Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца сумнай і выклікае асьцярогі, — гаворыцца ў справаздачы, якую дакладчык дэлегацыі Эўрапарлямэнту па Беларусі Юстас Палецкіс падрыхтаваў для Рады Эўрапейскага Зьвязу, Эўракамісіі і Службы зьнешніх дзеяньняў.
Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца сумнай і выклікае асьцярогі, — гаворыцца ў справаздачы, якую дакладчык дэлегацыі Эўрапарлямэнту па Беларусі Юстас Палецкіс падрыхтаваў для Рады Эўрапейскага Зьвязу, Эўракамісіі і Службы зьнешніх дзеяньняў. Тэма справаздачы — далейшая палітыка Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі.
9 ліпеня камітэт па замежных справах Эўрапарлямэнту ўхваліў даклад у другім чытаньні, пасьля таго як у дакумэнт было ўнесена каля 300 паправак. Сёньня тэкст ухваленага дакумэнту быў апублікаваны на сайце Эўрапарлямэнту.
Прадстаўленьне дакладу Палецкіса ў першым чытаньні ў канцы траўня выклікала вялікі грамадзкі рэзананс. Першапачаткова ў дакумэнце адзначалася паляпшэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2012 годзе. Беларуская апазыцыя і праваабаронцы абурыліся такой фармулёўкай. У адказ на абвінавачаньні аўтар дакладу Юстас Палецкіс сьцьвярджаў, што такую выснову ён зрабіў на падставе інфармацыі беларускіх праваабаронцаў.
У выніковым варыянце дакладу гаворыцца: «Нягледзячы на зьмяншэньне ў абсалютных лічбах палітычна матываваных арыштаў (паводле дадзеных праваабарончага цэнтру „Вясна“ — з 868 у 2011 годзе да 235 у 2012 годзе), захоўваецца атмасфэра рэпрэсіяў і запалохваньня», паведамляе БелаПАН.