Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя: Майдан разагналі, бо мітынгоўцы заміналі падрыхтоўцы да сьвятаў


Штурм Эўрамайдану. Сьведчаньні відавочцаў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:50 0:00
Наўпроставы лінк

Штурм Эўрамайдану. Сьведчаньні відавочцаў

Сілавы разгон мітынгоўцаў з Майдану Незалежнасьці у ноч на 30 лістапада быў праведзены для таго, каб забясьпечыць бесьперашкодны праезд тэхнікі для далейшых працаў па падрыхтоўцы да навагодніх сьвятаў.

Пра гэта паведаміла начальніца прэс-службы ўпраўленьня МУС у Кіеве Вольга Білык, перадае «5 канал».

«Зьвярнуліся ў міліцыю з просьбай забясьпечыць бесьперашкодны праезд тэхнікі для далейшых працаў на Майдане Незалежнасьці», — адзначыла яна.

Паводле словаў Білык, мітынгоўцы, нягледзячы на неаднаразовыя папярэджаньні аб тым, што нядопуск тэхнікі зьяўляецца парушэньнем, «пачалі кідаць у прадстаўнікоў міліцыі сьмецьце і нейкія падпаленыя прадметы».

«Было прынята рашэньне выціснуць мітынгоўцаў з Майдану Незалежнасьці», — дадала яна.

Па словах прэс-сакратара МУС у Кіеве, у дачыненні да тых людзей, якія паведамілі пра тое, што атрымалі ад супрацоўнікаў міліцыі цялесныя пашкоджаньні — па гэтых фактах будзе праводзіцца службовая праверка і будуць прынятыя адпаведныя рашэньні".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG