Радыё Свабода згадвае найбольш гучныя шпіёнскія гісторыя часоў прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі.
«Гэтая хроніка — сумесь сапраўдных шпіёнскіх скандалаў і выкарыстаньня адпаведных артыкулаў дзеля запалохваньня грамадзтва, — лічыць аналітык Радыё Свабода Юры Дракахруст. — Як кажа прымаўка, нават у параноікаў могуць быць сапраўдныя ворагі. У тым сэнсе, што сьвет — не суцэльная Аркадыя, выведку ніхто не адмяняў, і лічыць, што, скажам, заходнія краіны ня маюць ніякага інтарэсу даведацца пра некаторыя далікатныя сфэры жыцьця Беларусі, было б залішне рамантычна.
Але ва ўмовах аўтарытарнага ладу межы дазволенага і недазволенага надзвычай хісткія, і дзяржава можа іх ссоўваць у розныя бакі. Гэтаксама як мірная дэманстрацыя можа ў юрыдычнай паранаідальнай сьвядомасьці ператварыцца ў „масавыя беспарадкі“, гэтак жа і нявінныя кантакты з замежнікамі могуць ператварыцца ў шпіёнскі спэктакль».
Самая першыя шпіёнская справа часоў прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі. У працы на карысьць турэцкай дзяржавы былі абвінавачаныя супрацоўнікі амбасады Турэччыны і два беларускія журналісты, якія працавалі на дзяржаўныя СМІ — агенцтва «Белінфарм» і газэту «Рэспубліка». Нібыта яны паведамлялі турэцкім дыпляматам зьвесткі эканамічнага і палітычнага характару.
Гісторык Уладзімер Снапкоўскі ў кнізе «Беларуска-расейскія адносіны» сьцьвярджае, што «турэцкіх шпіёнаў» прыдумалі расейскія спэцслужбы. Нібыта каб праваліць ініцыятыву БНФ наконт закупу нафты ў краінах Блізкага Ўсходу і дастаўкі яе ў Беларусь турэцкімі танкерамі.
Старшыня КДБ Уладзімер Мацкевіч у інтэрвію газэце «Московский комсомолец» заяўляе, што за апошнія паўтара года контравыведка выявіла 118 кадравых выведнікаў замежных дзяржаваў і 15 агентаў замежных спэцслужбаў. Паводле Мацкевіча, агентура ў Беларусі атрымлівае невялікія сумы ў 100–200 даляраў, а вось шпіёны ЦРУ атрымліваюць «надбаўку за складанасьць, і іхны заробак у 1,8 раза вышэйшы за сярэднешпіёнскі. «Менавіта ЦРУ і спэцслужбы НАТО — асноўны галаўны боль беларускай контравыведкі… хоць адзначаецца і прысутнасьць кітайскай спэцслужбы, якая шпіёніць у галіне высокадакладных тэхналёгіяў».
Уражвае, наколькі дакладна старшыня КДБ ведае заробкі супрацоўнікаў ЦРУ.
Крыстафэр Лец, грамадзянін Нямеччыны, былы афіцэр польскага войска, супрацоўнік Цэнтру стратэгічных дасьледаваньняў Маршала. Быў абвінавачаны ў вярбоўцы беларускіх грамадзянаў і зборы інфармацыі. Арыштаваны ў Маскве.
21 ліпеня 2001 году беларускі суд на закрытым працэсе прызнаў Леца вінаватым у шпіянажы і прысудзіў яму 7 гадоў калёніі строгага рэжыму. Літаральна празь некалькі месяцаў Лец быў памілаваны прэзыдэнцкім указам і этапаваны ў Нямеччыну.
Падрабязнасьці справы Крыстафэра Леца невядомыя. Аднак ёсьць інфармацыя, што ён жыў у Беларусі некалькі гадоў на пачатку 90-х і меў тут бізнэс.
Рамантычная гісторыя каханьня італьянскага вайсковага пэнсіянэра Анжэла Піў і беларускай перакладчыцы Ірыны Ўшак.
Паводле КДБ Беларусі, вайсковы пэнсіянэр Анжэла Піў пагадзіўся выконваць заданьне італьянскай спэцслужбы за немалыя грошы, якія яму спатрэбіліся ў сувязі з працэсам аб скасаваньні шлюбу. У Беларусі, куды Піў прыяжджаў як прадстаўнік дабрачыннай арганізацыі, яму нібыта даручылі выведаць нейкія абаронныя сакрэты і нават завэрбаваць «крыніцу» ў КДБ. Паводле кіраўніка прэсавай службы КДБ Фёдара Котава, гэтая частка заданьня найбольш абурыла чэкістаў. Яны пачалі супраць шпіёна «контравыведную» апэрацыю, дэталі якой спадар Котаў журналістам не паведаміў, спаслаўшыся на таямніцу. Мяркуючы па ўсім, італьянцу, які актыўна цікавіўся дзяржаўнымі сакрэтамі Беларусі, проста падклалі ілжэкрыніцу і пасьля першай куплі быццам бы сакрэтных дакумэнтаў няўдалага шпіёна арыштавалі. Гэта пацьвярджаецца тым, што апроч Антоніё Піў і ягонай перакладчыцы Ірыны Ўшак, якая яму дапамагала, ніхто больш па гэтай справе асуджаны ня быў.
Абое прызналі сваю віну на закрытым працэсе і былі асуджаныя. Італьянец — на чатыры з паловай гады калёніі строгага рэжыму, беларуска — на чатыры. Недзе праз год абаіх памілаваў беларускі прэзыдэнт. За Піў нібыта заступіўся нават прэзыдэнт Італіі.
Паводле інфармацыі Радыё Свабода, Анжэла і Ірына, нягледзячы на розьніцу ў 25 гадоў, ажаніліся, жывуць у Італіі і гадуюць сумесных дзяцей.
У красавіку КДБ затрымлівае вайсковага і вайскова-паветранага аташэ польскай амбасады ў Беларусі Казімежа Віташчыка. Нібыта ён спрабаваў атрымаць матэрыялы, якія зьмяшчалі дзяржаўную таямніцу. Віташчыка папрасілі пакінуць Беларусь.
Гісторыя гэтага шпіёнскага скандалу падрабязна асьвятлялася Радыё Свабода ў 2007 годзе. Фігурантамі справы былі беларускія вайскоўцы: маёр Уладзімер Рускін, Віктар Богдан, Сяргей Карнялюк, Павал Пяткевіч і расейскі вайсковец Сяргей Юрэня.
Уладзімер Рускін, якога затрымалі ў студзені 2007 году, заявіў, што яго завэрбавалі з польскага боку пры спробе кантрабанды алькаголю. У абавязкі Рускіна ўваходзіў збор зьвестак пра беларускую супрацьпаветраную абарону. У выніку правалу агентурнай сеткі шпіёны атрымалі ад 7 да 10 гадоў турмы.
Эмануіл Зэльцэр быў арыштаваны ў сакавіку 2008 году і праз 5 месяцаў асуджаны на 3 гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў камэрцыйным шпіянажы і падробцы дакумэнтаў. Асуджаная разам з Зэльцэрам ягоная сакратарка Ўладлена Функ (Брускова), якая атрымала год турмы, у сакавіку 2009 году выйшла на волю.
Беларускіх грамадзянаў — рэзыдэнта вайсковай выведкі і ягоных агентаў —затрымалі падчас агентурнай акцыі. Нібыта яны здабывалі зьвесткі на карысьць Літвы. Былі вынятыя матэрыялы, якія тычацца сыстэмы бясьпекі саюзнай дзяржавы.
Сьлесара «Нафтана» з Наваполацку Андрэя Гайдукова затрымалі падчас закладкі тайніка са зьвесткамі, якія цікавілі замежныя спэцслужбы. Гайдукоў нібыта займаўся па заданьні замежнай выведкі зборам і перадачай інфармацыі палітычнага і эканамічнага характару.
Сам Гайдукоў у лісьце піша, што абвінавачваецца ў тым, што «мог пагражаць нацыянальнай бясьпецы, што характарызуецца як замах на канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь; навязваньне Рэспубліцы Беларусь палітычнага курсу, які не адпавядае яе нацыянальным інтарэсам. Характар магчымай шкоды можа выражацца ў дэстабілізацыі сацыяльна-палітычнай сытуацыі. У тым, што шукаў фінансаваньне на сваю дзейнасьць у фондзе пасольства ЗША (ЦРУ ЗША — паводле вэрсіі КДБ)».
Падпалкоўнік КДБ у адстаўцы Валеры Костка: «Беларускую спэцслужбу я называю палітычным вышукам. Бо пры дыктатуры па-іншаму не бывае. Галоўная праблема і галоўная хвароба — ад палітычнай улады. У Беларусі могуць быць свае сакрэты, у тым ліку пытаньні баяздольнасьці войска, тэхналягічныя, навуковыя. І гэтыя сакрэты трэба ахоўваць. Контравыведка ёсьць ва ўсіх краінах. Гэта функцыя, якую дзяржава павінна выконваць, але функцыі ў нас падмяняюць і замяняюць на іншыя. Цяпер контравыведка працуе не на карысьць грамадзтва, а на карысьць пэўных асобаў».
Але ва ўмовах аўтарытарнага ладу межы дазволенага і недазволенага надзвычай хісткія, і дзяржава можа іх ссоўваць у розныя бакі. Гэтаксама як мірная дэманстрацыя можа ў юрыдычнай паранаідальнай сьвядомасьці ператварыцца ў „масавыя беспарадкі“, гэтак жа і нявінныя кантакты з замежнікамі могуць ператварыцца ў шпіёнскі спэктакль».
1994. «Турэцкія»
Гісторык Уладзімер Снапкоўскі ў кнізе «Беларуска-расейскія адносіны» сьцьвярджае, што «турэцкіх шпіёнаў» прыдумалі расейскія спэцслужбы. Нібыта каб праваліць ініцыятыву БНФ наконт закупу нафты ў краінах Блізкага Ўсходу і дастаўкі яе ў Беларусь турэцкімі танкерамі.
2000. ЦРУ, спэцслужбы НАТО, «кітайцы»
Уражвае, наколькі дакладна старшыня КДБ ведае заробкі супрацоўнікаў ЦРУ.
Верасень 2000. «Нямецкі»
21 ліпеня 2001 году беларускі суд на закрытым працэсе прызнаў Леца вінаватым у шпіянажы і прысудзіў яму 7 гадоў калёніі строгага рэжыму. Літаральна празь некалькі месяцаў Лец быў памілаваны прэзыдэнцкім указам і этапаваны ў Нямеччыну.
Падрабязнасьці справы Крыстафэра Леца невядомыя. Аднак ёсьць інфармацыя, што ён жыў у Беларусі некалькі гадоў на пачатку 90-х і меў тут бізнэс.
Красавік 2001. Італьянскі
Паводле КДБ Беларусі, вайсковы пэнсіянэр Анжэла Піў пагадзіўся выконваць заданьне італьянскай спэцслужбы за немалыя грошы, якія яму спатрэбіліся ў сувязі з працэсам аб скасаваньні шлюбу. У Беларусі, куды Піў прыяжджаў як прадстаўнік дабрачыннай арганізацыі, яму нібыта даручылі выведаць нейкія абаронныя сакрэты і нават завэрбаваць «крыніцу» ў КДБ. Паводле кіраўніка прэсавай службы КДБ Фёдара Котава, гэтая частка заданьня найбольш абурыла чэкістаў. Яны пачалі супраць шпіёна «контравыведную» апэрацыю, дэталі якой спадар Котаў журналістам не паведаміў, спаслаўшыся на таямніцу. Мяркуючы па ўсім, італьянцу, які актыўна цікавіўся дзяржаўнымі сакрэтамі Беларусі, проста падклалі ілжэкрыніцу і пасьля першай куплі быццам бы сакрэтных дакумэнтаў няўдалага шпіёна арыштавалі. Гэта пацьвярджаецца тым, што апроч Антоніё Піў і ягонай перакладчыцы Ірыны Ўшак, якая яму дапамагала, ніхто больш па гэтай справе асуджаны ня быў.
Абое прызналі сваю віну на закрытым працэсе і былі асуджаныя. Італьянец — на чатыры з паловай гады калёніі строгага рэжыму, беларуска — на чатыры. Недзе праз год абаіх памілаваў беларускі прэзыдэнт. За Піў нібыта заступіўся нават прэзыдэнт Італіі.
Паводле інфармацыі Радыё Свабода, Анжэла і Ірына, нягледзячы на розьніцу ў 25 гадоў, ажаніліся, жывуць у Італіі і гадуюць сумесных дзяцей.
2004. «Польскія»
Студзень, 2007. Ізноў «польскія»
Гісторыя гэтага шпіёнскага скандалу падрабязна асьвятлялася Радыё Свабода ў 2007 годзе. Фігурантамі справы былі беларускія вайскоўцы: маёр Уладзімер Рускін, Віктар Богдан, Сяргей Карнялюк, Павал Пяткевіч і расейскі вайсковец Сяргей Юрэня.
Уладзімер Рускін, якога затрымалі ў студзені 2007 году, заявіў, што яго завэрбавалі з польскага боку пры спробе кантрабанды алькаголю. У абавязкі Рускіна ўваходзіў збор зьвестак пра беларускую супрацьпаветраную абарону. У выніку правалу агентурнай сеткі шпіёны атрымалі ад 7 да 10 гадоў турмы.
Рэпартаж тэлеканалу АНТ
Сакавік 2008. Справа Зэльцэра
Ліпень 2012. «Літоўскія»
Беларускіх грамадзянаў — рэзыдэнта вайсковай выведкі і ягоных агентаў —затрымалі падчас агентурнай акцыі. Нібыта яны здабывалі зьвесткі на карысьць Літвы. Былі вынятыя матэрыялы, якія тычацца сыстэмы бясьпекі саюзнай дзяржавы.
Сюжэт на канале СТВ
Лстапад 2012. Гайдукоў
Сам Гайдукоў у лісьце піша, што абвінавачваецца ў тым, што «мог пагражаць нацыянальнай бясьпецы, што характарызуецца як замах на канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь; навязваньне Рэспубліцы Беларусь палітычнага курсу, які не адпавядае яе нацыянальным інтарэсам. Характар магчымай шкоды можа выражацца ў дэстабілізацыі сацыяльна-палітычнай сытуацыі. У тым, што шукаў фінансаваньне на сваю дзейнасьць у фондзе пасольства ЗША (ЦРУ ЗША — паводле вэрсіі КДБ)».
Падпалкоўнік КДБ у адстаўцы Валеры Костка: «Беларускую спэцслужбу я называю палітычным вышукам. Бо пры дыктатуры па-іншаму не бывае. Галоўная праблема і галоўная хвароба — ад палітычнай улады. У Беларусі могуць быць свае сакрэты, у тым ліку пытаньні баяздольнасьці войска, тэхналягічныя, навуковыя. І гэтыя сакрэты трэба ахоўваць. Контравыведка ёсьць ва ўсіх краінах. Гэта функцыя, якую дзяржава павінна выконваць, але функцыі ў нас падмяняюць і замяняюць на іншыя. Цяпер контравыведка працуе не на карысьць грамадзтва, а на карысьць пэўных асобаў».
Your browser doesn’t support HTML5