Кіеў. Эўрамайдан перамясьціўся да парлямэнту

У Кіеве ля Вярхоўнай Рады праходзіць мітынг удзельнікаў Эўрамайдану.
Да будынку парлямэнту ў Кіеве прыйшлі тысячы пратэстоўцаў з нацыянальнымі і партыйнымі сьцягамі. Яны патрабуюць адстаўкі ўраду і прэзыдэнта Ўкраіны.

Дэманстрантам супрацьстаіць шмат байцоў міліцыі ў шлемах.

«Сёньня ў Вярхоўнай Радзе мы будзем дамагацца адстаўкі ўраду і адстаўкі гэтага прэзыдэнта, які нясе адказнасьць, за тое, што адбываецца ва Ўкраіне. Сарваўшы асацыяцыю, ён нясе поўную адказнасьць за гэта. Ён ня хоча рэформаў для Ўкраіны. Калі ён і будзе нешта рабіць, то толькі для сябе», — заявіў з імправізаванай трыбуны на мікрааўтобусе лідэр Партыі «Ўдар» Віталь Клічко.

Будынак парлямэнту ў атачэньні міліцыі