Сёньня беларуская карная сыстэма налічвае 17 папраўчых калёніяў або так званых зонаў, 6 сьледчых ізалятараў, 3 турмы, 54 калёніі адкрытага тыпу або так званыя «хіміі», 3 калёніі-пасяленьні, 2 выхаваўчыя калёніі, 6 лячэбна-працоўных прафілякторыяў. Акрамя гэтага, ёсьць нямала ізалятараў часовага ўтрыманьня і цэнтраў ізаляцыі правапарушальнікаў. У кожнай з гэтых установаў — сотні, а часам і тысячы людзей. Іх сувязь з воляй падтрымліваецца пераважна праз такі архаічны спосаб, як ліставаньне ад рукі. Ад чаго сёньня большасьць вольных людзей амаль адвыкла.
Адрозна ад спатканьняў, перадачаў і тэлефонных званкоў, колькасьць лістоў сёньня ўжо не абмежаваная. Так было не заўсёды. У 1980-я, у часы СССР, тым, хто сядзеў у лягерах па палітычных артыкулах, дазвалялася пісаць па 2 лісты на месяц, каго трымалі ў турме, — адзін ліст, каго каралі карцэрам — адзін раз на два месяцы. У першае дзесяцігодзьдзе незалежнай Беларусі таксама існавалі ліміты ліставаньня.
Такое абмежаваньне зазнаў былы асуджаны Ігар Міхнавец, які ўпершыню трапіў за краты пры канцы 1990-х. Атрымаўшы ў маладым веку тэрмін за «хуліганку», ён за непадпарадкаваньне адміністрацыі папраўчай калёніі быў пераведзены ў Магілёўскую крытую турму. Першыя паўгода яго трымалі на строгім рэжыме і дазвалялі пісаць толькі 2 лісты на месяц. Потым быў агульны рэжым і маленькае «паслабленьне».
Ігар: «Асуджаныя і цяпер называюць строгі рэжым „галодным“ — з-за вялікай колькасьці абмежаваньняў. Што да ліставаньня, то нам на гэтым галодным рэжыме дазвалялася пісаць ня болей за два лісты ў месяц. Ужо калі мяне перавялі на агульны, было дазволена пісаць чатыры лісты. Ліміт на ліставаньне ў беларускіх турмах існаваў да пачатку 2000-х уключна. Зразумела, пераносілася гэта цяжка. Мусіў выбіраць, каму напісаць — маме або каханай дзяўчыне. Укласьціся ў гэтыя рамкі было складана».
Ігар адзначае, што абмежаваньні тычыліся тых лістоў, які пісаў на волю сам вязень, але ня тых, якія маглі прыходзіць да яго за краты. Тым ня менш кіраўніцтва і адміністрацыя калёніі стваралі штучныя перашкоды на шляху пошты з волі. Гэта працягваецца і ў наш час.
Ігар: «Або ў Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў ня ведаюць, наколькі псыхалягічна важнае ліставаньне для зьняволенага?! Таму нярэдка, каб стварыць стрэсавую сытуацыю для таго ці іншага ЗК, чалавеку цягам некалькіх тыдняў не даюць лісты. Чалавек ведае, што яму пішуць, ён чакае адказу, а яму проста не выдаюць гэтых лістоў… А ён толькі і думае пра ліст з волі».
Апошнім часам, працягвае Ігар, многія сталі рознымі шляхамі цягнуць у няволю мабілкі. Хоць у зоне і ёсьць таксафоны, але колькасьць тэлефанаваньняў вельмі абмежаваная. Мабілка, хоць зь ёю зьвязаная і вялікая рызыка, стварае адчуваньне, што ты напалову свабодны, бо дае сувязь з блізкімі. Але ж лістоў усё роўна нішто не заменіць.
Ігар: «Вось я атрымліваў лісты ад каханай дзяўчыны. Дык я чытаў паміж радкоў тое, што яна хацела б сказаць, але не напісала. Дык мне гэта нават цікавей, чым каб яна гэта сказала. Я разумею яе. Я бачу ўсё па яе почырку. Лісты можна перачытваць і перачытваць, а тэлефонныя размовы — не».
