Рух салідарнасьці «Разам» выказаў рашучы пратэст у зьвязку з брутальнымі і незаконнымі дзеяньнямі ўкраінскіх уладаў на разгон мірнага Майдану за эўраінтэграцыю ў Кіеве, у выніку якога пацярпелі сотні людзей.
Лідэр руху Вячаслаў Сіўчык, які пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 году зьехаў ва Ўкраіну, у адмысловай заяве падкэсьлівае, што дэмакратычная супольнасьць Беларусі салідарная з пацярпелымі падчас разгону мірнай акцыі і іх сем’ямі: «Мы заклікаем беларускія і міжнародныя арганізацыі выказаць салідарнасьць з братнім украінскім народам! Дзякуючы тэлебачаньню, зьверствы сілавых структураў пабачыў увесь свет».
Гэтаксама адзначаецца, што крывавыя падзеі ў Кіеве былі б немагчымыя без таго ўціску на Ўкраіну, які на працягу апошняга часу чыніла кіраўніцтва Расейскай Федэрацыі, у прыватнасьці Ўладзімер Пуцін: «Тое, што не ўдалося зьдзейсьніць Пуціну падчас памаранчавай рэвалюцыі, зьдзейсьнілася гэтай ноччу — на Майдане пралілася кроў украінцаў».
Рух салідарнасьці «Разам» зьвяртаецца да міжнароднай супольнасці з патрабаваннем даць ацэнку дзеяньням Крамля на постсавецкай прасторы і" прыняць адпаведныя захады па нэўтралізацыі злачыннай імпэрскай расійскай палітыкі. Апроч таго, патрабуецца неадкладнае вызваленьне ўсіх затрыманых і пакараньне вінаватых, бо зьбіцьцё мірных людзей — гэта злачынства«.
«Браты-украінцы — трымайцеся! Слава Украіне! Жыве Беларусь!» — гаворыцца пры канцы адозвы.