Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве пры разгоне «эўрамайдану» пацярпелі сама менш 30 чалавек

абноўлена

Штурм Эўрамайдану. Сьведчаньні відавочцаў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:50 0:00
Наўпроставы лінк

Штурм Эўрамайдану. Сьведчаньні відавочцаў

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, каля Манумэнту Незалежнасьці падчас апэрацыі міліцэйскага спэцпадразьдзяленьня «Беркут» заставаліся каля адной тысячы чалавек.

Маладых людзей, у тым ліку жанчын, якія засталіся на ноч, білі дубінкамі, цягнулі па зямлі, білі нагамі. Сама менш 30 пацярпелых дастаўленыя ў шпіталі.

«Майдан па-зьверску зачысьцілі. Дзясяткі параненых. Дзясяткі затрыманых. Такога Ўкраіна яшчэ ня бачыла», — напісаў сьведка падзеяў, апазыцыйны дэпутат Вярхоўнай рады Андрэй Шаўчэнка ў сваім твітэры.

Паводле яго словаў, штурм пачаўся каля чатырох гадзінаў раніцы.

Эўрамайдан увечары 29-га лістапада


Пачынаючы з 21 лістапада ў цэнтры ўкраінскай сталіцы праходзіла бестэрміновая акцыя з патрабаваньнем да ўладаў падпісаць пагадненьне аб асацыяцыі Украіны з Эўразьвязам. 29 лістапада кіраўнік дзяржавы Віктар Януковіч адмовіўся падпісваць гэты дакумэнт на саміце Усходняга партнэрства ў Вільні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG