У першы тыдзень новага 2014 году мы працягвалі атрымліваць лісты, напісаныя пераважна напрыканцы году мінулага. Тэмы, якія ў іх абмяркоўваюцца, — галоўным чынам падсумавальныя, са спробай зазірнуць у блізкую будучыню, якая чакае беларусаў.
Пачну сёньняшнюю размову з допісу нашага даўняга аўтара Кастуся Сырэля з Ушачаў. Уважліва прааналізаваўшы некаторыя сьнежаньскія рашэньні беларускіх уладаў, слухач знайшоў у іх шмат агульнага з той палітыкай, якая ажыцьцяўлялася ў сталінскім СССР у 30-х гадох мінулага стагодзьдзя:
Тое, што Лукашэнка мае вялікую прыхільнасьць да аўтарытарнага стылю кіраўніцтва — відавочна: увесь 20-гадовы досьвед ягонага прэзыдэнцтва яскрава пра гэта сьведчыць. Іншае пытаньне: чаму ён ня робіць высноваў з драматычнага фіналу дыктатараў мінулага? Няўжо саманадзейна мяркуе, што будзе хітрэйшы і спрытнейшы за тых, з каго бярэ прыклад, і створаную ім аўтарытарную сыстэму чакае іншы лёс і іншая ацэнка нашчадкаў?
Вядома, памяць пра найбольш адыёзных і жорсткіх тыранаў надоўга застаецца ў гісторыі — бадай, значна даўжэй, чым пра кіраўнікоў памяркоўных, разважлівых і гуманных. Але і такая сумнеўная слава яго наўрад ці чакае. Сёньняшняя лукашэнкаўская Беларусь — гэта зусім ня сталінскі Савецкі Саюз: несувымерныя ні маштабы, ні магутнасьць, ні вага ў сьвеце. Будучае месца Лукашэнкі ў гісторыі — параўнальнае з тым, якое займаюць, напрыклад, імёны партугальца Салазара, альбанца Ходжы ці румына Чаўшэску. За межамі сваіх краінаў пра іх мала ведаюць і памятаюць. А на радзіме яны пакінулі пасьля сябе ў памяці суграмадзянаў глыбокі сьлед пераважна тым, што беззапаветна любілі асабістую ўладу і любой цаной утрымлівалі яе на працягу многіх дзесяцігодзьдзяў.
✉ ✉ ✉
Наступны кароткі ліст даслаў Мікалай Волчык зь вёскі Зіновічы Пружанскага раёну. Разважаючы пра цяперашнія беларускія рэаліі, слухач піша:
Дзякуй вам, спадар Мікалай, за добрыя словы. Караткахвалевае эфірнае вяшчаньне пакуль захоўваецца, але як доўга яно яшчэ праіснуе — сказаць цяжка. Канкурэнцыі з інтэрнэтам яно, вядома ж, не вытрымлівае, і будучыня ў канчатковым выніку — не за ім, а за новымі інфармацыйнымі тэхналёгіямі. Хоць у Беларусі — уласная спэцыфіка. Абмежаваньне дзяржаваю доступу да пэўных непажаданых для ўлады сайтаў тут не выглядае чымсьці фантастычным: ужо колькі разоў мы былі сьведкамі гэтага. А вось блякаваць радыёхвалі нашмат больш складана...
✉ ✉ ✉
Аўтар наступнага ліста, Алесь Літвінчык зь вёскі Дзешкавічы Зэльвенскага раёну, сярод іншага крытыкуе нас за асьвятленьне падзеяў на кіеўскім «Эўрамайдане»:
Што да значэньня слова «майдан». Паводле беларускіх тлумачальных слоўнікаў, майдан — гэта плошча, дзе зьбіраюцца сходы, адбываюцца базары (у паўднёвых абласьцях Pacеi і ва Ўкраіне). Паходжаньня гэтае слова пэрсыдзкага, азначае любую адкрытую пляцоўку, парк ці плошчу. Я нарадзіўся і вырас у заходнебеларускай вёсцы, недалёка ад вашых, спадар Літвінчык, мясьцінаў, але не прыпомню, каб гэтае слова ўжывалася ў тым значэньні, пра якое вы пішаце.
Што да вашых іранічных спачуваньняў, то пра паразу кіеўскага Майдану гаварыць яшчэ вельмі і вельмі заўчасна. І ніякай не калёніяй хочуць бачыць сваю краіну мільёны ўкраінцаў, якія выйшлі на Майдан, а — сучаснай эўрапейскай дзяржавай. І рана ці позна яны гэтага дамогуцца.
✉ ✉ ✉
Радыё Свабода працягвае атрымліваць адказы на пытаньні моўнай анкеты, у якіх слухачы распавядаюць пра тое, як прыйшлі да беларускай мовы і што яна значыць у іхнім жыцьці. Вось што нам піша Яўген Кісялёў зь Менску:
Дзякуй за цікавы расповед, спадар Яўген, вам, а таксама ўсім, хто знайшоў час для ліста на Свабоду.
Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by.
«Маю ўвагу прыцягнулі тры тэмы, пра якія Радыё Свабода паведамляла ў сьнежні: прыняцьцё бюджэту на наступны год, павелічэньне выдаткаў на фінансаваньне сілавых структураў і беларуская антарктычная экспэдыцыя. Здавалася б, такія розныя бакі сучаснай беларускай рэчаіснасьці, што цяжка знайсьці паміж імі нешта агульнае. Але, тым ня менш, агульнае ёсьць. Каб упэўніцца ў гэтым, давайце параўнаем СССР прыкладна ад канца 20-х да канца 30-х гадоў і сучасную Беларусь.
1) СССР, канец 20-х гадоў. Дзеля правядзеньня высылкі кулакоў ды іншых карных апэрацыяў быў неверагодна павялічаны апарат НКУС.
Беларусь, 16 сьнежня 2013. Радыё Свабода паведаміла, што чарговым разам павялічана фінансаваньне сілавых структураў (на 26%) і адначасова зьменшана фінансаваньне культуры.
2) СССР, пачатак 30-х. Адзін дасьведчаны чалавек тады сказаў: «Палітбюро — гэта фікцыя». Ён меў на ўвазе тое, што афіцыйныя паседжаньні Палітбюро — ня тое месца, дзе рэальна вырашаліся якія-небудзь пытаньні. Сур’ёзныя пытаньні вырашаліся вузкім колам асобаў, а калі дакладней — Сталіным, які і падбіраў людзей у гэтае «вузкае кола».
Беларусь, 16 сьнежня 2013. Палата прадстаўнікоў аднагалосна ўхваляе бюджэт краіны на наступны год. Пытаньне вырашаецца за... 15 хвілін (!!!). Ці ня сьведчыць гэта пра тое, што беларускі парлямэнт — чыста дэкаратыўны орган кшталту Палітбюро 30-х гадоў, то бок — таксама фікцыя?
3) СССР, 30-я гады. Савецкі друк усхваляе лётчыкаў, якія ставяць рэкорды дальнасьці, палярнікаў, якія выжываюць у жорсткіх умовах Арктыкі.
Беларусь, двухтысячныя гады. Запуск зусім ня танных беларускіх спадарожнікаў сумнеўнай эканамічнай мэтазгоднасьці. Цяпер вось — зусім ня танная антарктычная экспэдыцыя.
Давайце працягнем пошук аналёгіяў паміж сучаснай Беларусьсю ды СССР канца 20-х — 30-х гадоў. У СССР — калектывізацыя, падазронасьць у адносінах да «ворагаў» за мяжой і варожасьць да «ворагаў народа» ў сваёй краіне, шпіёнаманія, масавая міграцыя зь вёскі ў горад, адыход ад НЭПу і ўціск прыватніка, стварэньне мітаў (да прыкладу, пра «сьветлую будучыню», будаўніцтва сацыялізму), партыйныя зьезды. Таксама пошук і прызначэньне «ахвярных казлоў», «шкоднікаў», фізычнае зьнішчэньне апазыцыі, знос гістарычных помнікаў, асабліва культавых (самы яскравы прыклад — зьнішчэньне на пачатку 30-х храма Хрыста Збавіцеля і так і не ажыцьцёўленыя пляны будаўніцтва на яго месцы грандыёзнага Палаца Саветаў). Дарэчы, тут варта было б узгадаць ажыцьцяўленьне ў 30-я гады амбітных і дарагіх будаўнічых праектаў — гідраэлектрастанцыяў, мартэнаў, домнаў, палацаў, і ўсё гэта выстаўлялася найлепшым ці найвялікшым у сьвеце.
У сучаснай Беларусі — рэфармаваньне сельскай гаспадаркі з аграгарадкамі, ліхаманкавы пошук ворагаў, выкрыцьцё «шпіёнаў», міграцыя зь сяла ў горад, будаўніцтва амбітных палацаў... Думаю, ня варта паўтараць папярэдні сьпіс, бо адрозьненьні не прынцыповыя. Напрыклад, замест міту пра «сьветлую будучыню» ў нас пашыраецца міт пра «сільную і працьвятаюшчую», а замест пустых партыйных зьездаў, якія рэальна нічога не вырашалі, у нас ладзяцца ня менш пустыя ўсебеларускія сходы, якія таксама нічога не вырашаюць.
Атрымліваецца, што летуценьнік з Драздоў зацята спрабуе перанесьці нас у часе і прасторы. Ці не ўяўляе ён сябе кімсьці кшталту Сталіна?
Ну, свае цёплыя адносіны да Сталіна Рыгоравіч прадэманстраваў нам, адбудаваўшы так званую «лінію Сталіна». Толькі ён як гісторык павінен ведаць, што «лінія Сталіна» была раззброена яшчэ да вайны, і ня толькі раззброена, але ў значнай ступені зьнішчана, і ніякай ролі ў вайне не адыграла. Ён як гісторык павінен ведаць, што 30-я гады для СССР былі ня столькі эпохай дасягненьняў, колькі эпохай пахвальбы, шуміхі, бессаромнага перабольшваньня дасягнутага, эпохай тэрору, галадамораў, зьнішчэньня мільёнаў ні ў чым не вінаватых людзей. І яшчэ лепш ён павінен памятаць, што з усяго гэтага атрымалася».

«Многія абмяркоўваюць: куды рухаецца беларуская эканоміка, як складзецца ў новым годзе эканамічная сытуацыя ў Беларусі? На маю думку, гэта — нейкі караван, які ідзе ці то ў нікуды, ці — у тупік. Чаму так атрымліваецца? Відавочна, таму, што асабістыя інтарэсы кіраўнікоў улады вышэй за нашы...А-а, ды ну іх!
Некалькі слоў пра Свабоду. На працягу ўсяго мінулага году ня меў (і ня маю цяпер) ніякіх праблемаў з прыёмам сыгналу на ўсіх частотах — і на кароткіх, і на сярэдніх хвалях. Удзячны ўсім за працу на карысьць Бацькаўшчыны. Вашу дзейнасьць не камэнтую: усё робіце як трэба! Трымайцеся так і надалей. Асабіста спадару Жданко — поціск рукі. І ні ў якім разе не выключайце зь вяшчаньня караткахвалевы дыяпазон».
Некалькі слоў пра Свабоду. На працягу ўсяго мінулага году ня меў (і ня маю цяпер) ніякіх праблемаў з прыёмам сыгналу на ўсіх частотах — і на кароткіх, і на сярэдніх хвалях. Удзячны ўсім за працу на карысьць Бацькаўшчыны. Вашу дзейнасьць не камэнтую: усё робіце як трэба! Трымайцеся так і надалей. Асабіста спадару Жданко — поціск рукі. І ні ў якім разе не выключайце зь вяшчаньня караткахвалевы дыяпазон».
Дзякуй вам, спадар Мікалай, за добрыя словы. Караткахвалевае эфірнае вяшчаньне пакуль захоўваецца, але як доўга яно яшчэ праіснуе — сказаць цяжка. Канкурэнцыі з інтэрнэтам яно, вядома ж, не вытрымлівае, і будучыня ў канчатковым выніку — не за ім, а за новымі інфармацыйнымі тэхналёгіямі. Хоць у Беларусі — уласная спэцыфіка. Абмежаваньне дзяржаваю доступу да пэўных непажаданых для ўлады сайтаў тут не выглядае чымсьці фантастычным: ужо колькі разоў мы былі сьведкамі гэтага. А вось блякаваць радыёхвалі нашмат больш складана...
✉ ✉ ✉
Аўтар наступнага ліста, Алесь Літвінчык зь вёскі Дзешкавічы Зэльвенскага раёну, сярод іншага крытыкуе нас за асьвятленьне падзеяў на кіеўскім «Эўрамайдане»:
«Толькі і чуеш па Свабодзе, як расхвальваеце „Майдан“. Каб вы ведалі: у беларускай мове слова „майдан“ азначае нішто іншае, як агароджанае месца каля хлява або фэрмы, куды выганяюць жывёлу з памяшканьня ў летнюю пару, каб было чысьцей у памяшканьні. Карацей — на майдане трымаюць быдла.
А ўвогуле, прыміце мае спачуваньні: нягледзячы ні на якія майданы, Украіна так і ня стала польскай калёніяй. Затое сапраўдныя намеры Эўропы сталі відавочнымі. Як, зрэшты, і нашых мясцовых так званых „дэмакратаў“, якія прыперліся на той майдан — без усялякай карысьці».
А ўвогуле, прыміце мае спачуваньні: нягледзячы ні на якія майданы, Украіна так і ня стала польскай калёніяй. Затое сапраўдныя намеры Эўропы сталі відавочнымі. Як, зрэшты, і нашых мясцовых так званых „дэмакратаў“, якія прыперліся на той майдан — без усялякай карысьці».
Што да значэньня слова «майдан». Паводле беларускіх тлумачальных слоўнікаў, майдан — гэта плошча, дзе зьбіраюцца сходы, адбываюцца базары (у паўднёвых абласьцях Pacеi і ва Ўкраіне). Паходжаньня гэтае слова пэрсыдзкага, азначае любую адкрытую пляцоўку, парк ці плошчу. Я нарадзіўся і вырас у заходнебеларускай вёсцы, недалёка ад вашых, спадар Літвінчык, мясьцінаў, але не прыпомню, каб гэтае слова ўжывалася ў тым значэньні, пра якое вы пішаце.
Што да вашых іранічных спачуваньняў, то пра паразу кіеўскага Майдану гаварыць яшчэ вельмі і вельмі заўчасна. І ніякай не калёніяй хочуць бачыць сваю краіну мільёны ўкраінцаў, якія выйшлі на Майдан, а — сучаснай эўрапейскай дзяржавай. І рана ці позна яны гэтага дамогуцца.
✉ ✉ ✉
Радыё Свабода працягвае атрымліваць адказы на пытаньні моўнай анкеты, у якіх слухачы распавядаюць пра тое, як прыйшлі да беларускай мовы і што яна значыць у іхнім жыцьці. Вось што нам піша Яўген Кісялёў зь Менску:
«Кола сяброў і знаёмых, якія карыстаюцца беларускай мовай, ня вельмі шырокае, але я пры любой зручнай магчымасьці стараюся гаварыць па-беларуску. І што адметна: калі пачынаеш гаворку па-беларуску ці пішаш на мове ліст — то часьцей за ўсё атрымліваеш адказ таксама па-беларуску. То бок людзі прагнуць мовы, але часам проста саромеюцца пачынаць гаварыць па-беларуску першымі.
А вось сытуацыяў, калі б беларуская мова стварыла нейкія складанасьці ва ўзаемаразуменьні, я не прыпомню. Не было такога ніколі і нідзе. З чалавекам заўсёды можна паразумецца — калі толькі вы абодва гэтага жадаеце».