Пасьля рэвалюцыйных падзеяў Украіна пачынае наладжваць новае жыцьцё. На хуткія перамены людзі асабліва не разьлічваюць.
Важна тое, што краіна пачала рухацца ў напрамку пераменаў, пазбываецца карумпаванага рэжыму, адыёзных кіраўнікоў, якія пагрузьлі ў раскошы і ўсёдазволенасьці. Пра гэта кажуць самі ўкраінцы, якія праяжджаюць з поўдня праз памежны Гомель.
Спадарыня Тацяна стала жыве ў Кіраваградзе, абласным горадзе на поўдні цэнтральнай часткі Ўкраіны. Апавядае, што рэвалюцыйныя падзеі асабліва не закранулі горад. Тут толькі разабраліся з двума помнікамі:
«Помнікі Кірава і Леніна зьнялі. У нас горад невялікі, было ціха й спакойна. Ня так, як у Харкаве ці Луганску. Не было нейкай вайны ці заварухі. Адміністрацыю не здымалі. Міліцыя на месцы, адміністрацыя на месцы — спакайней было».
Украінка, аднак, пагаджаецца, што ўладу трэба было мяняць:
«Вядома, трэба было мяняць. Трэба мяняць. Па-першае, пэнсіі маленькія, заробкі таксама. Мінімалка — 860 грыўняў плацяць. Абяцалі больш плаціць — 1400, але столькі ніхто ня плаціць. Амаль закрытыя прадпрыемствы. „Чырвоная зорка“ была — завод сеялак, радыёзавод быў. Быў „ПішМаш“ — зачынілі. Завод „Электрасіла“, дзе робяць помпы, працуе на мінімуме.
Сын Януковіча забраў 65 працэнтаў акцыяў прадпрыемства „Санола“, дзе алей вырабляюць. Бярозкін там у нас дырэктар. Ён выйшаў цяпер з „Партыі рэгіёнаў“ — напісаў ужо заяву і выйшаў з партыі. „Рэгіёны“ ўсё сабе прысвойвалі, цягнулі і прымушалі ўсіх людзей ісьці ў партыю».
Суразмоўніца кажа, што цяпер украінцы вельмі разьлічваюць на перамены:
«Спадзяюцца на лепшае — што стане лепей жыць. Прыйдзе новая ўлада і штосьці пераменіцца. Спадзяюцца людзі на лепшае».
Украінец Аляксандар з райцэнтру Шчорс, што на Чарнігаўшчыне, апавёў, што ў іхнім невялічкім мястэчку таксама меліся зрынуць помнік Леніну:
«Пазаўчора ў нас хацелі помнік Леніну зрынуць — камусьці перашкаджае, вочы мазоліць. Выклікалі міліцыю — міліцыя не прыехала. Людзі самі абаранілі — грамада чалавек дзьвесьце сабралася. І тыя, што хацелі зьнесьці помнік, зьехалі. Думаю, часова зьехалі.
Мне ўсё адно, хто будзе пры ўладзе. Галоўнае, каб праца была і каб не стралялі. Раней я на вайсковым заводзе працаваў, але пасьля развалу Саюзу яго парэзалі. Цяпер і мэблевую фабрыку развалілі. Працы няма ў нас. Хто ў Кіеў езьдзіць на заробкі, хто ў Маскву. Хто куды. Пасадзіш бульбу, і калі яна вырасьце — з голаду не памром. Зноў жа грыбы й ягады вырастуць — пойдзем зьбіраць. У нас жа там вакол лясы — партызанскія лясы».
Маладзён Аляксей з Чарнігава глядзіць на апошнія падзеі ва Ўкраіне з пэўнай доляй аптымізму. Вядома, ня так хутка ўсё можна зьмяніць і перабудаваць, але спадзевы на перамены абнадзейваюць:
«Лепшага жыцьця чакаем: каб было спакойна, каб была праца. Добра тое, што няма ўжо карумпаванай улады, што не раскрадаюць ужо Ўкраіну і ня будуць раскрадаць. І гэта добра».

„Рэгіёны“ ўсё сабе прысвойвалі, цягнулі і прымушалі ўсіх людзей ісьці ў партыю