Скандал на апошняй радзе Савету Міністраў: сямейная пара атабарылася ў кіраўніцтве ТАА «Беларускі народны страхавы пэнсійны фонд», выкарыстоўвае сродкі «Беларуськалія» і «Белнафтахіму» ў асабістых інтарасах.
Прынамсі, так даклаў Аляксандру Лукашэнку старшыня камітэту дзяржкантролю Аляксандар Якабсон. Прэзыдэнт прыгразіў кіраўніцтву «Беларуськалію» й «Белнафтахіму» турмой.
Якабсон сцьвярджае, што сярэдні заробак дырэктара Фонду (а гэта Ірына Гузоўская) за мінулы год склаў 30 мільёнаў рублёў. А атрыманыя дывідэнды на дваіх з мужам — амаль 3 мільярды рублёў.
«Тры мільярды! Адкуль такія грошы?! Яны што, калійныя ўгнаеньні вырабляюць і прадаюць? Не. І бездапаможны Мінфін», — кінуў на гэта Аляксандр Лукашэнка.
Інфармацыя пра злоўжываньні ў «Беларускім народным страхавым пэнсійным фондзе» выклікала сапраўдны шок у асяродзьдзі страхоўшчыкаў. Само кіраўніцтва Фонду ад камэнтароў катэгарычна адмаўляецца. Не ідзе на кантакт з прэсай і Беларуская асацыяцыя страхоўшчыкаў, а знайсьці экспэртаў, якія б пракамэнтавалі стан страхавога рынку ў Беларусі, амаль немагчыма. Сфэра гэтая занадта вузкая, і ніхто з эканамістаў, здаецца, не чакаў, што тут будуць палаць такія жарсьці.
У самім Фондзе кажуць толькі: «Мы стабільная, працаздольная кампанія. Працуем на рынку ўжо 20 гадоў. Да нас ніколі не было ніякіх прэтэнзій». На пытаньне, ці ўсчалі крымінальны справы супраць кіраўнікоў прадпрыемства, таксама адказваюць: не камэнтуем. Аднак і дырэктарка і яе намесьнікі знаходзяцца на працоўных месцах.
Інфармацыі пра тое, ці вядзецца расьсьледаваньне, ня мае й прэсавая служба КДК.
Шмат даведацца пра «Беларускі народны страхавы пэнсійны фонд» не ўдалося. Іхны сайт не працуе. Кажуць нават, што літаральна за апошнія пару месяцаў на яго адбыліся дзьве магутныя хакерскія атакі.
Незалежныя экспэрты выказваюць меркаваньне, што, магчыма, адбываецца перадзел страхавога рынку. Дзяржава імкнецца выціснуць зь яго апошнія прыватныя кампаніі. Гэта ўскосна пацьвярджаюць і словы міністра фінансаў Андрэя Харкаўца. Ён на тым паседжаньні папракнуў кіраўніка «Беларуськалію» Валера Кірыенку, што яму неаднаразова прапаноўвалі перайсьці на абслугоўваньне ў дзяржаўнае страхавое прадпрыемства.
Фонд — адна зь нешматлікіх страхавых кампаній з прыватным капіталам. Ейнымі паслугамі здаўна карыстаюцца незалежныя прафсаюзы. У тым ліку і на «Беларуськаліі».
Пункт пра добраахвотнае страхаваньне дадатковай пэнсіі ўключаны ў калектыўную дамову, якую незалежныя прафсаюзы заключаюць з кіраўніцтвамі прадпрыемстваў ужо другі дзясятак гадоў. Супрацоўнік Незалежнага прафсаюзу гарнякоў зь «Беларуськалію» Юры Захараў апавядае, як дзейнічае мэханізм дамовы:
«У нас у калектыўнай дамове ёсьць пункт, які кажа, што наймальнік страхуе сваіх работнікаў і пераводзіць на іхнія пэрсанальныя рахункі адзін мінімальны заробак. Яно так працавала больш за 10 гадоў. Фонд свае дамоўныя абавязкі выконваў. Ніякіх скаргаў, пакуль я працаваў, на яго не было».
Кіраўнік Беларускага незалежнага прафсаюзу Мікалай Зімін таксама кажа, што са згаданым фондам яны працуюць ужо вельмі даўно і ніякіх нараканьняў на ягоную працу не было. І сам Мікалай Зімін карыстаўся паслугамі фонду. Кажа, што калі стаў пэнсіянэрам, фонд выплаціў яму каля 5 мільёнаў рублёў.
Юры Захараў: «Сума, якая сабралася на рахунку, — яна ляжыць пад працэнты. Фонд імі кіруе, разьмяшчае ў каштоўных паперах, дэпазытах, каб грошы не зьнікалі. Але ж гэтыя грошы ўсё адно зазнаюць інфляцыю. Таму сумы невялікія: 5-6-7 мільёнаў. У залежнасьці ад таго, хто колькі гадоў страхуецца».
У НБП 4700 сябраў. Месячную суму, якую атрымлівае Фонд толькі ад іх, няцяжка палічыць.
А вось старшыня КДК Аляксандар Якабсон сьцьвярджае, што фонд разьмяшчае сродкі на дэпазытах у банках, а даходы зь іх выкарыстоўваюць у асабістых інтарэсах акцыянэры гэтага прадпрыемства.
Фонд відавочна кампанія нябедная. Мае прадстаўніцтвы ва ўсіх абласных і некаторых прамысловых гарадах. З інтэрвію кіраўніцы фонду Ірыны Гузоўскай вядома, што фонд займаецца страхаваньнем жыцьця, дзяцей і дадатковых пэнсій. А свабодныя грошы яны ўкладаюць у нерухомасьць. У прыватнасьці, ім належыць гатэльны комплекс у Горадні, які яны пабудавалі ў будынку былой бібліятэкі. А ў Горадні пяць гадоў таму яны выкупілі права на рэканструкцыю Летняга амфітэатру за 1 мільярд 646 мільёнаў рублёў. Цалкам верагодна, што Фонду належыць і іншая нерухомасьць.
Аднак пытаньне з Фондам мусіць быць вырашанае да канца сакавіка — так пажадаў Аляксандар Лукашэнка. «Вазьміце на кантроль, каб грошы гэтыя, дывідэнды, укладзеныя ў маёнткі і іншае, былі вернутыя. Да канца сакавіка ўсе пытаньні вырашыць. Ня вырашыць, Кірыенку (Валер Кірыенка — кіраўнік „Беларуськалію“) — у камэру. А сьледам — міністра», — такое даручэньне зрабіў прэзыдэнт Лукашэнка старшыні КДБ Валерыю Вакульчыку.

Фонд свае дамоўныя абавязкі выконваў. Ніякіх скаргаў, пакуль я працаваў, на яго не было