На паседжаньні Палаты прадстаўнікоў дэпутат Аляксей Кузьміч пацікавіўся ў міністра адукацыі Сяргей Маскевіча, хто зьяўляецца аўтарам ідэі выкладаць гісторыю і геаграфію Беларусі на расейскай мове. Міністар адказаў: аўтараў няма, ініцыятары – "канкрэтныя грамадзяне".
"Аўтараў тут няма, а ініцыятары гэтай справы — канкрэтны грамадзяне, якія нават у судовым парадку дамагаліся, каб гэтыя і некаторыя іншыя прадметы, уключна нават зь беларускай літаратурай, выкладаліся на расейскай мове. Іхны аргумэнт, што ў нашай краіне двухмоўе і яны разумеюць гэта, як права выбіраць мову. У мяне асабіста іншы падыход да гэтай праблемы: я лічу, што дзьвюхмоўе — гэта абавязак кожнага грамадзяніна Беларусі ведаць беларускую мову і валодаць ёй. Гэта не права выбару адной з дзьвюх моваў, а абавязак. Гэта мая асабістая думка", — заявіў міністар адукацыі Сяргей Маскевіч.