У Міжнародны дзень зьніклых у Беларусі згадваюць пра зьніклых апазыцыянэраў Юрыя Захаранку, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і журналіста Зьмітра Завадзкага. Зь іх удовамі, маці і сябрамі пагутарыў наш карэспандэнт Алег Грузьдзіловіч.
7 траўня 1999 году быў скрадзены былы міністар унутраных спраў Юры Захаранка, які на той момант браў актыўны ўдзел у апазыцыйнай барацьбе, у прыватнасьці, спрабаваў аб’яднаць вэтэранаў праваахоўных органаў. Былы сьледчы пракуратуры Алег Воўчак згадвае, што крымінальную справу аб выкраданьні Юрыя Захаранкі завялі толькі праз некалькі месяцаў, у верасьні. Для Воўчака гэта таксама паказчык намераў улады — зацягнуць расьсьледаваньне, а потым яго зусім спыніць.
«Гэтак і цяпер: адказваюць, што нібыта нешта робіцца, а насамрэч нічога ня робіцца», — кажа Алег Воўчак, які прадстаўляе інтарэсы сям’і Юрыя Захаранкі:
«Нічога не зьмянілася ў параўнаньні з ранейшымі 14 гадамі. Справу кожныя 3 месяцы працягваюць, цяпер да 24 верасьня. Вядзе справу сьледчы са Сьледчага камітэту Вараўка. Паўгода таму на імя генпракурора мы дасылалі заяву ад імя маці зьніклага Ўльяны Захаранкі, каб сьледчы прадстаўляў нам інфармацыю пра зробленыя захады, як пацярпеламу боку. Але пракуратура прыслала чарговы фармальны адказ, што ваша просьба будзе ўлічана, толькі нічога не зьмянілася. Наша права на зьвесткі пра расьсьледаваньне ігнаруецца. Гэта пра злачынствы расейскіх алігархаў у Беларусі поўна афіцыйнай інфармацыі, а ў справе аб зьнікненьні Юрыя Захаранкі па-ранейшаму сакрэты, якіх нікому ведаць не дазволена».
Паводле Алега Воўчака, у верасьні наступнага году закончыцца 15 гадоў, адведзеных законам на расьсьледаваньне спраў аб зьнікненьні чалавека, і справу Юрыя Захаранкі сьледчыя змогуць адправіць у архіў: «Усё для гэтага і робіцца, і гэтак будзе, калі мы, грамадзтва, не прымусім улады правесьці сапраўднае расьсьледаваньне».
Былы палкоўнік міліцыі і былы начальнік менскага СІЗА на Валадарскага Алег Алкаеў, які цяпер жыве ў Нямеччыне, ня раз заяўляў, што сьледзтва аб выкраданьні Юрыя Захаранкі можна завяршыць за некалькі месяцаў, бо ёсьць кола асноўных падазроных ва ўчыненьні злачынства і яго замове: «Была б палітычная воля, але яе ня будзе, пакуль пры ўладзе цяперашняе кіраўніцтва, якое адказнае за выкраданьні».
Маці зьніклага ў 2000 годзе журналіста ОРТ Зьмітра Завадзкага Вольга Завадзкая паведаміла: справа аб выкраданьні яе сына спыненая, хоць і не закрытая цалкам. Суд нібыта ўстанавіў злачынцаў, але што адбылося са Зьмітром і дзе ягонае цела, дагэтуль невядома, і ўлады нічога ня робяць, каб гэта высьветліць:
«Яшчэ на віду і на слыху гэтыя справы застаюцца, таму і справу майго сына не закрылі цалкам. Але як толькі мы скончым пра іх гаварыць, то і цалкам закрыюць. Хоць ужо і гаварыць няма пра што. Сына ўжо прызналі праз суд памерлым і нібыта кропку паставілі. Яны займаюць адказныя пасады, працуюць нібыта для народу, але гэтага народу зусім ня бачаць».
Былыя міліцыянты Ігнатовіч і Малік, якіх у 2002 годзе судзілі паводле розных эпізодаў аб бандытызьме, уключна з выкраданьнем Завадзкага, адбываюць пажыцьцёвае зьняволеньне. Іх саўдзельнік Гуз пасаджаны на 25 гадоў. Яшчэ адзін з асуджаных, Савушкін, ужо выйшаў на волю. Між тым вінаватым у выкраданьні журналіста ніхто з банды Ігнатовіча сябе не прызнаў.
У верасьні 1999 году ў Менску скралі былога старшыню Цэнтравыбаркаму і былога віцэ-прэм’ера Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсмэна Анатоля Красоўскага, які шмат дапамагаў апазыцыі. Менавіта Віктар Ганчар у другой палове 1999 году, пасьля заўчаснай сьмерці Генадзя Карпенкі, фактычна ўзначаліў барацьбу дэпутатаў Вярхоўнага Савету з парушэньнямі Канстытуцыі 1994 году. Расьсьледаваньне справы Віктара Ганчара таксама раз на квартал працягваюць, але пэўных вынікаў няма, паведаміла «Свабодзе» жонка Віктара Ганчара Зінаіда Ганчар. Сама Зінаіда, пасьля шматлікіх зваротаў і скаргаў цягам больш як 10 гадоў, нікуды ўжо не зьвяртаецца.
«Я ня страціла надзеі, але проста больш нікуды не пішу».
На пачатку 2000-х гадоў да тэмы зьнікненьня палітычных апанэнтаў Лукашэнкі актыўна зьвярталася беларуская апазыцыя і палітыкі Захаду. Супраць беларускіх дзяржаўных асоб, падазроныя ў гэтых выкраданьнях, былі ўведзеныя санкцыі Эўразьвязу і ЗША.
«У апошнія гады тэма зьніклых адышла на другі плян, з чым нельга мірыцца», — лічыць старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Паводле апазыцыянэра, на восень заплянаваныя новыя мерапрыемствы, каб нагадаць грамадзтву пра балючую тэму зьніклых:
«16-га чысла, калі будзе чарговая гадавіна выкраданьня Віктара Ганчара, плянуем наладзіць круглы стол, надрукаваць бюлетэнь, прысьвечаны тэме скрадзеных. Для нас тэма зьніклых застаецца прыярытэтам у партыйнай працы, яна сярод 5 асноўных тэмаў, узятых на гэты год».