Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Wprost: Польскія шпіёны дагэтуль сядзяць у беларускіх турмах


Правал польскай шпіёнскай сеткі ў Беларусі апісвае часопіс «Wprost». Аўтары артыкулу Міхал Маеўскі, Павал Рэшка і Анджэй Станкевіч сьцвярджаюць, што пяцёра агентаў (4 беларусы і 1 расеец) ужо некалькі гадоў сядзяць у турмах у Беларусі і Расеі. А афіцыйныя польскія ўлады нічога ня робяць для іх вызваленьня.

Гісторыя гэтага шпіёнскага скандалу падрабязна асьвятлялася «Радыё Свабода» ў 2007 годзе. Фігурантамі справы былі беларускія вайскоўцы: маёр Уладзімер Рускін, Віктар Богдан, Сяргей Карнялюк, Павал Пяткевіч і расейскі вайсковец Сяргей Юрэня.

Уладзімер Рускін, якога затрымалі ў студзені 2007 году, заявіў, што яго завербавалі з польскага боку пры спробе кантрабанды алькаголю. У абавязкі Рускіна ўваходзіў збор зьвестак пра беларускую супрацьпаветраную абарону. У выніку правалу агентурнай сеткі шпіёны атрымалі ад 7 да 10 гадоў турмы.

Аўтары артыкулу фактычна абвінавачваюць польскія ўлады ў тым, што яны пакінулі сваіх агентаў без дапамогі. Хаця Польшча ніколі не прызнавалася ў тым, што гэтыя людзі працавалі на яе карысьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG