Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гібель паэта Гуменюка: новыя падрабязнасьці


Філія сьледчага камітэту ў Горадні працягвае праверку факту гібелі паэта і журналіста Юрыя Гуменюка.

Яму было 43 гады, апошнім часам працаваў для Беларускай рэдакцыі Польскага радыё. 19 студзеня ён упаў зь балькону на дзявятым паверсе інтэрнату «Гроднаблсельбуду» на вул. Сухамбаева, 7. Адна з вэрсій — самагубства.

Сталі вядомыя новыя падрабязнасьці здарэньня. Перад гібельлю Юры, падняўшыся на апошні паверх інтэрнату, трапіў у калідорчык (глядзі на здымку), у якім восем жылых пакояў. Ён пачаў торгаць ручкі дзьвярэй. Адчыненай аказалася толькі кухня. Там знаходзіўся адзіны сьведка здарэньня, жыхар інтэрнату. Юры забегаў па кухні, быццам ня мог канчаткова рашыцца на апошні крок. Але затым ён адчыніў дзьверы, выйшаў на балькон і пераваліўся цераз парэнчы. Вяроўкі для бялізны на бальконах ніжэй, якія былі нацягнуты над вуліцай, аказаліся ў выніку падзеньня цела абарваныя.

Юры Гумянюк меў у торбе ручнік, зьбіраўся памыцца ў сваякоў, куды накіроўваўся перад тым у гасьціну разам з маці. У Гуменюкоў прыватны дом, ванны няма. Каб ён трапіў да сваякоў, магчыма, трагедыі не адбылося б.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG