8 ліпеня Камітэт міжнародных спраў Эўрапейскага парлямэнту ў другім чытаньні разгледзеў справаздачу па Беларусі.
Яе падрыхтаваў сябра Эўрапарлямэнту, спэцыяльны дакладчык па Беларусі, дэпутат зь Літвы Юстас Палецкіс.
Абмеркаваньне праекту справаздачы па Беларусі цягнулася паўтары гадзіны. Адразу па заканчэньні дыскусіі Юстас Палецкіс сказаў беларускай Свабодзе:
«Сёньняшняе абмеркаваньне прайшло канструктыўна. Калі першы раз былі ўсплёскі эмоцыяў і гарачыя дыскусіі, то цяпер усе выступоўцы падтрымалі тое, што ім прапанавалі. Гэта — кампрамісныя прапановы.
Мае калегі зразумелі і падтрымалі галоўную ідэю гэтага дакумэнту — нельга Эўразьвязу паварочвацца сьпінаю да Беларусі. Нягледзячы на ўсе складанасьці, нягледзячы на тое, што становішча з правамі чалавека і дэмакратыяй у Беларусі, мякка кажучы, няважнае, трэба не аслабляць увагу да гэтай краіны, а наадварот, умацоўваць. Напярэдадні саміту ў Вільні ў лістападзе ёсьць шанец, няхай і невялікі, зрабіць крок па шляху дыялёгу з афіцыйным Менскам. Але толькі пры ўмове, якая выразна акрэсьлена ў справаздачы — вызваленьні і рэабілітацыі палітычных вязьняў».
Я спытаў спадара Палецкіса, у якім выглядзе цяпер зафіксавана ў дакумэнце палажэньне пра нібыта зьмяненьне ў лепшы бок сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі падчас 2012 году? На гэта спэцдаклдачык адказаў так:
«Гэта была першапачатковая вэрсія. І я ўжо падкрэсьліваў, што тыя дзьве з паловай старонкі былі толькі рамкі. А пасьля былі 292 дапаўненьні эўрапарлямэнтароў. І цяпер гэта зьмянілася непазнавальна. Тэза пра тое, што зьмянілася сытуацыя з правамі чалавека перафармулявана непазнавальна. Цяпер гаворыцца пар цяжкое становішча з правамі чалавека. Але адначасова цытуецца, па статыстыцы „Вясны“, колькасьць асуджаных паводле палітычных матываў зьменшылася. Але цяпер тлумачыцца, што гэтыя лічбы вынік атмасфэры запалохваньня і рэпрэсіяў».
Кіраўнік партыі БНФ Аляксей Янукевіч згадвае пра сваю сустрэчу са спадаром Палецкісам у Брусэлі паўтара месяца таму. Тады, пасьля публікацыі першага варыянту справаздачы, было шмат крытычных заўваг. І ня толькі з боку беларускай апазыцыі, але і ад многіх калегаў спадара Палецкіса ў Эўрапарлямэнце. Калегі спэцдакладчыка падалі больш за 300 дапаўненьняў і прапановаў, — адзначае Аляксей Янукевіч:
«Крытыка была дастаткова адзінадушная. Яна тычылася перадусім ацэнкі прагрэсу з правамі чалавека ў Беларусі ў 2012 годзе. І беларуская грамадзкасьць, і частка эўрадэпутатаў ацаніла гэта як занадта вялікае дапушчэньне. Таксама крытычна былі ўспрынятыя некаторыя прапановы спадара Палецкіса па разьвіцьці дыялёгу зь беларускімі ўладамі. І ня тое што спадар Палецкіс паабяцаў, што будзе ўносіць зьмены ў гэты даклад, але ён сказаў, што ўлічыць гэтую рэакцыю, гэтыя думкі».
У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра чарговую рэзалюцыю па сытуацыі ў Беларусі,— падкрэсьлівае палітоляг Андрэй Фёдараў:
«Мы ведаем, што гэтых рэзалюцыяў было прынята ўжо каля чатырох дзясяткаў. І бачым, што ад гэтага становішча ня надта моцна зьмянілася ў Беларусі.
З другога боку, гэта сьведчаньне таго, што Эўропа, перадусім Эўрапарлямэнт, які займае актыўную пазыцыю, не забываецца пра Беларусь і адсочвае сытуацыю ў нашай краіне. Так што лічыць гэта панацэяй ні ў якім разе не выпадае. Але і казаць, што гэта абсалютна нічога ня варта, мне падаецца няправільным».
Праект справаздачы будзе выстаўлены на пленарнае паседжаньне восеньскай сэсіі Эўрапарлямэнту.
Сваю справаздачу спадар Палецкіс зрабіў па выніках паездкі ў Менск 18–21 сакавіка. Пазьней, 24 траўня, падчас онлайн-канфэрэнцыі на сайце нашага радыё Юстас Палецкіс прызнаў: фармулёўка пра «паляпшэньне сытуацыі з правамі чалавека» ў ягонай справаздачы сапраўды няўдалая і будзе зьмененая.