Ягоная зона свабоды супадае зь межамі роднага гораду. Рабіць Ліду сваёй яму ўдаецца таму, што ён вельмі любіць свой горад і ягоных людзей, — перакананы Станіслаў Суднік.
«Я люблю гэты горад і кожную яго вуліцу, і кожны яго дом, і кожнага чалавека, які жыве тут. Вельмі цяжка зрабіць любоў матэрыяльнай. Вось, напрыклад, мы зараз сядзім у музэі Валянціна Таўлая, адкрыцьця якога грамадзкасьць гораду, і ня толькі ТБМ, дабівалася шаснаццаць гадоў, і ён ёсьць. Ясна, што не ТБМ яго збудавала, а ўлада гэта зрабіла.
Ці вось зьявіўся ў нас помнік ксяндзу Фалькоўскаму, удзельніку паўстаньня 1863 году. Яго мы пачалі дамагацца ад 1996 году. Ставілі крыжы, не дазволена, не афіцыйна — затрымлівалі нас, судзілі, але ідэя ўшанаваньня гэтага героя паўстаньня нікуды не зьнікала, яна вісела ў паветры, ёю праніклася грамадзтва і пад Дзяды 2010 году хоць невялікі, але камень з адпаведнымі надпісамі, зь гербам паўстаньня быў усталяваны.
У Лідзе дастаткова людзей, якім гэтак сама баліць за Беларусь, якія гэтак сама любяць горад, гэтак сама — не хачу казаць, нацыянальна сьвядомыя, гэты штамп у нас ужо зьбіты — нацыянальна адукаваныя і нацыянальна адказныя. Вось паставілі два Эўфрасінеўскія крыжы на ўездах у Ліду з боку Менску і з боку Горадні. Ніхто з ТБМ нікому зь ініцыятараў не гаварыў, якія крыжы усталёўваць і на якой мове на іх павінны быць надпісы. Людзі ўсё зрабілі самі, як належыць. Ці, да прыкладу, на памятнай стэле надпісы з чатырох Эвангельляў зроблены па-грэцку, па-старабеларуску і па-новабеларуску, што цалкам задавальняе ўсіх у горадзе.
Стаяў я нядаўна на пошце, падышла да мяне мая былая вучаніца, загаварыла, як заўсёды, па-беларуску, і раптам паштарка, ад якой я раней ніколі ня чуў беларускага слова, тут жа перайшла на беларускую мову. Вось прыклад, які паказвае, што калі зьяўляецца два чалавекі, то зьяўляецца і трэці. І дзякуй Богу, што ў Лідзе такіх пар па два чалавекі вельмі і вельмі шмат і заўсёды ёсьць магчымасьць зьявіцца трэцяму».
Сталкеры Свабоды