Былы асуджаны Ігар Міхнавец кажа, што многія вязьні бяруць самыя дарагія ім лісты з сабой на волю:
«У мяне яны ўсе захоўваюцца дома, нават са „Свабоды“ ёсьць. Увогуле ў мяне дзесьці 500–600 паштовак захоўваецца. З магілёўскай „крыткі“, гарадзенскай, па якіх можна вывучаць гісторыю беларускіх турмаў. Напрыклад, калі дзень народзінаў у турме, то кожная з камэраў падпісвае табе паштоўку і ўпісвае свае імёны. Па гэтых паштоўках можна даведацца, хто на той момант сядзеў у вязьніцы».
З часу вызваленьня былога палітвязьня, пэнсіянэра МУС Сяргея Парсюкевіча, не прайшло і пяці гадоў. Вялікі стос турэмных лістоў, які ён паказвае сёньня нашай праграме ў сябе дома ў Віцебску, — гэта для яго, разам з турэмнай алюмініевай конаўкай, «матэрыяльнае сьведчаньне непрацяглай адседкі». Усе лісты, якія ён дасылаў родным з-за кратаў, ён заўсёды абавязкова нумараваў.
«Вось тут лісты, які прыйшлі да мяне за краты, а тут — тое, што пісаў на волю я. Бачыце, ліст пад нумарам 8? — кажа ён, вымаючы са стосу адзін зь лістоў. — Я заўсёды ставіў нумары. Каб мае родныя маглі ведаць, што штосьці і не дайшло. Вы бачыце самі, ёсьць № 6 і № 8, а сёмага няма».
Сяргей адзначае, што часу на ліставаньне за кратамі больш чым дастаткова. Можна хоць цэлы дзень пісаць. А на «Валадарцы» для гэтага яшчэ існуе і ноч. Пішаш, аднак, калі ёсьць на гэта жаданьне. Хоць у любым выпадку імкнесься адказаць на кожны ліст. Лісты — гэта вельмі важная падтрымка, і ты ўдзячны ўсім іх аўтарам.
За кратамі, — працягвае Сяргей, — ёсьць і тыя, хто строчыць цэлымі днямі. Прычым ня толькі сабе, але і іншым. Гэта свайго роду спэцы эпісталярнага жанру. На «зонах» яны вельмі запатрабаваныя. Асабліва тыя, хто ўмее рыфмаваць.
Парсюкевіч: «Напрыклад, хоча ЗК павіншаваць кагосьці са сьвятам нейкім. Дык спэцы заўсёды ў гэтым дапамогуць са сваімі вершамі. На любы густ. Сам я ніколі не зьвяртаўся. Я ведаў, што мне трэба было сказаць у тым ці іншым лісьце. Некаторыя зачытвалі свае лісты іншым. Я належаў да тых, хто прыватнае пакідаў выключна сабе, а вось тыя лісты, якія прыходзілі мне ад цэлых калектываў (іх было шмат) і маглі быць цікавымі ўсім, я чытаў уголас. Гэтым можна было дзяліцца зь іншымі. Бо сярод іх былі вельмі самотныя людзі, якія нічога ні ад кога не атрымлівалі».
Паводле ўдзельнікаў нашай праграмы, такая грозная за савецкім часам служба, як турэмная цэнзура, дзейнічае сёньня фармальна. Пераважна дзеля справаздачаў наконт працы з палітычнымі. Бо сёньня кожны ўдзельнік ліставаньня, як з аднаго, так і з другога боку, разумее, чаго менавіта пісаць ня варта. А калі пра гэта ўсё ж неабходна паведаміць, існуе неафіцыйная пошта.
Былы палітвязень, гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут, які працуе для польскай «Газэты выборчай», у 2011 годзе тры месяцы прабыў у сьледчым ізалятары гарадзенскай турмы. Седзячы за кратамі, ён з дапамогай жонкі вёў блог на сваёй старонцы ў «Жывым журнале». Як гэта адбывалася, расказвае сёньня ён сам:
«Калі я пісаў лісты да жонкі, у нас была папярэдняя дамова: частка, дзе адмысловы знак, — яна прызначана для майго блогу, для грамадзкасьці. І гэтыя фрагмэнты яна выстаўляла ў маім блогу. Была і ўнутры турмы рэакцыя на гэтыя мае кароткія тэксты. Я памятаю, жонка распавядала, што прыйшла перадаваць перадачу, і ёй з абурэньнем: як ён там нашу газэту называе — „Казьліны пуць“, адукаваны ж чалавек!»
Пра тое, што ягоныя лісты зьяўляліся ў «Жывым журнале», вядома стала нават вязьням. Але якім чынам ён выходзіць у інтэрнэт? — зьдзіўляліся ўсе. У турме Андрэй Пачобут атрымліваў сотні лістоў.
Пачобут: «Калі я сядзеў, „Газэта выборча“ надрукавала заклік, каб мне пісалі лісты, і я атрымліваў шмат лістоў. Пераважна з Польшчы, зь Беларусі было менш. Гэта выклікала вялікі рэзананс, калі мне ў камэру прыносілі дзьвесьце-трыста, нават чатырыста лістоў. Гэта быў сыгнал для сукамэрнікаў: чалавек сядзіць, але пра яго памятаюць на свабодзе. Для мяне таксама гэта было важна. Калі я сам нешта пісаў, усе лісты праходзяць цэнзуру, і трэба было думаць — што пісаць, як гэта змогуць выкарыстаць апэратыўныя службы супраць мяне ці супраць кагосьці на волі. Таму гэта істотна абмяжоўвала магчымасьць шчыра напісаць».
Андрэю Пачобуту запомнілася, як вязьні карыстаюцца нелегальнай міжкамэрнай сувязьзю і пішуць эратычныя лісты.
Пачобут: «Калі чалавек сядзіць у камэры, у яго шмат часу, каб перапісвацца. А на этапе сьледчага ізалятара вельмі практыкуецца перапіска паміж камэрамі. Мой сукамэрнік актыўна перапісваўся з жаночай камэрай, што была пад намі. У яго гэта займала амаль увесь дзень. Ён пісаў лісты эратычнага характару, на дзьве старонкі расьпісваў, як яны сустрэнуцца зь дзяўчынай, якой, дарэчы, ня бачыў. Яна адказвала яму такімі ж лістамі».
Колькі ні змагаюцца зь міжкамэрнай «поштай», яна ўсё роўна існуе, кажа Андрэй Пачобут:
«Паміж калёніямі перапісвацца нельга, а вось гэтая міжкамэрная сувязь — яна нелегальная, ажыцьцяўляецца з дапамогай „коней“, значыць — вяровак. За дзесяцігодзьдзі выпрацавана сыстэма сувязі паміж камэрамі. Нягледзячы на ўсе спробы адміністрацыі спыніць яе, яна існуе, хоць увесь час ідзе змаганьне. Тое, што я назіраў: было спадзяваньне ў сукамэрніка — а можа, з гэтага нешта выйдзе. Тая дзяўчына была маладзейшая за яго гадоў на дваццаць. Яму было больш за сорак, а ёй — дваццаць зь нечым, яна арышт адбывала. Калі яна выйшла, яна зь ім ніяк не кантактавала. Ён жа быў распалены: раптам яму перадачу прынясе. А для яе гэта было проста каб прабавіць час. Мне здаецца, гэта адна з прычынаў — чаму гэта адбываецца. Ты нічога не губляеш, ты перапісваесься, гэта нейкія эмоцыі ў тваім шэрым жыцьці. Калі з гэтага нешта будзе — хай, а не — дык не».
Каб вязьню адной турмы ліставацца зь вязьнем іншай, неабходны адмысловы дазвол, — кажуць удзельнікі перадачы. Так, многія з асуджаных ПК-5 хацелі сёлета ў студзені павіншаваць зь юбілеем былога сядзельца гэтай установы — палітвязьня Мікалая Аўтуховіча, якога перавялі ў гарадзенскую «крытку». Наўпрост гэта было немагчыма, і дзеля гэтага яны прасілі сваіх сваякоў на волі даслаць Мікалаю тэлеграму. Зьвярталіся і да нашай праграмы, каб мы разьмясьцілі віншаваньне на сайце Свабоды.
Лічыцца, што найбольш складана асуджаным мужчынам ліставацца з асуджанымі жанчынамі. З мужчынскай калёніі лісты выходзяць спакойна. А да жаночай установы не даходзяць, вяртаюцца назад з пазнакай: «Перапіска не дазволеная». Але… Цікавы момант. «Калі пішаш той жа тэкст на паштоўцы, то яна даходзіць да адрасата», — паведаміў нам адзін асуджаны.
Ліставаньне зь вязьнямі — рэч добра знаёмая айцу Андрэю Крату. Разам са сьвятарамі іншых канфэсіяў ён рэгулярна наведвае гарадзенскую турму № 1 ад грэка-каталіцкай царквы. Што для гэтага было патрэбна? Асабістае жаданьне плюс рэкамэндацыя ксяндза, які шмат гадоў наведвае вязьняў, адказвае Андрэй Крот. А таксама папера ад царкоўнага кіраўніцтва, якою ён быў афіцыйна прызначаны капэлянам турмы.
Пішуць айцу Андрэю ў асноўным хрышчаныя зьняволеныя. Хоць для самога сьвятара гэта няважна — хрышчаныя ці не тыя вязьні, якія яму пішуць альбо зь якімі ён сустракаецца і размаўляе. Ён моліцца за ўсіх. Толькі няхрышчаных узгадвае ў сваіх прыватных малітвах, а хрышчаных — у царкоўных. Вядома, няхрышчаных ён стараецца неяк падштурхнуць да хросту, падрыхтаваць і ахрысьціць.
Агульнае ўражаньне ад лістоў, якія ён атрымлівае з-за кратаў, складанае.
«Я ліставаўся зь некалькімі крымінальнымі вязьнямі і, на жаль, хачу сказаць, што асноўнай тэмай іх ліставаньня было штосьці папрасіць. Вядома, гэта ўсё рабілася ў такой прыхаванай форме. Шмат гаварылася пра нейкія духоўныя рэчы, але час ад часу зьяўляліся просьбы: дашліце тое, дашліце сёе. Я стараўся падтрымліваць ліставаньне на пэўных этапах, калі адчуваў сапраўды, што мяне ня хочуць выкарыстаць. Але, вядома, у турмах ёсьць такая спэцыфіка ліставаньня, калі, напрыклад, лісты піша ня той чалавек, які падпісваецца. Ёсьць пэўныя спэцыялісты пісаць лісты, якія пішуць у пэўным стылі. Калі пішуць сьвятару, то трэба шмат напісаць пра Бога, пра душу, пра раскаяньне».
Айцец Андрэй Крот сутыкнуўся з тым, што некаторыя вязьні пішуць адразу вялікай колькасьці людзей на волі або — многім сьвятарам:
«Я ліставаўся з адным вязьнем. Потым даведаўся, што іншы сьвятар зь ім лістуецца, і яшчэ сьвятары. І было не зусім прыемна, таму што таксама адчуваньне, што цябе выкарыстоўваюць дзеля нейкіх мэркантыльных мэтаў. Хоць, зь іншага боку, гэта не азначае, што я не гатовы дапамагчы гэтым вязьням. Проста хацелася б больш шчырасьці ў гэтых лістах».
Першымі пачынаюць пісаць менавіта вязьні, кажа айцец Андрэй Крот. Упершыню ён адказаў на ліст, які прыйшоў ад незнаёмага вязьня на адрас грэка-каталіцкай парафіі. Неўзабаве пачаў пісаць іншы зьняволены:
«Я прывёз яму перадаць некаторыя рэчы, а калі перадаеш, то пазначаецца адрас. І ён мне потым пісаў. Словам, мой адрас выпадкова даходзіў да вязьняў, і яны пісалі мне час ад часу. Я ведаю, што вязень, які пісаў некалькім сьвятарам, то яму адказваў кожны. Пакуль што ў мяне не было выпадку, каб вязень выйшаў і да мяне зьвяртаўся. Хоць, я думаю, для іх гэта ня вельмі важна потым, калі яны выйдуць, — зьвяртацца да сьвятара. Прынамсі ў тым сэнсе, у якім мне б хацелася: каб пра нейкую канкрэтную дапамогу і духоўную падтрымку. Хутчэй — дайце нам грошай, нам няма за што да дому даехаць, на што харчавацца, толькі хапіла адзначыць вызваленьне».
На самой справе грошы на дарогу дадому ім даюцца, зазначае айцец Андрэй Крот:
«Хоць я думаю, што трэба рыхтавацца, калі людзі гэтыя пачнуць зьвяртацца, і нейкім чынам дапамагчы ім сур’ёзна вырашыць лёс. Зь іншага боку, я ведаю, што нават у турме ёсьць сьпіс месцаў, куды яны могуць потым уладкавацца на працу. Хоць ня пяць мільёнаў яны будуць зарабляць і жыць ня ў Менску на праспэкце Незалежнасьці, а ў вёсцы, у калгасе. Але, тым ня менш, гэта варыянт для іх уладкавацца ў жыцьці. Але, бывае, яны такога варыянту ня хочуць. Ім трэба, каб працаваць як найменш, зарабляць як найбольш і жыць як найвесялей. Зноў жа: у іх ёсьць такая псыхалёгія, што яны пакрыўджаныя. Іх пакрыўдзілі, што яны трапілі ў турму, і ім усе вінныя, што яны ў турме сядзелі, і трэба, каб кармілі, паілі, любілі, шкадавалі».
Так лічыць былы вязень сумленьня, доктар мэдыцыны Юры Бандажэўскі, чыя кніга «Турма і здароўе» нядаўна выйшла ў «Бібліятэцы Свабоды». Прафэсар Бандажэўскі ўзгадвае, як у свой час ён паставіў адміністрацыю калёніі перад фактам, што будзе захоўваць усе тысячы і тысячы лістоў, якія прыйшлі яму ад людзей з розных краінаў сьвету. Потым, калі вязьня этапавалі ў іншую калёнію, яго архіў вывозілі спэцыяльнай машынай.
У сваёй кніжцы аўтар піша, што разам з штодзённым фізычным і псыхалягічным трэнінгам, інтэлектуальнай працай, верай псыхалягічная падтрымка звонку дапамагае вязьню захаваць сябе як асобу. Што да ліставаньня, то гэта «той важны маральны стымул, які вельмі цяжка пераацаніць».
Адрозна ад спатканьняў, перадачаў і тэлефонных званкоў, колькасьць лістоў сёньня ўжо не абмежаваная. Так было не заўсёды. У 1980-я, у часы СССР, тым, хто сядзеў у лягерах па палітычных артыкулах, дазвалялася пісаць па 2 лісты на месяц, каго трымалі ў турме, — адзін ліст, каго каралі карцэрам — адзін раз на два месяцы. У першае дзесяцігодзьдзе незалежнай Беларусі таксама існавалі ліміты ліставаньня.
Абмежаваньні на ліставаньне былі зьнятыя толькі ў 2000-х.
Такое абмежаваньне зазнаў былы асуджаны Ігар Міхнавец, які ўпершыню трапіў за краты пры канцы 1990-х. Атрымаўшы ў маладым веку тэрмін за «хуліганку», ён за непадпарадкаваньне адміністрацыі папраўчай калёніі быў пераведзены ў Магілёўскую крытую турму. Першыя паўгода яго трымалі на строгім рэжыме і дазвалялі пісаць толькі 2 лісты на месяц. Потым быў агульны рэжым і маленькае «паслабленьне».
Ігар: «Асуджаныя і цяпер называюць строгі рэжым „галодным“ — з-за вялікай колькасьці абмежаваньняў. Што да ліставаньня, то нам на гэтым галодным рэжыме дазвалялася пісаць ня болей за два лісты ў месяц. Ужо калі мяне перавялі на агульны, было дазволена пісаць чатыры лісты. Ліміт на ліставаньне ў беларускіх турмах існаваў да пачатку 2000-х уключна. Зразумела, пераносілася гэта цяжка. Мусіў выбіраць, каму напісаць — маме або каханай дзяўчыне. Укласьціся ў гэтыя рамкі было складана».
Ігар: «Або ў Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў ня ведаюць, наколькі псыхалягічна важнае ліставаньне для зьняволенага?! Таму нярэдка, каб стварыць стрэсавую сытуацыю для таго ці іншага ЗК, чалавеку цягам некалькіх тыдняў не даюць лісты. Чалавек ведае, што яму пішуць, ён чакае адказу, а яму проста не выдаюць гэтых лістоў… А ён толькі і думае пра ліст з волі».
Апошнім часам, працягвае Ігар, многія сталі рознымі шляхамі цягнуць у няволю мабілкі. Хоць у зоне і ёсьць таксафоны, але колькасьць тэлефанаваньняў вельмі абмежаваная. Мабілка, хоць зь ёю зьвязаная і вялікая рызыка, стварае адчуваньне, што ты напалову свабодны, бо дае сувязь з блізкімі. Але ж лістоў усё роўна нішто не заменіць.
Ігар: «Вось я атрымліваў лісты ад каханай дзяўчыны. Дык я чытаў паміж радкоў тое, што яна хацела б сказаць, але не напісала. Дык мне гэта нават цікавей, чым каб яна гэта сказала. Я разумею яе. Я бачу ўсё па яе почырку. Лісты можна перачытваць і перачытваць, а тэлефонныя размовы — не».
