Уладзімер Макей на прэс-канфэрэнцыі для журналістаў падчас Віленскага саміту заявіў, што Беларусь гатовая пачаць перамовы па спрашчэньні візавага рэжыму з Эўрапейскім Зьвязам.
— Мы заявілі пра тое, што Беларусь гатовая пачаць перамовы па спрашчэньні візавага рэжыму і па рэадмісіі, таму што гэта выгадна грамадзянам нашай краіны. Мы сыходзілі з гэтага. І прэзыдэнт, даючы адпаведнае ўказаньне, сыходзіў з таго, што гэта пойдзе на карысьць канкрэтнаму чалавеку і грамадзянам нашай краіны.
— Падпісаньне пагадненьня аб асацыяцыі разглядаецца як будучая мера?
— На дадзеным этапе мы вельмі шчыльна працуем над інтэграцыйнымі працэсамі у межах Мытнага зьвязу і Адзінай эканамічнай прасторы. Мы бачым там канкрэтныя выгады і перавагі для Беларусі. Удзел у гэтым праекце дапамагае нам прымаць шэраг мераў па мадэрнізацыі нашай эканомікі, нашых прадпрыемстваў.
Мы бачым шэраг перавагаў. Але гэта не азначае, што мы цалкам закрываемся ад супрацоўніцтва з Эўрапейскім Зьвязам. Наадварот, мы зацікаўленыя ў вельмі шчыльным і плённым супрацоўніцтве з Эўрапейскім Зьвязам. Эўразьзвяз зьяўляецца другім пасьля Расеі гандлёва-эканамічным партнэрам для нас. Амаль 30 працэнтаў нашага экспарту завязана на Эўрапейскі Зьвяз. Мы маем намер вельмі шчыльна працаваць па разнастайных накірунках і ў разнастайных галінах — у першую чаргу, эканамічных. Што тычыцца фармалізацыі нейкіх стасункаў з Эўрапейскім Зьвязам: канечне, мы зацікаўленыя ў тым, каб яны былі фармалізаваныя, пастаўленыя на такую салідную аснову, дзе былі б дакладна зафіксаваныя ўзаемныя выгады ад такога супрацоўніцтва...
— Але гэта не асацыяцыя, правільна я разумею?...
— Ведаеце, ніхто не застрахаваны ад таго, што ў будучыні сытуацыя можа зьмяніцца.
— А на сёньняшні дзень?
— На сёньняшні дзень мы не вядзем размову пра тое, каб падпісваць пагадненьне ці парафіяваць пагадненьне з Эўрапейскім Зьвязам. Мм кажам, што на дадзеным этапе кожная краіна-ўдзельніца ініцыятывы „Ўсходняе партнэрства“ па-свойму бачыць узровень сваёй повязі з Эўрапейскім Зьвязам. Хтосьці хоча ўрэшце стаць сябрам Эўрапейскага Зьвязу, хтосьці хоча мець вельмі шчыльныя стасункі... Мы хочам мець нармальныя палітычныя і гандлёва-эканамічныя стасункі з Эўрапейскім Зьвязам. Я не выключаю, што ў будучыні можа ісьці размова і пра нейкія больш шчыльныя стасункі з Эўрапейскім Зьвязам. Ведаеце, беларусы, мяркуючы па апытаньнях грамадзкай думкі, праведзеных эўрапейскімі дасьледніцкімі ўстановамі, адчуваюць сябе больш эўрапейцамі, чым грамадзяне некаторых нашых суседніх краінаў...
— Што Беларусі даў гэты саміт?
— Мы не чакалі ад яго нейкіх прарыўных рэчаў. Але гэты саміт быў вельмі важны з пункту гледжаньня ягонага пазытыўнага кантэксту, пазытыўнай атмасфэры. Сама гэтая атмасфэра стварае магчымасьць для далейшых крокаў, накіраваных на нармалізацыю нашых стасункаў з Эўрапейскім Зьвязам, і нават на далейшае паглыбленьне і ўмацаваньне супрацоўніцтва.
Мы прапанавалі шэраг ідэяў у кантэксьце падрыхтоўкі і правядзеньня гэтага саміту. Яны былі пачутыя. Дарэчы, бізнэс-вымярэньне, правядзеньне бізнэс-форумаў, што было зроблена напярэдадні гэтага саміту, — гэта была беларуская ідэя. І вельмі важна, мы лічым, для бізнэс-колаў нашых краінаў — размаўляць адзін з адным, абменьвацца досьведам у разнастайных сфэрах: у інвэстыцыйнай сфэры ў іншых сфэрах і г. д.
Мы прапанавалі таксама падрыхтаваць шэраг канкрэтных праектаў у рамках «Усходняга партнэрства». Але гэтыя праекты мусяць быць арыентаваныя на канкрэтных людзей. Самае галоўнае... Любая ж ініцыятыва важная толькі тады, калі гэта могуць адчуць на сабе простыя людзі. Калі яны не адчуваюць гэтага, дык ім, прабачце, ні істотна (хацеў выказаць мацней), як яна называецца. Людзі мусяць атрымліваць канкрэтныя выгады ад удзелу ў тым ці іншым праекце.
Мы пакуль, на жаль, на двухбаковым трэку ў рамках «Усходняга партнэрства» ня ўдзельнічаем. Нас нібы ізалявалі з улікам пэўных праблемаў. Але мы ўдзельнічаем у шматбаковым трэку і мы заўжды кажам нашым эўрапейскім партнэрам: «Ня трэба рабіць нейкіх нэгатыўных крокаў у дачыненьні да Беларусі, бо Беларусь робіць вельмі істотны ўнёсак у нашу агульную стабільнасьць у Эўропе, агульную бясьпеку ў Эўропе.
Вазьміце транзыт энэргарэсурсаў. Ці мае Эўропа нейкія праблемы з транзытам вуглевадародаў з Расеі з Эўропу? — Не. Ці ёсьць тэрытарыяльныя прэтэнзіі да кагосьці? — Не. Мы змагаемся з транспамежнай злачыннасьцю на нашых межах? — Змагаемся. Штомесяц шмат (іншым разам — па тысячы) нелегальных мігрантаў затрымліваецца на нашай мяжы — чаму Эўропа гэтага ня бачыць?
Змаганьне з гандлем людзьмі, зь нелегальнымі наркотыкамі і г. д. і да т. п. Усё гэта — унёсак Беларусі ў забесьпячэньне эўрапейскай бясьпекі. І адмаўляць гэта, я думаю, ня можа ніхто. Таму трэба сядаць за стол і абмяркоўваць, канечне, наяўныя праблемы, але ў канструктыўным духу знаходзіць шляхі вырашэньня гэтых праблемаў.
— Ці ваш візыт і ініцыятывы, прапанаваныя Беларусьсю, азначаюць, што Беларусь гатовая таксама пачаць вырашаць праблему вызваленьня палітычных вязьняў, пра якую згадваецца ўвесь час з боку Брусэля?
— Па-першае, у нас няма аніякіх палітычных вязьняў. Тыя вязьні, якія сядзяць у турме, яны пакараныя за канкрэтныя крымінальныя злачынствы. У іншых краінах яны б, напэўна, атрымалі большы тэрмін. Па-другое, мы таксама можам гаварыць пра тое, што санкцыі, якія ўведзеныя супраць Беларусі, павінныя быць адмененыя, інакш ніякай размовы не атрымаецца. Павінен быць дыялёг. У працэсе дыялёгу павінныя быць вырашаныя ўсе праблемы, якія існуюць у нас з Эўрапейскім Зьвязам.
— Ці вы гатовыя вызваліць палітвязьняў у абмен на адмену санкцый?
— Наконт вызваленьня палітвязьняў — гэта пытаньне не да Міністэрства замежных справаў і да тых структур, якія прымалі адпаведнае рашэньне. У нас суды незалежныя, там зьвяртайцеся да іх. Але я ўпэўнены: калі б гэтыя вязьні напісалі адпаведны ліст пра памілаваньне, дык гэты ліст быў бы разгледжаны і, магчыма, было б прынятае пазытыўнае рашэньне. Але зыходзячы з палітычных перадумоваў, палітычнага боку, я не лічу, што тут павінныя быць прынятыя нейкія рашэньні.
— Штэфан Фюле ўчора заявіў „Эўрарадыё“, што наладжваньне дыялёгу магчымае пры ўмове вызваленьня палітвязьняў. Як такія заявы ўплываюць на атмасфэру адносінаў паміж Беларусьсю і ЭЗ?
— Кепска ўплываюць. Я лічу, што дыялёг павінен адбывацца пры любых умовах. І ставіць нейкія перадумовы перад пачаткам дыялёгу — гэта абсалютна бессэнсоўная рэч. Таму мы сёньня мелі вельмі добры дыялёг са спадаром Фюле. Я лічу, што дыялёг — альбо ён ёсьць, альбо не. Ён павінен адбывацца без усялякіх перадумоваў. Калі ёсьць імкненьне вырашыць тую ці іншую праблема канструктыўна.
— Толькі што спадар Барозу сказаў, што пачуў ад вас пра гатоўнасьць Беларусі пачаць перамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму. А што гэта азначае простымі словамі: праз месяц — праз паўгоду спросьціцца гэты візавы рэжым?
— Хачу пачаць здалёк. У 2004 годзе мы прапанавалі Эўрапейскаму Зьвязу пачаць дыялёг аб спрашчэньні візавага рэжыму. Мы прапаноўвалі гэта на працягу сямі гадоў, да 2011 году. Эўрапейскі Зьвяз быў супраць. А ў 2011 годзе, калі былі ўведзеныя санкцыі, Эўрапейскі Зьвяз раптам аб’явіў нам пра згоду пачаць адпаведны працэс перамоў. Канечне, у гэтых умовах мы не маглі пайсьці на такое. І гэтае пытаньне заставалася ў такім падвешаным стане да сёньняшняга дня.
Сёньня, я лічу, настаў час, калі можна весьці размову аб пачатку перамоваў з Эўрапейскім Зьвязам наконт заключэньня пагадненьня аб спрашчэньні візавага рэжыму. Гэта пастанова прэзыдэнта нашай краіны. Я ўжо казаў пра гэта, ён зыходзіў пры гэтым з таго, што гэта будзе выгадна для кожнага канкрэтнага чалавека, для нашых людзей.
Дарэчы, што тычыцца прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці ці апазыцыі, дык ў іх ніколі не было праблемаў з атрыманьнем візаў. А мы лічым, што працэс перамоваў з Эўрапейскім Зьвязам будзе добрым унёскам, скажам так, у канкрэтнага чалавека. І гэта будзе вельмі пазытыўна разглядацца канкрэтным чалавекам, канкрэтнымі людзьмі. Як доўга працягнецца гэты працэс, я ня ведаю. Канечне, могуць зьявіцца нейкія праблемы. Але мы настроеныя на тое, каб канструктыўна вырашаць усе гэтыя праблемы.
— Ці можна сказаць, што такога-та чысла працоўная група сядзе працаваць над гэтым пытаньнем?
— Я ня ведаю, вы лепш запытайцеся ў тых краінаў, якія ўжо падпісалі гэтае пагадненьне, колькі часу гэта ў іх заняло. Калі будзе імкненьне сапраўды вырашаць гэтае пытаньне ў канструктыўным рэчышчы, дык гэта зойме кароткі час. Калі не — дык гэта можа заняць пэўны час. Але я лічу, што за даволі кароткі тэрмін мы можам выйсьці на тое, каб заключыць адпаведнае пагадненьне. Яшчэ раз падкрэсьліваю: павінен быць канструктыўны настрой з абодвух бакоў. Мы гатовыя да такога падыходу і мы лічым, што дыялёг, канструктыўны падыход, — гэта тыя асновы, на якіх павінныя разьвівацца нашыя адносіны зь Эўрапейскім Зьвязам.

Мы пакуль, на жаль, на двухбаковым трэку ў рамках «Усходняга партнэрства» ня ўдзельнічаем. Нас нібы ізалявалі з улікам пэўных праблемаў

Па-першае, у нас няма аніякіх палітычных вязьняў

У 2011 годзе, калі былі ўведзеныя санкцыі, Эўрапейскі Зьвяз раптам аб’явіў нам пра згоду пачаць адпаведны працэс перамоў. Канечне, у гэтых умовах мы не маглі пайсьці на такое