Адносна фэльчара менскага СІЗА № 1, які дзяжурыў у ноч сьмерці Ігара Пцічкіна, распачата крымінальная справа.
Упраўленьнем Сьледчага камітэту па Менску пачата справа па факце неналежнага выкананьня прафэсійных абавязкаў работнікам мэдчасткі СІЗА № 1, якое па неасьцярожнасьці прывяло да сьмерці асуджанага Пцічкіна, паведамілі карэспандэнту Свабоды ў Сьледчым камітэце.
У выпадку, калі віна фэльчара Крылова будзе даказаная, яму можа пагражаць да 5 гадоў пазбаўленьня волі.
Упраўленьнем Сьледчага камітэту па Менску пачата справа па факце неналежнага выкананьня прафэсійных абавязкаў работнікам мэдчасткі СІЗА-1, якое па неасьцярожнасьці прывяло да сьмерці асуджанага Пцічкіна, паведамілі карэспандэнту Свабоды ў Сьледчым камітэце.
Жыхар Менску Ігар Пцічкін памёр на «Валадарцы» 4 жніўня. Яго сьмерць наступіла пасьля таго, як ён правёў у СІЗА 4 дні.
Маскоўскі раённы аддзел Сьледчага камітэту вядзе праверку па факце сьмерці Ігара Пцічкіна. 4 верасьня тэрмін правядзеньня праверкі падоўжаны да 4 лістапада 2013 году. Дагэтуль сваякам афіцыйна не паведамілі прычыну сьмерці Ігара.
Сястра Ігара Пцічкіна Ірына сказала карэспандэнту Свабоды, што даведалася пра пачатак справы адносна фэльчара з інтэрнэту.
Яна адзначыла, што маці сёньня тэлефанавала ў Сьледчы камітэт, каб забраць рэчы Ігара Пцічкіна, бо ўжо не спадзяецца дабіцца праўды. Але там ёй паведамілі, што крымінальную справу завядуць.
«Яны ўжо павінны завесьці крымінальную справу па факце таго, што зь СІЗА вывезьлі труп. Гэта што, нармальна, што зь СІЗА трупы вывозяць? Гэта ж не мэдычная ўстанова».