Навучаньне на ангельскай мове ў Беларусі пашыраецца і будзе пашырацца. Гэта вынік глябалізацыі, — заявіў 15 жніўня міністар адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч.
Ён таксама паведаміў, што выкладаньне ў расейскамоўных школах гісторыі і геаграфіі Беларусі можа праводзіцца па-беларуску альбо па-расейску. Права выбару застаецца за вучнямі і іхнімі бацькамі, — паведаміў міністар на сваёй сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі.
Складанасьці навучаньня на беларускай мове непасрэдна зьвязаныя з цяперашнім часам, — сказаў міністар адукацыі Сяргей Маскевіч:
«Моладзь сёньня хацела б навучацца на той мове, якая дае ёй вялікую пэрспэктыву па жыцьці. Для нас сёньня гэта расейская мова, якая дае значныя пэрспэктывы для прафэсійнай дзейнасьці. І кожны гэта ведае. Таму вывучэньне, асабліва прыродазнаўчых прадметаў, на расейскай мове з практычнага пункту гледжаньня відавочнае.
Вывучэньне на ангельскай мове пашыраецца. І яно будзе вельмі хутка ў нас пашырацца. Я ўпэўнены, у гэтым ёсьць патрэба і грамадзкая, і дзяржаўная. Тут мы адстаем ад іншых дзяржаў. Бо там ужо лічаць, што бяз добрага валоданьня ангельскай мовай у прафэсійнай дзейнасьці пэрспэктыў няшмат. Прыйдзе час, і ў нас так будзе. Глябалізацыя робіць свае справы».
Кіраўнік Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў так пракамэнтаваў «Свабодзе» сёньняшнія выказваньні міністра:
«З аднаго боку, дзякуй ангельскай мове за тое, што яна зьнішчыць расейскую. Бо для нас расейская мова — гэта сьмерць. Ангельская мова для нас пакуль ня страшная. Але будзе страшная, калі трапім у Эўразьвяз. Так што на дадзеным этапе замену расейскай мовы на ангельскую я толькі вітаю. Лепей мець дзьве дзяржаўныя мовы — беларускую і ангельскую, чым беларускую і расейскую. Тады і наша эканоміка стане лепшай, і беларуская мова захаваецца».
Алег Трусаў пацьвердзіў, што працэс пашырэньня ангельскай мовы ў школах Беларусі сапраўды пачаўся:
«Я лічбы скажу. Самая папулярная мова ў Менску зараз ангельская. Яна ўжо абагнала расейскую на 30 ці 40 пунктаў. Тут міністар мае рацыю поўнасьцю. І ў дадзеным выпадку я яго падтрымліваю. Але ангельскую трэба ўводзіць не за кошт беларускай, а за кошт расейскай. То бок трэба зьмяншаць вывучэньне ў школах расейскай мовы, а павялічваць — беларускай і ангельскай у роўных адсотках. І тады ўсім будзе добра».
Мовазнавец Вінцук Вячорка кажа, што ангельская мова — не панацэя для Беларусі:
«Вядома, што ангельская мова сапраўды глябальная. І яна дае непараўнальна больш магчымасьцяў, чым мова расейская. Але што цікава. Напрыклад, у Грузіі, дзе ангельскай мове аддавалі шмат увагі і ранейшыя міністры адукацыі, і цяперашні, ангельская мова служыць інструмэнтам раскрыцьця маладых грузінаў на сьвет. Яна дае ім магчымасьць адукавацца ў заходніх унівэрсытэтах. Але пры ўсім тым аснова грузінскага грамадзтва — гэта грузінскі патрыятызм. І таму можна не сумнявацца, што ўсе англамоўныя грузіны ня зьедуць у англамоўны сьвет. Бо мова — гэта ёсьць утваральны чыньнік нацыі.
Калі беларускай мовы, беларускага патрыятызму, беларускай ідэнтычнасьці няма сярод прыярытэтаў цяперашняй сыстэмы адукацыі, то людзі, якія будуць добра навучаныя ангельскай мове, зьедуць вон, ня будуць адчуваць сябе беларусамі. І яны сюды, на радзіму продкаў, ня вернуцца».
Я спытаў спадара міністра: на якой мове будуць у новым навучальным годзе выкладацца ў расейскамоўных школах гісторыя і геаграфія Беларусі, якія раней выкладаліся па-беларуску? Спадар Маскевіч адказаў так:
«Гісторыя і геаграфія будуць выкладацца на той мове, якую абярэ канкрэтны вучань і яго бацькі згодна зь іх жаданьнем. Гэта — першае.
Другое — я асабіста вельмі хацеў бы, каб дзеці і іх бацькі выбіралі беларускую мову. Гэта было б вельмі добра для Беларусі, для нашай Бацькаўшчыны. Але гэта справа кожнага асабіста».
Алег Трусаў нагадвае, што раней гісторыю і геаграфію выкладалі на беларускай мове:
«Так было да той пары, пакуль былы міністар Радзькоў без усялякіх бацькоў усё памяняў на расейскую мову. Гэта „заслуга“ Радзькова. І ніякіх рэфэрэндумаў альбо апытаньняў з гэтай нагоды не было. Мы пачалі пратэставаць. І тады Радзькоў зрабіў гэтую хітрую штуку».