Уладзімер Мацкевіч і Вадзім Гігін абмяркоўваюць скандальнае інтэрвію амэрыканскага аналітыка Ўлада Сокара.
Як можна ацаніць тэзісы амэрыканскага аналітыка Ўлада Сокара, які заявіў, што Захаду варта мець справу не з апазыцыяй, а з афіцыйным Менскам? Ці Аляксандар Лукашэнка са сваёй палітыкай інтэграцыі з Расеяй — гарант сувэрэнітэту альбо галоўная пагроза сувэрэнітэту? Ці была правільнай палітыка Захаду ў дачыненьні да беларускай апазыцыі?
На гэтыя ды іншыя пытаньні падчас дыскусіі ў перадачы «Экспэртыза Свабоды» адказваюць галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка» Вадзім Гігін і мэтадоляг, старшыня Беларускай нацыянальнай плятформы Форуму грамадзянскай супольнасьці «Ўсходняга партнэрства» Ўладзімер Мацкевіч. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў.
Цыганкоў: «У студзені Глен Говард, прэзыдэнт Джэймстаўнскага фонду, і Ўлад Сокар, аналітык гэтага фонду, сустрэліся ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам. У матэрыяле Радыё Свабода, апублікаваным на нашым сайце 19 сакавіка, Улад Сокар патлумачыў некаторыя акалічнасьці гэтай сустрэчы і зрабіў шэраг сэнсацыйных, прынамсі для амэрыканскага аналітыка, заяваў — такіх, як: „Падтрымліваць апазыцыю ў Беларусі — контрапрадуктыўна“, альбо — „Каб захаваць магчымасьць усталяваньня дэмакратыі ў будучыні, вам трэба мець дачыненьні з існуючай сувэрэннай дзяржавай ды, падабаецца вам гэта ці не, з прэзыдэнтам Лукашэнкам і ягоным урадам“.
Уладзімер, як вы ацэніце гэтыя выказваньні? Чаму яны ўвогуле зьявіліся, пра што гэта сьведчыць? Ці можна сказаць, што адбываюцца нейкія зрухі ў міжнароднай палітыцы адносна Беларусі ў апошнія месяцы? То тут, то там зьяўляецца розная інфармацыя, якую можна расцаніць як зьмякчэньне пазыцыі розных структураў Захаду што да афіцыйнага Менску. Ці ня так?»
Мацкевіч: «Так. Аднак, па-першае, інтэрвію Сокара сьведчыць пра наяўнасьць плюралізму ў аналітычных колах ЗША, дзе суіснуюць розныя погляды і падыходы. Па-другое, гэта сьведчыць пра пошук прагматычных рашэньняў у дачыненьні да такой праблемнай краіны, як Беларусь. Такі падыход цалкам магчымы. Сокар некалькі разоў патлумачыў, што яны не чапляюць пытаньні палітвязьняў і нават не займаюцца выпрацоўкай пэўных рашэньняў. Таму ў іх вельмі абмежаваная адказнасьць.
Іншая рэч у тым, ці добрая гэтая аналітыка, ці кепская. Я асабіста лічу, што гэтая аналітыка вельмі слабая, хоць пэўныя рацыянальныя падставы тут праглядаюцца».
Цыганкоў: «І чаму яна, па-вашаму, слабая?»
Мацкевіч: «Бо гэты фонд не адсочвае доўгатэрміновыя трэнды, не зьвяртае ўвагі на розныя спробы дамовіцца зь сёньняшнім беларускім рэжымам і нейкім чынам паўплываць на ягоную палітыку. Калі б яны зазірнулі ў гісторыю глыбей і прааналізавалі ўвесь гэты 19-гадовы пэрыяд, то яны б вымушаны былі прыйсьці да іншых высноваў. Зразумелі б, што іх прапанова вельмі наіўная, бо паўплываць ці неяк навярнуць беларускі рэжым да дэмакратыі — гэта немагчыма».
Цыганкоў: «Вадзім, як вы ставіцеся да выказваньняў Сокара і ці лічыце вы, што існуе трэнд у заходняй палітыцы і аналітыцы на зьмякчэньне стаўленьня да афіцыйнага Менску?»
Гігін: «Я пагаджуся са спадаром Мацкевічам, зь першай паловай ягонага выступу. Сапраўды, існуе плюралізм сярод заходніх экспэртаў, і, я думаю, спадар Сокар выказаў даволі відавочныя рэчы. Ёсьць у аналітычнай супольнасьці на Захадзе тыя, хто выступае супраць прэзыдэнта Лукашэнкі, ёсьць тыя, хто глядзіць на неабходнасьць разьвіцьця супрацоўніцтва і неабходнасьць падтрымкі сувэрэнітэту Беларусі, гарантам чаго зьяўляецца прэзыдэнт Лукашэнка.
Зь іншага боку, я не пагаджуся са спадаром Мацкевічам, што гэта „слабая аналітыка“. Гэта аналітыкі высокай клясы, і іхняе меркаваньне трэба ўлічваць.
Што тычыцца нейкага трэнду на Захадзе наконт паляпшэньня адносінаў зь Беларусьсю. Па-першае, наколькі я ведаю, сама афіцыйная Беларусь прадпрымае пэўныя дыпляматычныя крокі ў гэтым напрамку. Па-другое, на Захадзе напалоханыя хуткасьцю інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы. Яны гэта трактуюць як пагрозу ўзмацненьня Расеі і адраджэньня нэаімпэрскага праекту. Пра гэта рашуча заявіла, напрыклад, былы дзяржаўны сакратар ЗША Гілары Клінтан у сьнежні мінулага году.
Пэўныя працэсы ідуць, але ідуць вельмі павольна. Таму я ня думаю, што мы будзем хутка назіраць нейкую адлігу альбо паляпшэньне адносінаў, збліжэньне паміж Захадам і Беларусьсю. Я ня думаю, што гэта адбудзецца».
Цыганкоў: «Але ж Улад Сокар якраз кажа, што падтрымаць Лукашэнку трэба дзеля таго, каб ён аддаліўся ад Расеі і ўмацаваў сувэрэнітэт Беларусі. Іншымі словамі, трэба падтрымаць ягоную антырасейскасьць. Хіба ня так?»
Гігін: «Так пытаньне не стаіць. Інтэграцыйныя працэсы, якія цяпер адбываюцца, не пагражаюць сувэрэнітэту Беларусі. Па-другое, спрабаваць адарваць Беларусь ад Расеі — гэта ўсё роўна што забараніць сонцу ўзыходзіць. Гэта ўжо незваротны працэс.
Іншая справа, што ЗША і Эўразьвяз маюць застарэлую стратэгію, „даінтэграцыйную“. Ужо адбылося тое, што адбылося. У 2015 годзе стартуе Эўразійскі зьвяз паміж Беларусьсю, Расеяй і Казахстанам. Вось якую стратэгію адносна гэтага інтэграцыйнага праекту выпрацаваць Захаду — гэта і павінна быць у цэнтры ўвагі аналітыкаў».
Цыганкоў: «Лукашэнка за 19 гадоў кіраваньня ў розных гістарычных умовах ня раз меў магчымасьць рабіць крокі ў заходнім кірунку. Ён гэтага не рабіў. Чаму амэрыканскі аналітык лічыць, што зараз кіраўнік Беларусі можа на гэта пайсьці?»
Мацкевіч: «Я б не сказаў, што Лукашэнка зусім не рабіў ніякіх крокаў у заходнім кірунку. Можна, напрыклад, адзначыць, што гандлёвы балянс з Эўразьвязам увесь час павялічваецца. Зь іншага боку, траскатня Лукашэнкі пра інтэграцыю з Расеяй часта проста ня мае ніякіх вынікаў. Калі абвяшчалася яшчэ ў 1998-м годзе стварэньне „саюзнай дзяржавы“ — то на самой справе тут больш рыторыкі, а не інтэграцыі.
Зь іншага боку, ня трэба да гэтай інтэграцыі ставіцца з іроніяй. Бо пэўнае збліжэньне Беларусі і Расеі ёсьць, у Масквы ёсьць адназначная дактрына наконт суседзяў, і небясьпека і пагроза беларускаму сувэрэнітэту сапраўды існуе. І ў гэтым сэнсе заклапочанасьць заходніх аналітыкаў зразумелая, і тут нельга не пагадзіцца з Гігіным.
Аднак нават калі інтэграцыйныя працэсы з Расеяй працягваюцца, то Беларусь так ці інакш уцягваецца ва ўсясьветныя інтэграцыйныя працэсы, найперш эканамічныя».
Цыганкоў: «Спадар Гігін, калі вы кажаце, што ніякіх пагрозаў беларускай незалежнасьці ад інтэграцыі няма, то тут можна прывесьці шматлікія цытаты самога Лукашэнкі, які шмат разоў казаў акурат пра ціск з боку Масквы. Дастаткова ўспомніць прапанову Пуціна ўвайсьці ў склад Расеі шасьцю абласьцямі — і рэакцыю Лукашэнкі, які казаў, што нават Сталіну такое ў галаву не прыходзіла».
Гігін: «Ня трэба блытаць пагрозы з боку асобных кіраўнікоў ці алігархаў, якія спрабуюць захапіць уласнасьць, з інтэграцыйнымі працэсамі. І тут Лукашэнка выступае сапраўды абаронцам нацыянальных інтарэсаў.
А інтэграцыйныя працэсы даволі хутка рухаюцца наперад, і мяне тут зьдзіўляе пазыцыя спадара Мацкевіча, які гэтага ня бачыць. Дастаткова паглядзець дакумэнты па тым жа Мытным зьвязе, у 2015 годзе стартуе эканамічны зьвяз, і гэтак далей. Казаць, што гэта толькі рыторыка, калі гандлёвы абарот за два гады вырас на 34 працэнты, — гэта дзіўна».
Цыганкоў: «Спадар Гігін, вядома, што вы падтрымліваеце цяперашнюю ўладу і працэсы інтэграцыі з Расеяй, неаднаразова пра гэта заяўлялі. Калі ж Аляксандар Лукашэнка (вядома, дзеля інтарэсаў народу) зьменіць курс на больш празаходні, ці вы будзеце гэты новы курс падтрымліваць?»
Гігін: «Трэба разумець, што Беларусь ніколі не паставіць сваёй мэтай уступленьне ў Эўразьвяз і НАТО. Што такое „празаходні“? Аляксандар Лукашэнка сказаў, што мы не выступаем за нейкія межы паміж рознымі інтэграцыйнымі супольнасьцямі, мы за „інтэграцыі інтэграцыяў“ ад Атлянтыкі да Ціхага акіяну, каб у нас была, калі хочаце, свабода гандлю паміж Эўразьвязам і Эўразійскім зьвязам.
Але для гэтага трэба, каб быў дыялёг паміж бакамі. На мой погляд, у Лукашэнкі палітыка не праўсходняя і не празаходняя, яна прабеларуская. Калі Беларусь і дэлегуе нейкія паўнамоцтвы ў наднацыянальныя органы, то гэта робіцца на парытэтнай аснове паміж Беларусьсю, Расеяй і Казахстанам. Таму я ня бачу, якія такія рэвалюцыйныя зьмены могуць адбыцца ў замежнай палітыцы Беларусі».
Цыганкоў: «Сярод іншага Ўлад Сокар заявіў, што „падтрымліваць апазыцыю ў Беларусі — контрапрадуктыўна“, гаворачы таксама пра яе слабасьць і карумпаванасьць. Уладзімер, як бы вы гэта пракамэнтавалі?»
Мацкевіч: «Шчыра кажучы, я быў бы рады, каб гэты тэзіс зноў пачаў разглядацца ўсур’ёз. І калі спадар Сокар спасылаецца на тэкст Роджэра Патоцкага, то варта ўзгадаць, што той самы Патоцкі больш за 15 гадоў працуе з апазыцыяй і таксама нясе частку віны за тое, што яны сваёй палітыкай падтрымкі ня самых лепшых прадстаўнікоў апазыцыі зрабілі з гэтай апазыцыяй.
Гадамі вырошчваючы беларускую апазыцыю ці дапамагаючы яе росту, сёньня Захад ня можа адмовіцца ад яе падтрымкі. Бо тады ён вымушаны будзе расьпісацца ў недасканаласьці сваёй палітыкі. І гэта таксама трэба абмяркоўваць, бо называць гэтую палітыку бездакорнай ніхто не асьмеліцца. Аднак рабіць гэта не на такіх простых канструкцыях, як гэта робіць спадар Сокар, а грунтоўна, зьмястоўна і ўсур’ёз».
Гігін: «Колькі б грошай ні ўкладалі ў тых, каго называюць цяпер „беларускай апазыцыяй“, — яны ня маюць пэрспэктываў узяць уладу. Калі зьмена ўлады і адбудзецца, то да ўлады прыйдуць зусім ня тыя людзі, што знаходзяцца цяпер у апазыцыі».

«Неяк навярнуць беларускі рэжым да дэмакратыі — гэта немагчыма»
Мацкевіч: «Так. Аднак, па-першае, інтэрвію Сокара сьведчыць пра наяўнасьць плюралізму ў аналітычных колах ЗША, дзе суіснуюць розныя погляды і падыходы. Па-другое, гэта сьведчыць пра пошук прагматычных рашэньняў у дачыненьні да такой праблемнай краіны, як Беларусь. Такі падыход цалкам магчымы. Сокар некалькі разоў патлумачыў, што яны не чапляюць пытаньні палітвязьняў і нават не займаюцца выпрацоўкай пэўных рашэньняў. Таму ў іх вельмі абмежаваная адказнасьць.
Калі б яны зазірнулі ў гісторыю глыбей і прааналізавалі ўвесь гэты 19-гадовы пэрыяд, то яны б вымушаны былі прыйсьці да іншых высноваў
Іншая рэч у тым, ці добрая гэтая аналітыка, ці кепская. Я асабіста лічу, што гэтая аналітыка вельмі слабая, хоць пэўныя рацыянальныя падставы тут праглядаюцца».
Цыганкоў: «І чаму яна, па-вашаму, слабая?»
Мацкевіч: «Бо гэты фонд не адсочвае доўгатэрміновыя трэнды, не зьвяртае ўвагі на розныя спробы дамовіцца зь сёньняшнім беларускім рэжымам і нейкім чынам паўплываць на ягоную палітыку. Калі б яны зазірнулі ў гісторыю глыбей і прааналізавалі ўвесь гэты 19-гадовы пэрыяд, то яны б вымушаны былі прыйсьці да іншых высноваў. Зразумелі б, што іх прапанова вельмі наіўная, бо паўплываць ці неяк навярнуць беларускі рэжым да дэмакратыі — гэта немагчыма».
«Інтэграцыйныя працэсы не пагражаюць сувэрэнітэту Беларусі»
Цыганкоў: «Вадзім, як вы ставіцеся да выказваньняў Сокара і ці лічыце вы, што існуе трэнд у заходняй палітыцы і аналітыцы на зьмякчэньне стаўленьня да афіцыйнага Менску?»
Гігін: «Я пагаджуся са спадаром Мацкевічам, зь першай паловай ягонага выступу. Сапраўды, існуе плюралізм сярод заходніх экспэртаў, і, я думаю, спадар Сокар выказаў даволі відавочныя рэчы. Ёсьць у аналітычнай супольнасьці на Захадзе тыя, хто выступае супраць прэзыдэнта Лукашэнкі, ёсьць тыя, хто глядзіць на неабходнасьць разьвіцьця супрацоўніцтва і неабходнасьць падтрымкі сувэрэнітэту Беларусі, гарантам чаго зьяўляецца прэзыдэнт Лукашэнка.
Зь іншага боку, я не пагаджуся са спадаром Мацкевічам, што гэта „слабая аналітыка“. Гэта аналітыкі высокай клясы, і іхняе меркаваньне трэба ўлічваць.
Што тычыцца нейкага трэнду на Захадзе наконт паляпшэньня адносінаў зь Беларусьсю. Па-першае, наколькі я ведаю, сама афіцыйная Беларусь прадпрымае пэўныя дыпляматычныя крокі ў гэтым напрамку. Па-другое, на Захадзе напалоханыя хуткасьцю інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы. Яны гэта трактуюць як пагрозу ўзмацненьня Расеі і адраджэньня нэаімпэрскага праекту. Пра гэта рашуча заявіла, напрыклад, былы дзяржаўны сакратар ЗША Гілары Клінтан у сьнежні мінулага году.
Пэўныя працэсы ідуць, але ідуць вельмі павольна. Таму я ня думаю, што мы будзем хутка назіраць нейкую адлігу альбо паляпшэньне адносінаў, збліжэньне паміж Захадам і Беларусьсю. Я ня думаю, што гэта адбудзецца».
Спрабаваць адарваць Беларусь ад Расеі — гэта ўсё роўна што забараніць сонцу ўзыходзіць
Цыганкоў: «Але ж Улад Сокар якраз кажа, што падтрымаць Лукашэнку трэба дзеля таго, каб ён аддаліўся ад Расеі і ўмацаваў сувэрэнітэт Беларусі. Іншымі словамі, трэба падтрымаць ягоную антырасейскасьць. Хіба ня так?»
Гігін: «Так пытаньне не стаіць. Інтэграцыйныя працэсы, якія цяпер адбываюцца, не пагражаюць сувэрэнітэту Беларусі. Па-другое, спрабаваць адарваць Беларусь ад Расеі — гэта ўсё роўна што забараніць сонцу ўзыходзіць. Гэта ўжо незваротны працэс.
Іншая справа, што ЗША і Эўразьвяз маюць застарэлую стратэгію, „даінтэграцыйную“. Ужо адбылося тое, што адбылося. У 2015 годзе стартуе Эўразійскі зьвяз паміж Беларусьсю, Расеяй і Казахстанам. Вось якую стратэгію адносна гэтага інтэграцыйнага праекту выпрацаваць Захаду — гэта і павінна быць у цэнтры ўвагі аналітыкаў».
«Траскатня Лукашэнкі пра інтэграцыю з Расеяй часта проста ня мае ніякіх вынікаў»
Цыганкоў: «Лукашэнка за 19 гадоў кіраваньня ў розных гістарычных умовах ня раз меў магчымасьць рабіць крокі ў заходнім кірунку. Ён гэтага не рабіў. Чаму амэрыканскі аналітык лічыць, што зараз кіраўнік Беларусі можа на гэта пайсьці?»
Мацкевіч: «Я б не сказаў, што Лукашэнка зусім не рабіў ніякіх крокаў у заходнім кірунку. Можна, напрыклад, адзначыць, што гандлёвы балянс з Эўразьвязам увесь час павялічваецца. Зь іншага боку, траскатня Лукашэнкі пра інтэграцыю з Расеяй часта проста ня мае ніякіх вынікаў. Калі абвяшчалася яшчэ ў 1998-м годзе стварэньне „саюзнай дзяржавы“ — то на самой справе тут больш рыторыкі, а не інтэграцыі.
У Масквы ёсьць адназначная дактрына наконт суседзяў, і небясьпека і пагроза беларускаму сувэрэнітэту сапраўды існуе
Зь іншага боку, ня трэба да гэтай інтэграцыі ставіцца з іроніяй. Бо пэўнае збліжэньне Беларусі і Расеі ёсьць, у Масквы ёсьць адназначная дактрына наконт суседзяў, і небясьпека і пагроза беларускаму сувэрэнітэту сапраўды існуе. І ў гэтым сэнсе заклапочанасьць заходніх аналітыкаў зразумелая, і тут нельга не пагадзіцца з Гігіным.
Аднак нават калі інтэграцыйныя працэсы з Расеяй працягваюцца, то Беларусь так ці інакш уцягваецца ва ўсясьветныя інтэграцыйныя працэсы, найперш эканамічныя».
Цыганкоў: «Спадар Гігін, калі вы кажаце, што ніякіх пагрозаў беларускай незалежнасьці ад інтэграцыі няма, то тут можна прывесьці шматлікія цытаты самога Лукашэнкі, які шмат разоў казаў акурат пра ціск з боку Масквы. Дастаткова ўспомніць прапанову Пуціна ўвайсьці ў склад Расеі шасьцю абласьцямі — і рэакцыю Лукашэнкі, які казаў, што нават Сталіну такое ў галаву не прыходзіла».
Гігін: «Ня трэба блытаць пагрозы з боку асобных кіраўнікоў ці алігархаў, якія спрабуюць захапіць уласнасьць, з інтэграцыйнымі працэсамі. І тут Лукашэнка выступае сапраўды абаронцам нацыянальных інтарэсаў.
А інтэграцыйныя працэсы даволі хутка рухаюцца наперад, і мяне тут зьдзіўляе пазыцыя спадара Мацкевіча, які гэтага ня бачыць. Дастаткова паглядзець дакумэнты па тым жа Мытным зьвязе, у 2015 годзе стартуе эканамічны зьвяз, і гэтак далей. Казаць, што гэта толькі рыторыка, калі гандлёвы абарот за два гады вырас на 34 працэнты, — гэта дзіўна».
Цыганкоў: «Спадар Гігін, вядома, што вы падтрымліваеце цяперашнюю ўладу і працэсы інтэграцыі з Расеяй, неаднаразова пра гэта заяўлялі. Калі ж Аляксандар Лукашэнка (вядома, дзеля інтарэсаў народу) зьменіць курс на больш празаходні, ці вы будзеце гэты новы курс падтрымліваць?»
Беларусь ніколі не паставіць сваёй мэтай уступленьне ў Эўразьвяз і НАТО
Гігін: «Трэба разумець, што Беларусь ніколі не паставіць сваёй мэтай уступленьне ў Эўразьвяз і НАТО. Што такое „празаходні“? Аляксандар Лукашэнка сказаў, што мы не выступаем за нейкія межы паміж рознымі інтэграцыйнымі супольнасьцямі, мы за „інтэграцыі інтэграцыяў“ ад Атлянтыкі да Ціхага акіяну, каб у нас была, калі хочаце, свабода гандлю паміж Эўразьвязам і Эўразійскім зьвязам.
Але для гэтага трэба, каб быў дыялёг паміж бакамі. На мой погляд, у Лукашэнкі палітыка не праўсходняя і не празаходняя, яна прабеларуская. Калі Беларусь і дэлегуе нейкія паўнамоцтвы ў наднацыянальныя органы, то гэта робіцца на парытэтнай аснове паміж Беларусьсю, Расеяй і Казахстанам. Таму я ня бачу, якія такія рэвалюцыйныя зьмены могуць адбыцца ў замежнай палітыцы Беларусі».
«Захад таксама вінаваты ў тым, што адбылося з апазыцыяй»