«Першая дачка вучылася спачатку ў ракаўскай школе. Потым яна перайшла ў гімназію ў Менску. Туды паступіла і малодшая дачка. А калі ўжо старэйшаму сыну трэба было зь дзіцячага садку пераходзіць у школу, то ў нас з гэтай гімназіяй не заладзілася. Дый увогуле мы ўсё менш і менш былі задаволеныя сыстэмай навучаньня там. І мы вырашылі вярнуцца ў ракаўскую школу, але займацца зь дзецьмі па сваіх індывідуальных навучальных плянах.
Дзеці паставіліся да гэтага з добрым энтузіязмам — маўляў, цудоўна, што ня будзем хадзіць у школу, а займацца дома. А потым праз пэўны час малодшая дачка, якая больш экстравэртная, схільная да камунікацый, стала сумаваць па сяброўках, якія засталіся ў гімназіі. З часам сум прайшоў, яна стварыла сабе кола сяброў тут, у Ракаве. Тым больш што яна ж яшчэ і ў нядзельнай школцы пры касьцёле займаецца.
Усё, што трэба ведаць па школьнай праграме, яны вывучаюць самастойна. З нашай бацькоўскай дапамогай: задаюць пытаньні — атрымліваюць адказы. Ну, і ня тое каб яны ўжо зусім у школу не хадзілі. Яны туды час ад часу наведваюцца, здаюць тэсты, каб засьведчыць сваё валоданьне матэрыялам. У канцы кожнай чвэрці яны здаюць тэсты і паказваюць, што маюць веды ня горшыя, чым у іншых.
У нашай сыстэме адукацыі шмат сыстэмы, менш адукацыі, а яшчэ менш павагі і простых чалавечых зычлівых стасункаў. Там зашмат прафанацыі, зашмат бюракратычных нейкіх інтарэсаў міністэрства, РАНА, мэтадыстаў, а інтарэсы дзяцей — яны ўжо не на першым, не на другім і не на трэцім пляне. А нам усё ж такі важнейшыя нашы дзеці. А ў школьнай сыстэме яны ўспрымаюцца як чыста такі матэрыял, які паступае ў гэты агрэгат, зь ім трэба правесьці пэўныя апэрацыі, і далей матэрыял выходзіць.
Мы жывем такой маленькай супольнасьцю, у якой трэба ўлічваць і інтарэсы іншых падчас рэалізацыі сваіх інтарэсаў. Гэтаму дзеці вучацца на побытавым узроўні.
Калі дзеці больш самастойныя і самі па сабе прымаюць больш рашэньняў, чым іхныя аднагодкі, то, на мой погляд, у гэтым пляне яны больш разьвітыя. Яны маюць больш здольнасьцяў знайсьці сабе штосьці цікавае нават у рамках нашай айчыны і ня будуць адкінутыя нашым грамадзтвам. А ўвогуле яны і не выходзяць з рамак нашага грамадзтва, яны ў ім прысутнічаюць.
Галоўнае для нас — дапамагчы раскрыцца іхным патэнцыялам, і нашы дзеці самі знойдуць сабе шлях у жыцьці».
Дзеці паставіліся да гэтага з добрым энтузіязмам — маўляў, цудоўна, што ня будзем хадзіць у школу, а займацца дома. А потым праз пэўны час малодшая дачка, якая больш экстравэртная, схільная да камунікацый, стала сумаваць па сяброўках, якія засталіся ў гімназіі. З часам сум прайшоў, яна стварыла сабе кола сяброў тут, у Ракаве. Тым больш што яна ж яшчэ і ў нядзельнай школцы пры касьцёле займаецца.
Усё, што трэба ведаць па школьнай праграме, яны вывучаюць самастойна. З нашай бацькоўскай дапамогай: задаюць пытаньні — атрымліваюць адказы. Ну, і ня тое каб яны ўжо зусім у школу не хадзілі. Яны туды час ад часу наведваюцца, здаюць тэсты, каб засьведчыць сваё валоданьне матэрыялам. У канцы кожнай чвэрці яны здаюць тэсты і паказваюць, што маюць веды ня горшыя, чым у іншых.
Сталкеры Свабоды