У Віцебскім абласным судзе адбылося чацьвертае пасяджэньні па справе Андрэя Гайдукова.
23-гадовага жыхара Наваполацку вінавацяць у «здрадзе дзяржаве». Суд праходзіць у закрытым рэжыме, і ахвотных пусьцяць толькі на абвяшчэньне прысуду па «шпіёнскай справе».
Паколькі працэс у Віцебскім абласным судзе закрыты, то ўжо ніхто не спадзяецца трапіць у судовую залю. 12 чэрвеня, калі працэс толькі пачынаўся, такіх ахвотных было шмат. Цяпер, каб даведацца нейкія навіны, штораніцы да будынка суду на вуліцы Шубіна прыходзіць толькі Тацяна Севярынец, віцебская каардынатарка аргкамітэту дзеля стварэньня партыі БХД:
«Я лічу сваім абавязкам прыходзіць да суду штодня, хоць працэс закрыты. У першы дзень працэсу нас было шмат, хто хацеў падтрымаць Андрэя. А цяпер нікога тут няма, і што мяне ўражвае — ахоўнікі ўсё адно нясуць сваю службу. Сядзяць у кустах, нешта пільнуюць, нечага чакаюць… Чаго ад нас яны чакаюць, я ня ведаю».
Тацяна Севярынец адзначае, што стаўленьне да яе асабіста пачало мяняцца нават у судовай аховы. У першы дзень актывістам, што сабраліся на ганках, пагражалі затрыманьнямі. Але пасьля візыту да старшыні суду праваабаронцы Паўла Левінава, які хадзіў на прыём разам са спадарыняй Тацянай, нешта памянялася:
«Учора мяне не прапусьцілі да дошкі аб’яваў, а сёньня адразу спыталі, што я хачу даведацца, сказалі, што суд ідзе, што ён па-ранейшаму закрыты. Я сказала, што хачу зірнуць расклад, і мяне, нават не праверыўшы сумку, міліцыянт завёў за турнікет. І на дошцы я ўбачыла, што працэс па справе Андрэя Гайдукова будзе працягвацца ўвесь гэты тыдзень, з 17 па 21 чэрвеня».
Перад пачаткам працэсу адвакаты казалі маці падсуднага Вользе Гайдуковай, што суд зойме прыблізна 5 дзён. Але ўжо відаць, што працэс будзе не такі хуткі, кажа спадарыня Вольга:
«Ну, можа, ім падабаецца зацягваць… Сьледзтва ж доўга ішло, і тут яны могуць пацягнуць. Ці сьведкі нейкія не прыедуць, ці яшчэ нешта такое…»
Маці Андрэя Гайдукова на гэтым тыдні ўсё ж разьлічвае нарэшце ўбачыць сына. Хадайніцтва, каб апытаць яе ў якасьці сьведкі, задаволенае. Аднак яшчэ невядома, у каторы дзень яе выклічуць. Пакуль ішло сьледзтва, а потым са справай знаёміліся пракуратура і суд, Вользе Гайдуковай тройчы адмаўлялі ў спатканьнях з сынам. Цяпер яна чакае адказу і асабіста ад старшыні абласнога суду: 14 чэрвеня яна зьвярнулася да яго зь пісьмовай просьбай пра дазвол на спатканьне.
А пакуль усе навіны пра суд — толькі ад адвакатаў, прозьвішчы якіх сям’я Гайдуковых не афішуе. Паведаміць яны таксама могуць няшмат, бо ня маюць права разгалошваць дэталі. Спадарыня Вольга кажа, што рашэньне ня езьдзіць у Віцебск і не стаяць дарма пад дзьвярыма суду яна таксама прыняла паводле парады адвакатаў:
«Вольга Пятроўна, вы нават і не спрабуйце, ніхто вас туды ня пусьціць, толькі калі ў якасьці сьведкі». Таму я і ня еду. І яшчэ не сказалі, калі мяне ў сьведкі паклічуць, яшчэ з гэтым ня вызначыліся… Ну, сёньня мне толькі сказалі, што са здароўем у Андрэя лепей, што ўжо ня кашляе. Што атрымаў нашы лісты ў выходныя, што напісаў адказы… Нічога такога новага мне не сказалі, толькі асабістае. Ён кажа, каб яму нічога не перадавалі, што ў яго ўсё ёсьць, каб мы сябе ашчаджалі і не перажывалі. Усё — у ягоным рэпэртуары»…
Андрэя Гайдукова вінавацяць у зборы інфармацыі для замежных спэцслужбаў паводле двух артыкулаў: частка 1 артыкула 14 — «Замах на злачынства», і частка 1 артыкула 356 — «Здрада дзяржаве». За гэта 23-гадоваму апэратару наваполацкага «Нафтану» пагражае ад 7 да 15 гадоў зьняволеньня.
Андрэй Гайдукоў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 8 лістапада 2012 году ў Віцебску. Паводле афіцыйнай інфармацыі з КДБ — нібыта падчас закладкі тайніка зь нейкімі зьвесткамі, цікавымі для замежных спэцслужбаў. Родныя і сябры ня вераць, што ён займаўся шпіянажам, і тлумачаць ціск з боку КДБ апазыцыйнымі поглядамі хлопца і яго імкненьнем стварыць міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне «Саюз маладых інтэлектуалаў».
12.40 Гайдукевіч-малодшы: «У справе Гайдукова ўлада робіць памылку»
Намесьнік старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч падчас сваёй прэсавай канфэрэнцыі адказаў на пытаньне пра стаўленьне да так званай «шпіёнскай справы» Андрэя Гайдукова. Юрыст паводле адукацыі, Алег Гайдукевіч сказаў, што фармальна Крымінальны кодэкс прадугледжвае такую форму працэсу, як закрыты суд, аднак улада не дае аніякай інфармацыі і робіць тым самым вялікую памылку.
«Вы пытаеце мяне, таму што нічога ня ведаеце. І я нічога ня ведаю пра гэта. Улада павінна расказаць людзям, што адбылося, і людзі павінны — і маюць права — ведаць пра гэта. Улада робіць памылку, і вялікую памылку, калі ўтойвае інфармацыю. Нешта падобнае адбылося падчас выбуху ў менскім мэтро. Не сакрэт, што вялікая частка насельніцтва дагэтуль ня верыць, што гэта была справа рук Канавалава і Кавалёва. А чаму? — А таму, што ўлада доўга ўтойвала інфармацыю. І такіх памылак ня трэба рабіць. Я лічу, што гэта перагіб з боку ўлады. Я сам праглядаў інтэрнэт па гэтай справе і не магу зразумець, якую шпіёнскую дзейнасьць мог ажыцьцяўляць Гайдукоў, займаючы такую нязначную пасаду. Калі ён нешта рабіў, дык трэба пра гэта расказаць», — сказаў Алег Гайдукевіч.
10.30 Чарговае пасяджэньне па справе Андрэя Гайдукова пачалося. Паводле Тацяны Севярынец, пасяджэньні будуць штодзённымі да 21 чэрвеня.
«Не пасьпела я зайсьці ў будынак суду, а мне насустрэч падымаецца начальнік аховы ды кажа: „Што я магу вам паведаміць? Працэс ідзе, ён па-ранейшаму закрыты“. Я папрасілася падыйсьці да раскладу, і сёньня мяне пусьцілі. Там і напісана: пасяджэньні на гэтым тыдні з 17 па 21 чэрвеня. Атрымліваецца, яны будуць адбывацца штодня», — заявіла Севярынец Свабодзе.
Яна кажа, што каля судовага будынку па-ранейшаму дзяжураць людзі ў цывільным: «Калі я толькі падыходзіла, у кустах хаваліся двое. А як стала набліжацца да ганкаў, яны пачалі перамаўляцца па рацыях, і тут ужо зьявілася трэцяя невядомая асоба. Сочаць, ці то чакаюць чагосьці, ці то проста засьцерагаюцца... Хаця й няма ад чаго: да суду зранку прыходжу практычна я адна, бо ўсім зразумела: на суд не пусьцяць. Нават убачыць Андрэя Гайдукова не ўдасца: машына, у якой яго прывозяць, заязжае за браму ва ўнутраны двор, і браму тут жа зачыняюць».
Маці падсуднага, Вольга Гайдукова, на гэтым тыдні ўсё-такі разьлічвае нарэшце ўбачыць сына. Хадайніцтва, каб апытаць яе ў якасьці сьведкі, задаволенае. Аднак яшчэ не вядома, у каторы дзень яе выклічуць.
«Напэўна, дашлюць позву. Але я спадзяюся, што найперш мне пра гэта патэлефануюць адвакаты Андрэя. Яны гавораць, што ён трымаецца і выглядае добра, але, канешне ж, хачу яго сама ўбачыць», — кажа Гайдукова.
Пакуль ішло сьледзтва, а потым пакуль са справай знаёміліся пракуратура і суд, Вользе Гайдуковай тройчы адмаўлялі ў спатканьнях з сынам. Цяпер яна чакае адказу асабіста ад старшыні абласнога суду: 14 чэрвеня яна зьвярнулася да яго зь пісьмовай просьбай пра дазвол на спатканьне.
10.00 Ад адвакатаў маці Андрэя Гайдукова ўдалося даведацца, што суд будзе працягвацца і сёньня, і заўтра, 19 чэрвеня.
Тым, хто прыходзяць да будынку абласнога суду ў Віцебску да 10-й гадзіны на знак падтрымкі падсуднага, судовая ахова расклад пасяджэньняў не паведамляе, кажа Тацяна Севярынец, каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД:
«Учора мяне не падпусьцілі пачытаць расклад на дошцы аб’яваў на першым паверсе ў абласным судзе. Напэўна, усё ж баяцца нейкіх крокаў з боку актывістаў. Якіх — не зразумела, бо каля суду ўжо амаль ніхто не зьбіраецца, акрамя „людзей у цывільны“, што вартуюць падыходы да будынка ў бліжэйшых кустах. Усе ведаюць, што працэс закрыты, і трапіць туды немагчыма», — заявіла Севярынец.
Андрэя Гайдукова вінавацяць у зборы інфармацыі для замежных спэцслужбаў. Матэрыялы крымінальнай справы падсуднага складаюць 4 тамы. Яго вінавацяць паводле двух артыкулаў: частка 1 артыкула 14 — «Замах на злачынства», і частка 1 артыкула 356 — «Здрада дзяржаве».
23-гадоваму апэратару наваполацкага «Нафтану» пагражае ад 7 да 15 гадоў зьняволеньня.
Справу за зачыненымі дзьвярыма разглядае судзьдзя Галіна Ўрбановіч.
Андрэй Гайдукоў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 8 лістапада 2012 году ў Віцебску, нібыта падчас закладкі тайніка са зьвесткамі, цікавымі для замежных спэцслужбаў. З тае пары ён застаецца пад вартай.
Родныя і сябры ня вераць, што ён займаўся шпіянажам, і тлумачаць ціск з боку КДБ апазыцыйнымі поглядамі хлопца і яго імкненьнем стварыць міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне «Саюз маладых інтэлектуалаў».
Паколькі працэс у Віцебскім абласным судзе закрыты, то ўжо ніхто не спадзяецца трапіць у судовую залю. 12 чэрвеня, калі працэс толькі пачынаўся, такіх ахвотных было шмат. Цяпер, каб даведацца нейкія навіны, штораніцы да будынка суду на вуліцы Шубіна прыходзіць толькі Тацяна Севярынец, віцебская каардынатарка аргкамітэту дзеля стварэньня партыі БХД:
«Я лічу сваім абавязкам прыходзіць да суду штодня, хоць працэс закрыты. У першы дзень працэсу нас было шмат, хто хацеў падтрымаць Андрэя. А цяпер нікога тут няма, і што мяне ўражвае — ахоўнікі ўсё адно нясуць сваю службу. Сядзяць у кустах, нешта пільнуюць, нечага чакаюць… Чаго ад нас яны чакаюць, я ня ведаю».
Тацяна Севярынец адзначае, што стаўленьне да яе асабіста пачало мяняцца нават у судовай аховы. У першы дзень актывістам, што сабраліся на ганках, пагражалі затрыманьнямі. Але пасьля візыту да старшыні суду праваабаронцы Паўла Левінава, які хадзіў на прыём разам са спадарыняй Тацянай, нешта памянялася:
«Учора мяне не прапусьцілі да дошкі аб’яваў, а сёньня адразу спыталі, што я хачу даведацца, сказалі, што суд ідзе, што ён па-ранейшаму закрыты. Я сказала, што хачу зірнуць расклад, і мяне, нават не праверыўшы сумку, міліцыянт завёў за турнікет. І на дошцы я ўбачыла, што працэс па справе Андрэя Гайдукова будзе працягвацца ўвесь гэты тыдзень, з 17 па 21 чэрвеня».
Нікога няма — а ахоўнікі ўсё адно нясуць сваю службу. Сядзяць у кустах, нешта пільнуюць, нечага чакаюць…
Перад пачаткам працэсу адвакаты казалі маці падсуднага Вользе Гайдуковай, што суд зойме прыблізна 5 дзён. Але ўжо відаць, што працэс будзе не такі хуткі, кажа спадарыня Вольга:
«Ну, можа, ім падабаецца зацягваць… Сьледзтва ж доўга ішло, і тут яны могуць пацягнуць. Ці сьведкі нейкія не прыедуць, ці яшчэ нешта такое…»
Маці Андрэя Гайдукова на гэтым тыдні ўсё ж разьлічвае нарэшце ўбачыць сына. Хадайніцтва, каб апытаць яе ў якасьці сьведкі, задаволенае. Аднак яшчэ невядома, у каторы дзень яе выклічуць. Пакуль ішло сьледзтва, а потым са справай знаёміліся пракуратура і суд, Вользе Гайдуковай тройчы адмаўлялі ў спатканьнях з сынам. Цяпер яна чакае адказу і асабіста ад старшыні абласнога суду: 14 чэрвеня яна зьвярнулася да яго зь пісьмовай просьбай пра дазвол на спатканьне.
А пакуль усе навіны пра суд — толькі ад адвакатаў, прозьвішчы якіх сям’я Гайдуковых не афішуе. Паведаміць яны таксама могуць няшмат, бо ня маюць права разгалошваць дэталі. Спадарыня Вольга кажа, што рашэньне ня езьдзіць у Віцебск і не стаяць дарма пад дзьвярыма суду яна таксама прыняла паводле парады адвакатаў:
«Вольга Пятроўна, вы нават і не спрабуйце, ніхто вас туды ня пусьціць, толькі калі ў якасьці сьведкі». Таму я і ня еду. І яшчэ не сказалі, калі мяне ў сьведкі паклічуць, яшчэ з гэтым ня вызначыліся… Ну, сёньня мне толькі сказалі, што са здароўем у Андрэя лепей, што ўжо ня кашляе. Што атрымаў нашы лісты ў выходныя, што напісаў адказы… Нічога такога новага мне не сказалі, толькі асабістае. Ён кажа, каб яму нічога не перадавалі, што ў яго ўсё ёсьць, каб мы сябе ашчаджалі і не перажывалі. Усё — у ягоным рэпэртуары»…
Андрэй Гайдукоў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 8 лістапада 2012 году ў Віцебску. Паводле афіцыйнай інфармацыі з КДБ — нібыта падчас закладкі тайніка зь нейкімі зьвесткамі, цікавымі для замежных спэцслужбаў. Родныя і сябры ня вераць, што ён займаўся шпіянажам, і тлумачаць ціск з боку КДБ апазыцыйнымі поглядамі хлопца і яго імкненьнем стварыць міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне «Саюз маладых інтэлектуалаў».
12.40 Гайдукевіч-малодшы: «У справе Гайдукова ўлада робіць памылку»
Намесьнік старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч падчас сваёй прэсавай канфэрэнцыі адказаў на пытаньне пра стаўленьне да так званай «шпіёнскай справы» Андрэя Гайдукова. Юрыст паводле адукацыі, Алег Гайдукевіч сказаў, што фармальна Крымінальны кодэкс прадугледжвае такую форму працэсу, як закрыты суд, аднак улада не дае аніякай інфармацыі і робіць тым самым вялікую памылку.
10.30 Чарговае пасяджэньне па справе Андрэя Гайдукова пачалося. Паводле Тацяны Севярынец, пасяджэньні будуць штодзённымі да 21 чэрвеня.
«Не пасьпела я зайсьці ў будынак суду, а мне насустрэч падымаецца начальнік аховы ды кажа: „Што я магу вам паведаміць? Працэс ідзе, ён па-ранейшаму закрыты“. Я папрасілася падыйсьці да раскладу, і сёньня мяне пусьцілі. Там і напісана: пасяджэньні на гэтым тыдні з 17 па 21 чэрвеня. Атрымліваецца, яны будуць адбывацца штодня», — заявіла Севярынец Свабодзе.
Калі я толькі падыходзіла, у кустах хаваліся двое. А як стала набліжацца да ганкаў, яны пачалі перамаўляцца па рацыяхТацяна Севярынец
Маці падсуднага, Вольга Гайдукова, на гэтым тыдні ўсё-такі разьлічвае нарэшце ўбачыць сына. Хадайніцтва, каб апытаць яе ў якасьці сьведкі, задаволенае. Аднак яшчэ не вядома, у каторы дзень яе выклічуць.
«Напэўна, дашлюць позву. Але я спадзяюся, што найперш мне пра гэта патэлефануюць адвакаты Андрэя. Яны гавораць, што ён трымаецца і выглядае добра, але, канешне ж, хачу яго сама ўбачыць», — кажа Гайдукова.
Пакуль ішло сьледзтва, а потым пакуль са справай знаёміліся пракуратура і суд, Вользе Гайдуковай тройчы адмаўлялі ў спатканьнях з сынам. Цяпер яна чакае адказу асабіста ад старшыні абласнога суду: 14 чэрвеня яна зьвярнулася да яго зь пісьмовай просьбай пра дазвол на спатканьне.
10.00 Ад адвакатаў маці Андрэя Гайдукова ўдалося даведацца, што суд будзе працягвацца і сёньня, і заўтра, 19 чэрвеня.
Тым, хто прыходзяць да будынку абласнога суду ў Віцебску да 10-й гадзіны на знак падтрымкі падсуднага, судовая ахова расклад пасяджэньняў не паведамляе, кажа Тацяна Севярынец, каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД:
«Учора мяне не падпусьцілі пачытаць расклад на дошцы аб’яваў на першым паверсе ў абласным судзе. Напэўна, усё ж баяцца нейкіх крокаў з боку актывістаў. Якіх — не зразумела, бо каля суду ўжо амаль ніхто не зьбіраецца, акрамя „людзей у цывільны“, што вартуюць падыходы да будынка ў бліжэйшых кустах. Усе ведаюць, што працэс закрыты, і трапіць туды немагчыма», — заявіла Севярынец.
«Шпіёнская» справа