Міжнародная асацыя выдаўцоў выказвае пратэст непасрэдна беларускаму ўраду.
У лісьце цытуецца выказваньне кіраўнік Каімтэту па свабодзе друку Асацыяцыі Ўла Валіна: «Асацыяцыя катэгарычна не прымае рашэньне Міністэрства інфармацыя Беларусі. Пазбаўленьне выдавецтва „Логвінаў“ ягонага законнага права на друк непрымальнае агулам і ў прыватнасьці. Умяшальніцтва уладаў у легальную працу выдаўца ня можа быць абгрунтаванае і сама ідэя ліцэнзаваньня дзяржавай выдавецкай дзейнасьці зьяўляецца абразьлівай».
«Мы заклікаем урад Беларусі неадкладна адклікаць сваё рашэньне ў дачыненьні да выдавецтва „Логвінаў“. Апроч таго мы заклікаем урад Беларусі да абароны права на свабоду друку для ўсіх граамадзянаў беларусі. Свабода друку зьяўляецца адной з асноваў сучаснай грамадзянскай супольнасьці, без якой немагчымы эканамічны і дэмакратычны прагрэс».
Міністэрства інфармацыі адклікала ліцэнзію выдаўца Ігара Логвінава, выдадзеную 8 красавіка 2009 года. Паведамленьне пра спыненьне ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасьць індывідуальны прадпрымальнік Ігар Логвінаў атрымаў 23 верасьня. Дакумэнт падпісала першая намесьніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч. Ліцэнзія адклікаецца «ў сувязі з дапушчанымі грубымі парушэньнямі заканадаўства аб ліцэнзаваньні». Гаворка ідзе пра выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі 2011», які суд Ашмянскага раёна прызнаў экстрэмісцкім 18 красавіка 2013 г.