Паводле Сьледчага камітэту па Гарадзенскай вобласьці, сьледзтва ўстанавіла, што прычынай сьмерці Юрыя Гуменюка стаўся псіхічны стан яго здароўя, які і прывёў да самагубства. З гэтае прычыны ва ўзбуджэньні крымінальнай справы па факце гібелі Гуменюка адмоўлена.
У інфармацыі, распаўсюджанай Сьледчым камітэтам Гарадзенскай вобласьці, гаворыцца, што Гумянюк доўгі час стаяў на дыспансэрным уліку ў псыхіятра, а апошнім часам — і ў нарколяга.
Паводле сьледзтва, «за некалькі гадзін да сьмерці ён спрабаваў нанесьці сабе цялесныя пашкоджаньні нажом, зьдзяйсьняў некантраляваныя дзеяньні. У інтэрнаце бязмэтна перамяшчаўся па памяшканьнях агульнага карыстаньня, у тым ліку і па балькону, зь якога выкінуўся і ўчыніў суіцыд».
Цела гарадзенскага журналіста і пісьменьніка Юрыя Гуменюка знайшлі 19 студзеня побач з інтэрнатам на вуліцы Сухамбаева, 7. Папярэдне было выяўлена, што ён выпаў з 9-га паверха. Юрыю Гуменюку было 43 гады, апошнім часам ён працаваў для Беларускай рэдакцыі Польскага радыё.
Высновы Сьледчага камітэту зьдзівілі многіх сяброў Юрыя Гуменюка, бо шмат хто нават не падазраваў, што ён стаяў на ўліку ў такіх установах. Зрэшты, адзін зь іх, Станіслаў, адразу адрэагаваў на гэта так, што, маўляў, сёньня нічога не каштуе паставіць чалавека на падобны ўлік.
Ён нават прыгадаў, што Юрка Гумянюк аднойчы сам яму распавядаў, як яго затрымалі міліцэйскія патрульна-паставой службы, калі ён ішоў з адкрытай бутэлькай піва дадому, і забралі ў пастарунак. Станіслаў выказаў здагадку, што гэтага таксама магло хапіць, каб яго паставілі на ўлік. Але калі ідзе гаворка пра суіцыд — ён нават не дапускае такога кроку, ведаючы Юру шмат гадоў: «Ён марыў аднавіць выпуск часопіса „Калосьсе“, ён хацеў аднавіць літаратурныя Калядныя сустрэчы, хацеў пісаць пра прывіды даўніх крэсаў, у прыватнасьці, пра Пярэсялку, хацеў пісаць вершы. Прынамсі, мы пра гэта гаварылі не адзін раз».
Яшчэ адзін калега і знаёмец Гуменюка — спадар Іван лічыць, што сьледзтва, адмовіўшыся ўзбуджаць крымінальную справу па факце гібелі Юрыя Гуменюка, так і не паставіла апошняй кропкі ў гэтай справе.
Спадара Івана апыталі ў якасьці сьведкі. Сьледчым ён казаў: калі і дапусьціць, што гэта магло быць суіцыдам, то існуе шмат фактаў, якія сьведчаць, што Гуменюка наўмысна даводзілі да самагубства:
«Юра пры жыцьці казаў, што яму неаднойчы пагражалі незнаёмыя, і за некалькі дзён да сьмерці ён мне тэлефанаваў і казаў, што яго хочуць забіць. Тое самае, наколькі я ведаю, ён казаў маці ў дзень сьмерці, паказваў нейкі чорны самаход, у якім нібыта езьдзілі забойцы. Так што тут да многіх рэчаў сьледчыя не дайшлі і не праявілі нават цікавасьці».
Спадарыня Вольга, зь якой Юры Гумянюк падтрымліваў добрыя кантакты, кажа, што цяпер наўрад ці ўдасца дакладна высьветліць, што насамрэч адбылося ў той вечар:
«Я б не ўзялася сёньня сьцьвярджаць, што гэта было самагубства ці не. Пра гэта ўжо ніхто ня ведае, акрамя Юры. Вядома, што ўлады напішуць, гэтага, дарэчы, і ня трэба было чакаць. А вось што здарылася на самой справе — я дапускаю і адзін, і другі варыянт…»
Гарадзенская пісьменьніца Данута Бічэль шмат гадоў ведала Юрку Гуменюка. Сёньня яна ў роспачы і не знаходзіць адказу, чаму такое здарылася. Але тое, што Юрка мог пайсьці на такое сам, кажа яна, ня ўкладваецца ні ў якую лёгіку:
«Калі гэта ён сапраўды рабіў сам, то ён быў ужо не пры сваёй памяці, або нешта ён выпіў такое, або зь яго галавой адбылося нейкае памутненьне. Бо ён сапраўды любіў гэтае жыцьцё, у яго было шмат работы на зямлі. І гэтая маці, і гэты дом, які ён вельмі любіў, і праца — ён быў амбітным хлопцам і таленавітым. Што б ён ні рабіў, ён не рабіў гэта нейкімі трафарэтамі, а ішоў сваёй дарогай».
