Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў: Ва Ўкраіне ёсьць пагроза жыцьцю грамадзянаў РФ


Дзьмітры Мядзьведзеў
Дзьмітры Мядзьведзеў
Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў.

Расея адклікала свайго амбасадара ва Ўкраіне «для кансультацыяў».

«Наш амбасадар у Кіеве адкліканы для кансультацыяў. Ня мне вам казаць, што гэта азначае ў дыпляматычнай практыцы», — цытуе словы расейскага прэм’ер-міністра Інтэрфакс.

«Легітымнасьць цэлага шэрагу органаў улады, якія там (ва Ўкраіне. — РС) функцыянуюць, выклікае вялікія сумневы», — заявіў расейскі прэм’ер.

Па словах Мядзьведзева, Расея гатовая ўзнавіць супрацоўніцтва з Украінай, калі там будзе сфармаваная сучасная ўлада, заснаваная на Канстытуцыі.

«Калі лічыць урадам людзей у масках, то, цалкам верагодна, нам з такім урадам будзе складана працаваць», — цытуе Мядзьведзева ИТАР-ТАСС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG