«У Пуціна няма ўплыву на Ўкраіну, — кажа расейскі палітоляг Станіслаў Бялкоўскі, які прадказаў сыход Віктара Януковіча. — А ў нас ва ўсіх комплекс непаўнавартасьці: як гэта — украінцы могуць, а мы не?!» Станіслаў Бялкоўскі адказаў на пытаньні Радыё Свабода.
— У якой сытуацыі апынуліся расейскія ўлады ў сувязі з падзеямі ва Ўкраіне?
— Уладзімір Пуцін апынуўся ў сытуацыі поўнага ідыёта, бо грошы, якія былі ўкладзеныя ў Віктара Януковіча, натуральна спрацавалі ў мінус. І я папярэджваў, што нельга даваць Януковічу грошы: яны зьніклі незваротна.
Зь іншага боку, Уладзіміру Ўладзіміравічу ўсё гэта кампэнсавалася трыюмфам Алімпіяды. Ён цяпер ня думае пра Ўкраіну, а пачне думаць пра яе заўтра.
У яго вельмі добрыя стасункі зь Юліяй Уладзіміраўнай Цімашэнкай. Для Пуціна вельмі важна, каб яна стала гаспадыняй Украіны.
А для ўкраінскіх элітаў важнае роўна адваротнае — каб яна ёю ня стала. Усе цудоўна разумеюць, што Юлія Ўладзіміраўна — гэта жорсткі, аўтарытарны чалавек, які «пашыхтуе» ўкраінскую эліту так, як ім гэта і ня сьнілася пры Януковічу.
Таму тут ізноў узьнікае сыстэмаўтваральная фундамэнтальная супярэчнасьць паміж асабістымі інтарэсамі Ўладзіміра Пуціна і інтарэсамі ўкраінскіх элітаў. І цяпер мы будзем назіраць, у якім фармаце гэтая супярэчнасьць будзе вырашацца. З адной вельмі важнай агаворкай.
Прынцыпова якаснага ўплыву на Ўкраіну ў Пуціна няма. Ён хутчэй назіральнік і сузіральнік.
У гэтым сэнсе вялікі Пуцін і мізэрны Бялкоўскі, зь якім вы цяпер размаўляеце, роўныя ў сваім уплыве на ўкраінскую палітыку. Як гэта ні сьмешна.
— Што чакае грамадзянскую супольнасьць і палітычную апазыцыю ў Расеі?
— Тут з надзвычайным пазытывам успрынялі падзеі ва Ўкраіне. У нас ва ўсіх комплекс непаўнавартасьці — як гэта: украінцы могуць, а мы не?! Таму тое, што адбываецца ва Ўкраіне, дало вялізарны імпульс для таго, што мы нарэшце сталі цікавіцца ўласнай уладай і выходзіць на вуліцы.
— Як будзе ўлада на гэта рэагаваць?
— Нэрвовенька. Уладзімір Уладзіміравіч гэтага ня любіць. Ён будзе спыняць у зародку, але гэта ўжо ня важна. Калі камень паехаў з гары, ён ужо назад угару не падымецца.
— І які ваш прагноз на бліжэйшы час?
— Мой прагноз носіць хутчэй містычны характар. Калі вы пачытаеце мае артыкулы за апошнія два месяцы, то я дакладна прадказаў, як будзе разьвівацца сытуацыя ва Ўкраіне. Усе казалі, што Януковіч выжыве, а я казаў, што ён абавязкова зьліецца. Ён і зьліўся. Чаму так атрымалася? Таму што я лічу, што ў палітыцы мэтады палітычнага аналізу працуюць толькі ў рэжымах, дзе ёсьць інстытуты, якія дзейнічаюць.
А ў аўтарытарных грамадзтвах, дзе інстытутаў, якія дзейнічаюць, няма, працуюць толькі мэтады псыхааналізу. Таму што аўтарытарнае грамадзтва залежыць цалкам ад псыхатыпаў людзей, якія ім кіруюць. У Эўропе гэта ня так — там ёсьць інстытуты, і яны самі вызначаюць лёгіку палітычнага працэсу. А ў нас няма. У нас усё вызначаюць асобы, і таму ад аналізу іхняй псыхікі ўсё і залежыць.
Адсюль мараль.
Я лічу, што Ўладзімір Уладзіміравіч Пуцін сыдзе з улады ў бліжэйшыя два гады.

Я лічу, што Ўладзімір Уладзіміравіч Пуцін сыдзе з улады ў бліжэйшыя два гады