Маці Юрыя Гуменюка — спадарыня Крысьціна сказала нашаму радыё, што нічога ня ведае пра тое, што Сьледчы камітэт адмовіўся ўзбуджаць крымінальную справу па факце сьмерці яе сына, бо пра гэта ёй ніхто не паведаміў:
«Я вельмі дрэнна сябе адчуваю, у мяне ціск. І нічога я ня ведаю пра гэта і ведаць не хачу. Я ведаю толькі тое, што Юры добра ставіўся да людзей і што ён добры чалавек, а жыцьцё яго спынілася…»
Цела гарадзенскага журналіста і пісьменьніка Юрыя Гуменюка знайшлі 19 студзеня побач з інтэрнатам на вуліцы Сухамбаева, 7. Выявілі, што ён выпаў з 9-га паверха. Юрыю Гуменюку было 43 гады, апошнім часам ён працаваў для Беларускай рэдакцыі Польскага радыё.
Паводле сьледзтва, «за некалькі гадзін да сьмерці ён спрабаваў нанесьці сабе цялесныя пашкоджаньні нажом, зьдзяйсьняў некантраляваныя дзеяньні. У інтэрнаце бязмэтна перамяшчаўся па памяшканьнях агульнага карыстаньня, у тым ліку і па балькону, зь якога выкінуўся і ўчыніў суіцыд».
Цела гарадзенскага журналіста і пісьменьніка Юрыя Гуменюка знайшлі 19 студзеня побач з інтэрнатам на вуліцы Сухамбаева, 7. Папярэдне было выяўлена, што ён выпаў з 9-га паверха. Юрыю Гуменюку было 43 гады, апошнім часам ён працаваў для Беларускай рэдакцыі Польскага радыё.
Сябры і калегі ня хочуць верыць у самагубства Гуменюка
Высновы Сьледчага камітэту зьдзівілі многіх сяброў Юрыя Гуменюка, бо шмат хто нават не падазраваў, што ён стаяў на ўліку ў такіх установах. Зрэшты, адзін зь іх, Станіслаў, адразу адрэагаваў на гэта так, што, маўляў, сёньня нічога не каштуе паставіць чалавека на падобны ўлік.
Ён нават прыгадаў, што Юрка Гумянюк аднойчы сам яму распавядаў, як яго затрымалі міліцэйскія патрульна-паставой службы, калі ён ішоў з адкрытай бутэлькай піва дадому, і забралі ў пастарунак. Станіслаў выказаў здагадку, што гэтага таксама магло хапіць, каб яго паставілі на ўлік. Але калі ідзе гаворка пра суіцыд — ён нават не дапускае такога кроку, ведаючы Юру шмат гадоў: «Ён марыў аднавіць выпуск часопіса „Калосьсе“, ён хацеў аднавіць літаратурныя Калядныя сустрэчы, хацеў пісаць пра прывіды даўніх крэсаў, у прыватнасьці, пра Пярэсялку, хацеў пісаць вершы. Прынамсі, мы пра гэта гаварылі не адзін раз».
Яшчэ адзін калега і знаёмец Гуменюка — спадар Іван лічыць, што сьледзтва, адмовіўшыся ўзбуджаць крымінальную справу па факце гібелі Юрыя Гуменюка, так і не паставіла апошняй кропкі ў гэтай справе.
Спадара Івана апыталі ў якасьці сьведкі. Сьледчым ён казаў: калі і дапусьціць, што гэта магло быць суіцыдам, то існуе шмат фактаў, якія сьведчаць, што Гуменюка наўмысна даводзілі да самагубства:
«Юра пры жыцьці казаў, што яму неаднойчы пагражалі незнаёмыя, і за некалькі дзён да сьмерці ён мне тэлефанаваў і казаў, што яго хочуць забіць