Галоўны ідэоляг Дэпартамэнту фінансавых расьследаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю (КДК) Генадзь Прахарцоў звольнены. Гэтую інфармацыю TUT.BY пацьвердзілі ў прэсавай службе КДК. Афіцыйная прычына звальненьня — «па згодзе бакоў».
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, прычынай звальненьня стаў нібыта ператрус у кватэры Прахарцова, падчас якога супрацоўнікі КДБ выявілі ў яго від на жыхарства ў ЗША Green Card.
Як паведаміла TUT.BY інфармаваная крыніца, спачатку спэцслужбы заўважылі яго частыя наведваньні амэрыканскай амбасады ў Менску, што і стала падставай для ператрусу.
У Камітэце дзяржаўнай бясьпекі ня сталі камэнтаваць гэтую інфармацыю.
Генадзь Прахарцоў займаў пасаду начальніка ўпраўленьня ідэалягічнай і кадравай працы ДФР. Зусім нядаўна — 2 кастрычніка — ён атрымаў ад Аляксандра Лукашэнкі мэдаль «За бездакорную службу» I ступені.
Генадзь Прахарцоў быў вядомы як непрыяцель ЗША і Захаду, а 2 кастрычніка атрымаў мэдаль «За бездакорную службу» І ступені.
Самае папулярнае
1