«Мне даводзілася размаўляць зь людзьмі майго пакаленьня, старымі ўжо. Яны кажуць: ніякіх рэпрэсіяў не было, расстралялі сяго-таго, а масавых рэпрэсіяў не было.
Пра Курапаты я чуў даўно. Тады я ня ведаў, што тое месца так называецца. Але мой дзядзька, які цудам пазьбег расстрэлу, як прыяжджаў у Менск яшчэ ў 56–57 гадах, то паказваў мне ў бок Зялёнага Лугу і казаў, што на расстрэл вазілі ў той бок. Штодзённа ў пяць гадзін раніцы ніхто, казаў, у камэрах ня спаў. Ляжалі, скурчыўшыся, і чакалі. Бух-бух-бух — па калідоры ботамі каванымі ідуць. Іваноў, Пятроў, Сідараў! Бяз рэчаў — на выхад! Гэта — на расстрэл. Усё — забралі, павялі, і ўся турма пачынае крычаць: «Каты!»
З аднаго боку ў нас такая палітызацыя моладзі, што трэба выхоўваць патрыятызм, любіць Беларусь, а з другога — чамусьці так нэгатыўна пачалі ставіцца да ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Па тэлебачаньні я чую: «А вы наведалі лінію Сталіна?» Гэта я буду наведваць лінію Сталіна, які забіў майго бацьку? Проста так забіў, ад няма чаго рабіць забіў. Сталіну, гэтаму ідалу, так падабалася расстрэльваць, зьнішчаць людзей, што ён атрымліваў ад гэтага задавальненьне. А цяпер яго ўзьвялічваюць.
Мільярды даляраў закочваюць пад асфальт, а для помніка ахвярам рэпрэсіяў няма грошай. Кветкі ў Курапатах людзі пасадзілі, а помнікам — трэба каб улады займаліся.
А ломіць крыжы ў Курапатах моладзь. Сталыя людзі ня могуць гэта зрабіць. Камсамольцы сучасныя гэтае паскудзтва робяць. І адбываецца гэта таму, што няма ў нас палітыкі на захаваньне такіх мясьцінаў, як ва ўсім сьвеце робіцца.
Таблічку ў памяць па бацьку хачу ў Курапатах усталяваць на крыжы.
Хадзіў на прыём у КДБ, у гэты галоўны будынак у цэнтры Менску. Пытаўся ў іх, ці захаваліся якія дакумэнты пра тое, за што бацьку майго расстралялі, што і як там было, хто данос на яго напісаў. Адказалі, што нічога не захавалася. То я ім сказаў, што мяркую, што майго бацьку расстралялі за тое, што ён быў добры шавец і прадаў амэрыканцам сакрэты вырабу савецкага абутку. Вось яго і расстралялі, каб другім навука была.
Ні я ня памятаю ні дзеда свайго, ні бацькі, ні жонка мая. Іх усіх зьнішчылі. Вось на гэтым і наш шлюб узьнік. Мы з жонкай у 1962 годзе заключылі саюз рэпрэсаваных Беларусі і Расеі. І вось ужо 51 год у нас саюз дзяцей «ворагаў народу».

Сталкеры Свабоды