На фэйсбук-старонцы гурту апублікаваная рэакцыя на адмену канцэрта ў Пскове.
«Анарха-сіндыкат Lyapis Crew гатовы прыняць у свае шэрагі Пскоўскі абкам КПРФ у поўным складзе — скажам, у рэклямна-ідэалягічны аддзел. Бо пасьля ўсіх гэтых пскоўскіх заяваў, байкотаў і забаронаў праслухоўваньне альбома „Матрёшка“ і прагляд відэа з гэтага альбома вырасьлі ў разы! Дзякуй, бацькі, за салідарнасьць і братэрскую дапамогу! Будзем вінныя...»
„Бацькі“ не прымусілі сябе чакаць з рэакцыяй, і на сайце зьявіўся артыкул пад назвай «„Ляпіс Трубяцкі“ ў накаўце пасьля сустрэчнага ўдару пскоўскіх камуністаў».
«Ня любяць людзі рускія, калі ганяць іх мову і радзіму, калі ступаюць па іх роднай зямлі ідэйныя пасьлядоўнікі фашыстаў. Не за тое змагаліся зь нямецка-фашысцкімі захопнікамі і іх падхалімамі з атрадаў бандэраўцаў старэйшае пакаленьне, якое вызваліла Савецкі Саюз і палову Эўропы. Фашысцкі накіп будзе змыты ў каналізацыю!»
Канцэрт «Ляпісаў» быў адменены пасьля звароту Пскоўскага абкама КПРФ да мясцовых уладаў. Пскоўскія камуністы сьцьвярджалі, што музыканты падтрымалі дзяржпераварот ва Ўкраіне і выстаўляюць Расею ў непрыглядным сьвятле.
Альбом «Матрёшка» можна слухаць тут.