. Але вайна. Яму ня трэба было лезьці ў гэта. Вайною ўсякае робіцца.
Невядома, ці былі ўзнагароджаныя выканаўцы гэтага «подзьвігу», але па рэакцыі тых, хто пра яго ведае, зразумела, што гэтаму «подзьвігу» жыць у вяках. Казімір Радвіловіч аж кіпіць, што гэтае забойства проста сышло з рук.
— Каб немец страляў іх, гэту сям’ю. А то стралялі «нашы». Гэта і крыўдна. Што «нашы» — нашых«.
— А як пасьля людзі зь імі кантактавалі? Размаўлялі... Зь людзьмі, якія расстралялі дзяцей.
— І зналі, і размаўлялі. А «нашы» іх ужо не маглі расстраляць. Яны быццам нявінныя. Можа, іх прымусіла якая ўлада.
— Гэта не лічылася ваенным злачынствам.
— Ня крыўдна было б нікому, каб немец страляў. Хто вінаваты, што я пайшоў? Можа, ён захацеў лёгкага хлеба?
Эдуард Радвіловіч быў добра знаёмы з адным з выканаўцаў гэтай акцыі, партызанам Фёдарам Завадзкім. Таму і дэталі той ночы расказвае, нібыта відавочца.
— Галасілі, крычалі. А коні, бачыце, адчуваюць таксама.
— Двух хлопчыкаў, братоў. І аднаго, і другога.
— А што, гэты Завадзкі гэтым подзьвігам хваліўся?
— Так. Проста хваліўся. Ён тады, пасьля вайны, высунуўся ў невялікія начальнікі. Быў кладаўшчыком. Ён быў мой начальнік. Я яму падпарадкоўваўся. Ён быў бязьдзетны. Першая жонка яго кінула, тут другая была. Ён усё расказваў, усё. За чаркай сядзем, усю партызанку сваю расказваў.
— І часта яны такое рабілі, каб цэлымі сем’ямі...
— Не. Не чуваць было.
— А як людзі на яго глядзелі? Гэта ж нелюдзь.Страляў дзяцей. Ці ён подзьвіг зрабіў?
— Ён гаварыў: «Такі даўшы былі загад. Такую сям’ю прыбраць». Ён усё мне расказваў. Што нават пасьвілі каровы. І што адзін хлопец дужы даў яму па вуху. А тады, як ён пайшоў у партызаны, прыйшоў і застрэліў таго. За гэта. Ён, кажа, прасіўся, а я ўсё роўна застрэліў.
Апошнія словы выдатна лішні раз ілюструюць, чым была вайна для былых суседзяў. Спосабам спагнаць асабістыя крыўды. І вельмі важна, што партызаны забівалі дзяцей не з асабістай ініцыятывы, а на загад. У раёне Багданава ад канца 42-га году дзейнічала партызанская брыгада імя Чкалава. Хто аддаваў гэты загад і ці ведаў пра яго камандзір брыгады Міхаіл Іванавіч Грыбанаў, пра гэта мы, напэўна, ніколі не даведаемся. А вось хто быў сапраўдным героем той вайны, распавесьці можна.
Майму суразмоўцу, Эдуарду, у 43-м было 9 гадоў. Ягоны дзядзька рабіў на вадакачцы, на чыгунцы. І маленькаму хлопчыку ня раз прыходзілася рызыкаваць жыцьцём, носячы ў адзеньні запіскі са зьвесткамі пра рух цягнікоў. Вядома, Эдуард Радвіловіч ня лічыцца вэтэранам і не атрымлівае ад дзяржавы ніякіх ільготаў і ўзнагарод.
— Як ён з атрадам партызанаў зьвязаўшыся, я ня ведаю. Ён мне запісачку за каўнер закладзе, і ідзі. Толькі, — кажа, — не ідзі праз двор. Бо тут шмат немцаў стаяла. Ідзе на касьцёл. І ведаеце, што было б? Была б Хатынь у Багданаве. І я даходжу да касьцёла, а там прыехалі немцы. І адзін немец на мяне — «гер-гер». Падыходзіць другі. І гэты «гер-гер». І трэці кліча. А я ж ведаю, што я нешта нясу за каўняром. Зловяць — капут. Думаю, будуць клікаць — што рабіць? І выручыў мяне галоўны. Ён на іх — ай, гер-гер. Махануў рукой. Але што рабіць, як будуць клікаць? Уцякаць — застрэляць. Я шырэй крок, ужо на іх не аглядаюся. І толькі заходжу за дом, выходзіць ён, партызан. Выцягвае гэтую запісачку. Напэўна, расклад цягнікоў там быў. А калі б яны мяне паклікалі — была б Хатынь. Вось так я гэтыя запіскі насіў.
Эдуард і Крысьціна Радвіловічы жывуць насупраць былой сядзібы Рушчыцаў, ад якой засталіся толькі абгарэлыя цагляныя слупы. Руіны добра відаць з вакна. Яны кожны дзень нагадваюць пані Крысьціне пра далёкія даваенныя часы, часы яе дзяцінства. Справа ў тым, што Крысьціна жыла ў гэтай сядзібе. І памятае яе да найдрабнейшых дэталяў.
— Прыгажосьць была. Там, за гэтымі дамамі дарога была. А там было возера. Вялікае, круглае. Абсаджанае кругом бэзам. А пасярэдзіне лодкі плавалі, паны прыяжджалі. Слупы вялікія ў браме гэтай. Прысады, абсаджаныя бярозамі.
— А яно ёсьць, гэтае возера?
— Ёсьць, але зарослае. І дубы на тым баку былі, а тут клёны, ліпы, вербы. А нам асабняк быў дадзены. Бацька быў цесьля, а мама на кухні. І вакол былі яблыні, сады былі. Яблыня проста ў акне стаяла. Адчыніш акно — і даставай яблык. А парабкоўскія дзеці ня мелі ж сюды доступу. Дык маці набярэ ў фартух тых яблыкаў ды ім падсыпле пад сетку.
— А вы маглі гуляць па гэтым садзе?
— Мы маглі гуляць. І зь дзецьмі гулялі іхнымі. Анджэй быў, сын іхны.
— У вас было дзяцінства такое...
— Гэта быў рай. Ні голаду ня бачылі, нічога. Зь Вільні лялечны тэатар прыяжджаў! І ўсе парабкі туды сыходзіліся, глядзелі.
— Рушчыцавы дзеці гаварылі толькі па-польску?
— Не. Па-беларуску гаварылі.
Аднак вернемся з цудоўнага Рушчыцавага маёнтку ў страшны 43-ці. Хоць за забойства дзяцей ніхто не панёс ніякай кары, проста так яно з рук не сышло. Народ сам «узнагародзіў» партызана Фёдара Завадзкага. Вось такой гісторыяй.
— Ён пасьля вайны ня хутка памёр. Больш чым 60 гадоў. Пад 70. Бязьдзетным.
— Хавалі яго ў Юрацішках. У яго залатыя зубы былі. Гаварылі, што валялася галава.
— Няпраўда.
— Павыбівалі. Праўда!
— Няпраўда. Гэта пусьцілі чутку.
— Ты знаеш!
— Што адкапалі. Няпраўда.
— Валялася галава?
— Так. Каля магілы разрытай. Разрылі зямлю і выбілі зубы залатыя.
Нават калі праўды ў гэтай гісторыі няма ні каліва, стаўленьне да «героя» з боку людзей надта выразнае. Бяззубая галава на разрытай магіле. Чым ня помнік дзетазабойцу?
Мае суразмоўцы ня памятаюць, колькі дакладна чалавек было расстраляна ў тую ноч. Крысьціна кажа, што было 7 душ. Нехта кажа, што болей. На багданаўскіх могілках стаяць два помнікі. На адным зь іх — імёны Марыі і Браніславы Вайгяніцаў, маці і жонкі таго солтыса. На другім напісана, што тут ляжыць «радзіна Вайгяніцаў», безь пераліку імёнаў. Але з памяці тутэйшага люду гэтая гісторыя ня зьнікне ніколі. Бо зло засталося непакаранае.
— Хавалі іх, людзей сабралася вельмі шмат. Плачу было. Бо столькі магіл. Я яшчэ падлеткам быў. Усе людзі сышліся. Але не было вайскоўцаў ніякіх. Ні рускіх, ні партызан, ні немцаў. Хавалі проста людзі. Але плачу было! Плакалі страшна.

Адзін хлопец дужы даў яму па вуху. А тады, як ён пайшоў у партызаны, прыйшоў і застрэліў таго. За гэта. Ён, кажа, прасіўся, а я ўсё роўна застрэліў