Асацыяцыя турапэратараў Расеі абвясьціла пра спыненьне продажу тураў у Эгіпет, спаслаўшыся на абвастрэньне палітычнай сытуацыі ў гэтай краіне.
Пра гэта на адмысловай прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве заявіла выканаўчы дырэктар асацыяцыі Мая Ламідзэ.
Паводле прыблізных падлікаў расейскага боку, расейскіх турыстаў у ахопленым беспарадкамі Эгіпце 40–60 тысяч. Ня выключана, што ў гэты лік уваходзяць і грамадзяне Беларусі, якія традыцыйна карыстаюцца паслугамі расейскіх турапэратараў. — авіяпералёт з Расеі нашмат таньнейшы, чым зь Менску.
Тым часам расейскія турыстычныя кампаніі заяўляюць, што забарона на продаж тураў у Эгіпет выльецца ў шматмільённыя страты: адпачынак на Чырвоным моры — адзін з самых запатрабаваных у турыстаў. Паводле папярэдніх падлікаў, памер недаатрыманых прыбыткаў можа перавысіць 100 мільёнаў эўра.
Як паведаміў у пятніцу ў Менску дырэктар дэпартамэнту турызму Міністэрства спорту і турызму Беларусі Вадзім Кармазін, цяпер у Эгіпце знаходзяцца каля тысячы беларускуіх турыстаў, інфармацыі пра небяспеку іх жыццю і здароўю не паступала
Адрозна ад расейскіх калегаў, беларускія турфірмы працягваюць прадаваць пуцёўкі ў Эгіпет, спасылаючыся на тое, што на афіцыйным узроўні каманды на згортваньне эгіпецкага кірунку не паступала, а адмоваў ад ужо набытых тураў — адзінкі.
Міністэрства спорту і турызму Беларусі абмежавалася толькі вуснай рэкамэндацыяй — маўляў, было б пажадана прыпыніць адпраўку людзей у рэгіён, а тым, хто ехаць адмовіўся, стопрацэнтна кампэнсаваць выдаткі.
Чарговы чартэр адляцеў у Шарм-аль-Шэйх зь Менску ўчора ўвечары.