Блізу 60 нямецкамоўных пісьменьнікаў, крытыкаў і выдаўцоў, уключаючы ляўрэатаў Нобэлаўскай прэміі Гюнтэра Граса і Эльфрыдэ Елінэк, падпісаліся пад адкрытым лістом нямецкага ПЭН-Цэнтру міністру інфармацыі Беларусі Алегу Праляскоўскаму з пратэстам супраць пазбаўленьня ліцэнзіі выдавецтва Ігара Логвінава.
«Мы лічым ваша рашэньне поўнасьцю палітычна матываваным, каб прымусіць замаўчаць вельмі творчага і важнага выдаўца. Выдавецтва «Логвінаў» сваёй працай на карысьць беларускай літаратуры ўносіць важны ўклад у беларускую культуру і яе міжнароднае ўспрыманьне. Выдавецтва «Логвінаў» прэзэнтуе багатую і разнастайную культурную спадчыну беларускай гісторыі, якая зьяўляецца неад'емнай часткай эўрапейскай традыцыі. Мы настойліва рэкамэндуем вам адклікаць гэтае неабгрунтаванае ануляваньне ліцэнзіі. Мы будзем пільна сачыць за разьвіцьцём гэтай справы і выказваем безагаворачную салідарнасьць з нашым калегам Ігарам Логвінавым» – напісалі ў адкрытым лісьце прэзыдэнт і віцэ-прэзыдэнт нямецкага ПЭН-Цэнтру, Ёсэф Гасьлінгер і Саша Фойхерт.