Турэмныя лісты як частка беларускай гісторыі
Былы асуджаны Ігар Міхнавец кажа, што многія вязьні бяруць самыя дарагія ім лісты з сабой на волю:
«У мяне яны ўсе захоўваюцца дома, нават са „Свабоды“ ёсьць. Увогуле ў мяне дзесьці 500–600 паштовак захоўваецца. З магілёўскай „крыткі“, гарадзенскай, па якіх можна вывучаць гісторыю беларускіх турмаў. Напрыклад, калі дзень народзінаў у турме, то кожная з камэраў падпісвае табе паштоўку і ўпісвае свае імёны. Па гэтых паштоўках можна даведацца, хто на той момант сядзеў у вязьніцы».
З часу вызваленьня былога палітвязьня, пэнсіянэра МУС Сяргея Парсюкевіча, не прайшло і пяці гадоў. Вялікі стос турэмных лістоў, які ён паказвае сёньня нашай праграме ў сябе дома ў Віцебску, — гэта для яго, разам з турэмнай алюмініевай конаўкай, «матэрыяльнае сьведчаньне непрацяглай адседкі». Усе лісты, якія ён дасылаў родным з-за кратаў, ён заўсёды абавязкова нумараваў.
«Вось тут лісты, які прыйшлі да мяне за краты, а тут — тое, што пісаў на волю я. Бачыце, ліст пад нумарам 8? — кажа ён, вымаючы са стосу адзін зь лістоў. — Я заўсёды ставіў нумары. Каб мае родныя маглі ведаць, што штосьці і не дайшло. Вы бачыце самі, ёсьць № 6 і № 8, а сёмага няма».
Сяргей адзначае, што часу на ліставаньне за кратамі больш чым дастаткова. Можна хоць цэлы дзень пісаць. А на «Валадарцы» для гэтага яшчэ існуе і ноч. Пішаш, аднак, калі ёсьць на гэта жаданьне. Хоць у любым выпадку імкнесься адказаць на кожны ліст. Лісты — гэта вельмі важная падтрымка, і ты ўдзячны ўсім іх аўтарам.
Your browser doesn’t support HTML5
За кратамі, — працягвае Сяргей, — ёсьць і тыя, хто строчыць цэлымі днямі. Прычым ня толькі сабе, але і іншым. Гэта свайго роду спэцы эпісталярнага жанру. На «зонах» яны вельмі запатрабаваныя. Асабліва тыя, хто ўмее рыфмаваць.
Парсюкевіч: «Напрыклад, хоча ЗК павіншаваць кагосьці са сьвятам нейкім. Дык спэцы заўсёды ў гэтым дапамогуць са сваімі вершамі. На любы густ. Сам я ніколі не зьвяртаўся. Я ведаў, што мне трэба было сказаць у тым ці іншым лісьце. Некаторыя зачытвалі свае лісты іншым. Я належаў да тых, хто прыватнае пакідаў выключна сабе, а вось тыя лісты, якія прыходзілі мне ад цэлых калектываў (іх было шмат) і маглі быць цікавымі ўсім, я чытаў уголас. Гэтым можна было дзяліцца зь іншымі. Бо сярод іх былі вельмі самотныя людзі, якія нічога ні ад кога не атрымлівалі».
Блог з турэмнай камэры
Паводле ўдзельнікаў нашай праграмы, такая грозная за савецкім часам служба, як турэмная цэнзура, дзейнічае сёньня фармальна. Пераважна дзеля справаздачаў наконт працы з палітычнымі. Бо сёньня кожны ўдзельнік ліставаньня, як з аднаго, так і з другога боку, разумее, чаго менавіта пісаць ня варта. А калі пра гэта ўсё ж неабходна паведаміць, існуе неафіцыйная пошта.
Былы палітвязень, гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут, які працуе для польскай «Газэты выборчай», у 2011 годзе тры месяцы прабыў у сьледчым ізалятары гарадзенскай турмы. Седзячы за кратамі, ён з дапамогай жонкі вёў блог на сваёй старонцы ў «Жывым журнале». Як гэта адбывалася, расказвае сёньня ён сам:
«Калі я пісаў лісты да жонкі, у нас была папярэдняя дамова: частка, дзе адмысловы знак, — яна прызначана для майго блогу, для грамадзкасьці. І гэтыя фрагмэнты яна выстаўляла ў маім блогу. Была і ўнутры турмы рэакцыя на гэтыя мае кароткія тэксты. Я памятаю, жонка распавядала, што прыйшла перадаваць перадачу, і ёй з абурэньнем: як ён там нашу газэту называе — „Казьліны пуць“, адукаваны ж чалавек!»
Пра тое, што ягоныя лісты зьяўляліся ў «Жывым журнале», вядома стала нават вязьням. Але якім чынам ён выходзіць у інтэрнэт? — зьдзіўляліся ўсе. У турме Андрэй Пачобут атрымліваў сотні лістоў.
Your browser doesn’t support HTML5
Пачобут: «Калі я сядзеў, „Газэта выборча“ надрукавала заклік, каб мне пісалі лісты, і я атрымліваў шмат лістоў. Пераважна з Польшчы, зь Беларусі было менш. Гэта выклікала вялікі рэзананс, калі мне ў камэру прыносілі дзьвесьце-трыста, нават чатырыста лістоў. Гэта быў сыгнал для сукамэрнікаў: чалавек сядзіць, але пра яго памятаюць на свабодзе. Для мяне таксама гэта было важна. Калі я сам нешта пісаў, усе лісты праходзяць цэнзуру, і трэба было думаць — што пісаць, як гэта змогуць выкарыстаць апэратыўныя службы супраць мяне ці супраць кагосьці на волі. Таму гэта істотна абмяжоўвала магчымасьць шчыра напісаць».
Андрэю Пачобуту запомнілася, як вязьні карыстаюцца нелегальнай міжкамэрнай сувязьзю і пішуць эратычныя лісты.
Пачобут: «Калі чалавек сядзіць у камэры, у яго шмат часу, каб перапісвацца. А на этапе сьледчага ізалятара вельмі практыкуецца перапіска паміж камэрамі. Мой сукамэрнік актыўна перапісваўся з жаночай камэрай, што была пад намі. У яго гэта займала амаль увесь дзень. Ён пісаў лісты эратычнага характару, на дзьве старонкі расьпісваў, як яны сустрэнуцца зь дзяўчынай, якой, дарэчы, ня бачыў. Яна адказвала яму такімі ж лістамі».
Колькі ні змагаюцца зь міжкамэрнай «поштай», яна ўсё роўна існуе, кажа Андрэй Пачобут:
«Паміж калёніямі перапісвацца нельга, а вось гэтая міжкамэрная сувязь — яна нелегальная, ажыцьцяўляецца з дапамогай „коней“, значыць — вяровак. За дзесяцігодзьдзі выпрацавана сыстэма сувязі паміж камэрамі. Нягледзячы на ўсе спробы адміністрацыі спыніць яе, яна існуе, хоць увесь час ідзе змаганьне. Тое, што я назіраў: было спадзяваньне ў сукамэрніка — а можа, з гэтага нешта выйдзе. Тая дзяўчына была маладзейшая за яго гадоў на дваццаць. Яму было больш за сорак, а ёй — дваццаць зь нечым, яна арышт адбывала. Калі яна выйшла, яна зь ім ніяк не кантактавала. Ён жа быў распалены: раптам яму перадачу прынясе. А для яе гэта было проста каб прабавіць час. Мне здаецца, гэта адна з прычынаў — чаму гэта адбываецца. Ты нічога не губляеш, ты перапісваесься, гэта нейкія эмоцыі ў тваім шэрым жыцьці. Калі з гэтага нешта будзе — хай, а не — дык не».
Каб вязьню адной турмы ліставацца зь вязьнем іншай, неабходны адмысловы дазвол, — кажуць удзельнікі перадачы. Так, многія з асуджаных ПК-5 хацелі сёлета ў студзені павіншаваць зь юбілеем былога сядзельца гэтай установы — палітвязьня Мікалая Аўтуховіча, якога перавялі ў гарадзенскую «крытку». Наўпрост гэта было немагчыма, і дзеля гэтага яны прасілі сваіх сваякоў на волі даслаць Мікалаю тэлеграму. Зьвярталіся і да нашай праграмы, каб мы разьмясьцілі віншаваньне на сайце Свабоды.
Лічыцца, што найбольш складана асуджаным мужчынам ліставацца з асуджанымі жанчынамі. З мужчынскай калёніі лісты выходзяць спакойна. А да жаночай установы не даходзяць, вяртаюцца назад з пазнакай: «Перапіска не дазволеная». Але… Цікавы момант. «Калі пішаш той жа тэкст на паштоўцы, то яна даходзіць да адрасата», — паведаміў нам адзін асуджаны.
Сьвятару пішуць вязьні
Ліставаньне зь вязьнямі — рэч добра знаёмая айцу Андрэю Крату. Разам са сьвятарамі іншых канфэсіяў ён рэгулярна наведвае гарадзенскую турму № 1 ад грэка-каталіцкай царквы. Што для гэтага было патрэбна? Асабістае жаданьне плюс рэкамэндацыя ксяндза, які шмат гадоў наведвае вязьняў, адказвае Андрэй Крот. А таксама папера ад царкоўнага кіраўніцтва, якою ён быў афіцыйна прызначаны капэлянам турмы.
Агульнае ўражаньне ад лістоў, якія ён атрымлівае з-за кратаў, складанае.
«Я ліставаўся зь некалькімі крымінальнымі вязьнямі і, на жаль, хачу сказаць, што асноўнай тэмай іх ліставаньня было штосьці папрасіць. Вядома, гэта ўсё рабілася ў такой прыхаванай форме. Шмат гаварылася пра нейкія духоўныя рэчы, але час ад часу зьяўляліся просьбы: дашліце тое, дашліце сёе. Я стараўся падтрымліваць ліставаньне на пэўных этапах, калі адчуваў сапраўды, што мяне ня хочуць выкарыстаць. Але, вядома, у турмах ёсьць такая спэцыфіка ліставаньня, калі, напрыклад, лісты піша ня той чалавек, які падпісваецца. Ёсьць пэўныя спэцыялісты пісаць лісты, якія пішуць у пэўным стылі. Калі пішуць сьвятару, то трэба шмат напісаць пра Бога, пра душу, пра раскаяньне».
Айцец Андрэй Крот сутыкнуўся з тым, што некаторыя вязьні пішуць адразу вялікай колькасьці людзей на волі або — многім сьвятарам:
«Я ліставаўся з адным вязьнем. Потым даведаўся, што іншы сьвятар зь ім лістуецца, і яшчэ сьвятары. І было не зусім прыемна, таму што таксама адчуваньне, што цябе выкарыстоўваюць дзеля нейкіх мэркантыльных мэтаў. Хоць, зь іншага боку, гэта не азначае, што я не гатовы дапамагчы гэтым вязьням. Проста хацелася б больш шчырасьці ў гэтых лістах».
Першымі пачынаюць пісаць менавіта вязьні, кажа айцец Андрэй Крот. Упершыню ён адказаў на ліст, які прыйшоў ад незнаёмага вязьня на адрас грэка-каталіцкай парафіі. Неўзабаве пачаў пісаць іншы зьняволены:
Пакуль што ў мяне не было выпадку, каб вязень выйшаў і да мяне зьвяртаўся
«Я прывёз яму перадаць некаторыя рэчы, а калі перадаеш, то пазначаецца адрас. І ён мне потым пісаў. Словам, мой адрас выпадкова даходзіў да вязьняў, і яны пісалі мне час ад часу. Я ведаю, што вязень, які пісаў некалькім сьвятарам, то яму адказваў кожны. Пакуль што ў мяне не было выпадку, каб вязень выйшаў і да мяне зьвяртаўся. Хоць, я думаю, для іх гэта ня вельмі важна потым, калі яны выйдуць, — зьвяртацца да сьвятара. Прынамсі ў тым сэнсе, у якім мне б хацелася: каб пра нейкую канкрэтную дапамогу і духоўную падтрымку. Хутчэй — дайце нам грошай, нам няма за што да дому даехаць, на што харчавацца, толькі хапіла адзначыць вызваленьне».
На самой справе грошы на дарогу дадому ім даюцца, зазначае айцец Андрэй Крот:
«Хоць я думаю, што трэба рыхтавацца, калі людзі гэтыя пачнуць зьвяртацца, і нейкім чынам дапамагчы ім сур’ёзна вырашыць лёс. Зь іншага боку, я ведаю, што нават у турме ёсьць сьпіс месцаў, куды яны могуць потым уладкавацца на працу. Хоць ня пяць мільёнаў яны будуць зарабляць і жыць ня ў Менску на праспэкце Незалежнасьці, а ў вёсцы, у калгасе. Але, тым ня менш, гэта варыянт для іх уладкавацца ў жыцьці. Але, бывае, яны такога варыянту ня хочуць. Ім трэба, каб працаваць як найменш, зарабляць як найбольш і жыць як найвесялей. Зноў жа: у іх ёсьць такая псыхалёгія, што яны пакрыўджаныя. Іх пакрыўдзілі, што яны трапілі ў турму, і ім усе вінныя, што яны ў турме сядзелі, і трэба, каб кармілі, паілі, любілі, шкадавалі».
«Лісты падтрымкі пісаць трэба, астатняе залежыць ад вязьня»