Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт дзяржкантролю: «У рагуляў стрэс, які адбіўся на надоях»


Спэцыялісты Камітэтe дзяржаўнага кантролю выявілі шэраг недахопаў у малочнай галіне, вынікае з прэс-рэлізу, разьмешчаным на афіцыйным сайце КДК.

Гэтак, на некаторых фэрмах, пабудаваных з падтрымкай дзяржавы ў апошнія гады, не забясьпечаны выхад на прадугледжаныя праектныя магутнасьці (7000 кг малака ад адной каровы ў год). Напрыклад, у КУП «Экспэрымэнтальная база імя Суворава» Узьдзенскага раёну на новай фэрме ў вёсцы Дзешчанка за мінулы год удой ад каровы склаў толькі 3188 кг малака (45,5% ад пляну).

«Прычына невысокіх паказьнікаў вытворчасьці ў тым, што новую фэрму запоўнілі нізкапрадуктыўным быдлам, пераведзеным з ужо існуючых фэрмаў. На момант пераводу ўзрост некаторых кароў дасягаў узросту выбракоўваньня (7-9 гадоў). Акрамя таго, з улікам іх утрыманьня па новай тэхналёгіі (незабратанымі, то бок бяз прывязі), „перасяленкам“ даводзілася выдаляць рогі, што не магло не спарадзіць у рагуляў стрэс і адмоўна адбіцца на надоях», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Аналягічная сытуацыя выяўлена і ў некаторых іншых гаспадарках. Гэтак, на новай фэрме «Уборак» у КСУП «Ураджайны» Лоеўскага раёну за 2011 год удой малака ад каровы склаў толькі 3426 кг, на фэрме «Перавалока» КСУП «Абарона краіны» Рэчыцкага раёну — 4531 кг, фэрмы «Бабровічы» Валожынскага раёну — 4015 кіляграмаў.

Галоўнае патрабаваньне, якое вылучае КДК да суб’ектаў малочнай галіны, — запаўняць новыя фэрмы толькі пэрспэктыўнымі і высокапрадукцыйнай гавядай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG