Пытаньні, зьвязаныя з увядзеньнем пошліны для беларусаў, якія выяжджаюць за мяжу, плянуецца адпрацаваць цягам бліжэйшага месяца-паўтара. Пры гэтым выязная пошліна не павінна закрануць турыстаў.
Пра гэта паведаміў падчас прамой лініі ў газэце «Рэспубліка» віцэ-прэм’ер Беларусі Пётар Пракаповіч.
6 верасьня, наведваючы ААТ «Мотавела», кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прапанаваў увесьці пошліну ў 100 даляраў для беларусаў, якія едуць за мяжу на закупы.
«Нас крытыкуюць — бедная, жабрацкая краіна, а нашы людзі да 3 млрд даляраў у год вывозяць за мяжу ў Эўразьвяз і прывозяць тавары, якія мы таксама выпускаем. Дык вось я даўно даручыў, аж да таго, што выяжджаеш за межы, усё роўна па што, заплаці выязную пошліну. Гэта будзе так: мы цябе на мяжы абслугоўваем — 100 даляраў з носа плаці і едзь за мяжу», — заявіў Лукашэнка.
«Гэтае пытаньне зараз разглядаецца ва ўрадзе, мы яго старанна вывучаем. Думаю, што дзесьці цягам месяца мы дамо адказы на ўсе пытаньні», — адзначыў Пётар Пракаповіч.
Паводле Пракаповіча, разглядаюцца розныя магчымыя формы вырашэньня гэтага пытаньня. Пры гэтым, калі пошліна будзе ўведзена, яна не закране грамадзян, якія выяжджаюць у турыстычныя падарожжы, і будзе дзейнічаць для тых, хто часта езьдзіць на закупы і прывозіць шмат тавараў для перапродажу ў Беларусі.
Гэтае рашэньне ўладаў жыва абмяркоўваецца ў фэйсбуку.
«Я вось не сумняваўся, што яны сур’ёзна. Дзіўна што месяц- паўтара. Дэкрэт 9 за два тыдні сумелі зрабіць», — піша ў фэйсбуку аналітык Сяргей Чалы.
«Падобна на помсту за чорныя сьпісы», — піша журналістка Ганна Шадрына.
Паліна Шабуня мяркуе, што ва ўладаў, «падобна, зусім скончыліся грошы».
«Няхай яны хоць тысячу даляраў за выезд возьмуць, усё роўна працаваць не будзем. Так Пракаповічу і перадайце», — напісаў блогер Яўген Ліпковіч.