Былы старшыня ЦВК, дэпутат Вярхоўнага Савета і віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Віктар Ганчар зьнік разам зь бізнэсоўцам Анатолем Красоўскім 16 верасьня 1999 году. На той момант зьніклым лічыўся і экс-міністар унутраных спраў Беларусі Юры Захаранка. У датычнасьці да гэтых зьнікненьняў, дагэтуль афіцыйна так і не расьсьледаваных, апазыцыя і міжнародныя арганізацыі падазраюць беларускія ўлады.
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька прапанаваў стварыць міжнародны трыбунал, які заняўся б выпадкамі зьніклых беларускіх палітыкаў, каб гэтая тэма не сышла з палітычнага парадку дня.
Паводле Лябедзькі, яшчэ жывыя сьведкі тых падзеяў, у прыватнасьці па справе Ганчара могуць засьведчыць Алкаеў, Случак, Петрушкевіч, Ганчарык, Лявонаў, Бажэлка.
«У гэтых людзей можна ўзяць сьведчаньні і пакласьці ў справу, якая потым непазьбежна будзе разгледжаная і ў судах Беларусі», — заявіў Анатоль Лябедзька.
Вечарына памяці Віктара Ганчара прайшла ў рамках кампаніі «Мы не забудзем», якую ладзіць Моладзь БХД. У сядзібу БНФ прыйшло шмат палітыкаў, праваабаронцаў, журналістаў. Апрача Лябедзькі выступілі Юры Хашчавацкі, Віталь Рымашэўскі, Уладзімер Глод, Васіль Шлындзікаў.
Свабода вяла жывую відэатрансьляцыю з вечарыны.