Галоўнага лекара Касьцюковіцкага раённага шпіталю Леаніда Шылько вінавацяць у раскраданьні дзяржаўных сродкаў.
Сваякі мяркуюць, што абвінавачаньне сфабрыкаванае: яны ня могуць зразумець, чаму крымінальную справу «фінансавага» зьместу ініцыяваў Камітэт дзяржбясьпекі. І дужа хвалююцца за здароўе і жыцьцё арыштаванага — падчас адной з праверак КДБ у Леаніда Шылько здарыўся інсульт, але па загадзе сьледчых яго забралі ў турму проста са шпітальнай палаты..
І Леанід Шылько, і яго жонка Ала Георгіеўна дзясяткі год працуюць у мэдыцыне. На Магілёўшчыну спадар Шылько пераехаў зь Віцебску. Яго не задавальняў стыль кіраваньня тагачаснага кіраўніка абласной управы аховы здароўя. І хоць той чыноўнік ужо пакінуў сваю пасаду, вяртацца Леанід Шылько не зьбіраўся. Бо асабіста падбіраў калектыў лекараў, якія рабілі складаныя апэрацыі, дамогся таго, каб на базе Касьцюковіцкага шпіталю адчынілі аддзяленьне гемадыялізу.
Адным словам, ён «падняў» гэты шпіталь на досыць высокі ўзровень, кажа жонка арыштаванага галоўурача Ала Шылько:
«Кадравая сытуацыя была проста нулявая! Там не было каму працаваць, не было абсталяваньня. А галоўнае — не было, каму працаваць, не было ўрачоў. І ён зьбіраў гэтых урачоў, запрашаў і з Горадні, і зь Менску, і зь Віцебску. І сабраў адмыслоўцаў, якія рабілі высокатэхналягічныя апэрацыі!»
Паколькі сам Леанід Шылько быў прыежджы, яму далі службовую кватэру. З «казённай» мэбляй, пазначанай інвэнтарнымі нумарамі. З гэтай мэблі і пачаўся асабісты перасьлед. 12 лістапада супрацоўнікі КДБ зьявіліся да Леаніда Шалько зь ператрусам — маўляў, мэбля скрадзеная. Мэблю апісалі і канфіскавалі, хаця ўсе нумары супалі з вопісам перададзенай маёмасьці, а потым апячаталі і саму кватэру, бо спадар Шылько трапіў у шпіталь зь інсультам.
Тым часам распачаліся праверкі ў самім шпіталі. Калегі Леаніда Шылько толькі дзівіліся: чаму фінансавую дзейнасьць установы правярае не Дзяржкантроль і не аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, а КДБ. Калі ўрэшце Шылько зьвінавацілі ў тым, што шпіталь купляў дэталі для аўтамашын, якіх не было на балянсе ўстановы, родныя канчаткова вырашылі, што тут «справа нячыстая». Жонка арыштаванага называе ўсё гэта «замовай»:
«Мы ніколі ня бралі ўдзел у нейкіх маўклівых акцыях, не ўступалі ў апазыцыю. Мы з мужам шмат гадоў проста працавалі ў мэдыцыне, дзеля дабра людзей. І я ня ведаю, чаму КДБ так вырашыла з намі расправіцца.. Чаму КДБ займаецца такімі справамі — запчасткамі, зьверкай інвэнтарных нумароў... Мы спачатку думалі: можа, нейкая ананімка... Але гэта нейкая замова. Можа, кагосьці трэба было „ўзяць“ па пляне? А ня возьмеш жа шарагоўца, механіка, электрыка. Трэба кіраўніка! Я думаю, гэта была замова!»
Ала Георгіеўна кажа, што і папярэднік яе мужа на гэтай пасадзе быў звольнены па ініцыятыве КДБ. Яна не выключае, што муж мог па няўважлівасьці падпісаць нейкі дакумэнт, але ў яго не было зламысных намераў:
«Навошта ж яму „Фіяты“, „Форды“, „Опэлі“… У нас такіх машын не было ніколі! Так, можа ён нешта ня так падпісаў, але ж сабе ён нічога ня браў! І там жа пры закупцы падпісвае дакумэнты шмат людзей, цэлыя камісіі, там жа не адзін ён — дзясяткі подпісаў!»
14 сьнежня напалову паралізаванага Леаніда Шылько, толькі што выпісанага з рэанімацыі, адвезьлі ў Маглёўскі СІЗА. Ала Шылько гаворыць, што муж можа ня вытрымаць тамтэйшых умоваў утрыманьня. Ён перанёс інфаркт, цяпер інсульт, у яго цукровы дыябэт. А галоўнае — ён не зьбіраецца пазьбягаць адказнасьці, калі яго віна будзе даказана Сьледчым камітэтам.
Стаўленьне да мужа, які шмат гадоў ратаваў жыцьці іншых людзей, Ала Шылько лічыць бесчалавечным. Пра гэта яна напісала ў лісьце да Аляксандра Лукашэнкі, але адказу не атрымала.
Гісторыя з арыштам былога галоўнага лекара Касьцюковіцкай раённай бальніцы Леаніда Шылько нібыта за набыцьцё запчастак для машын, якіх няма ў аўтапарку бальніцы, атрымала рэзананс. Пажылы хворы чалавек пасьля інсульту знаходзіцца ў Магілёўскім СІЗА. Справу завяло УКДБ па Магілёўскай вобласьці. Чаму запчасткамі займаецца КДБ і што кажуць пра былога кіраўніка калегі-мэдыкі.
Калегі Леаніда Шылько ня вераць, што іх былы кіраўнік мог пайсьці на нейкае ня тое што злачынства — проста злоўжываньне. Кажуць, што ён ня толькі добры лекар, арганізатар мэдыцыны, але і выдатны гаспадарнік. Загадчык хірургічнага аддзяленьня Аляксандар Маратавіч кажа:
«Што адбылося, я ня ведаю. Я быў у шоку, калі гэта ўсё пачалося. Я спадзяюся, што разьбяруцца органы, зразумеюць, што памыліліся. Можа, хто „падставіў“ чалавека, гэта ж такая справа. Ведаеце, як магло быць: кіраўнік нешта падпісаў, а нехта за ягонай сьпінай нешта зрабіў».
Спачатку справу на Леаніда Шылько завяло УКДБ па Магілёўскай вобласьці. Цяпер справа перададзеная ў Сьледчы камітэт па Магілёўскай вобласьці. Чаму гісторыяй з запчасткамі займаўся Камітэт дзяржаўнай бясьпекі, а не, да прыкладу, упраўленьне па барацьбе з эканамічнай злачыннасьцю ці сьледчы камітэт?
Прэсавы сакратар Сьледчага камітэту Павал Траулька, што да акалічнасьцяў справаў Шылько, інфармацыяй пакуль не валодае, але паабяцаў усё высьветліць. А што да цікавасьці КДБ да звычайных запчастак, патлумачыў:
«Я бачыў гэты артыкул, безумоўна. Такое можа быць. Заканадаўствам гэта не забаронена. Але гэта не падсьледнасьць КДБ. Расьсьледаваць гэту справу будзем мы, калі яна мае месца. Давайце вернемся да гэтай размовы заўтра».
Калегі-мэдыкі кажуць пра ўжо былога галоўнага лекары Касьцюковіцкай раённай бальніцы Леаніда Шылько толькі добрае. Шылько сам прыехаў у Касьцюковічы зь Віцебску 4 гады, таму і сабраў добры калектыў. Хірург Аляксандар Маратавіч распавёў:
«Я 19 гадоў прапрацаваў у Барысаве. І паразмаўляўшы толькі адну гадзіну з галоўным лекарам Леанідам Іванавічам, перамяніў усё жыцьцё. Так мяне пераканаў, што трэба дапамагчы Магілёўскай вобласьці, што я быў у шоку! Настолькі камунікабельны чалавек, прыязны, добразычлівы! Я да яго стаўлюся зь вялікай павагай. За сваё жыцьцё я працаваў у Бярэзіне, у Барысаве, столькі было галоўных лекараў... Ні адзін кіраўнік так прыязна да мяне не паставіўся, як Леанід Іванавіч тут».
У звычайным правінцыйным гарадку робяць цяпер складаныя апэрацыі, лячыцца ў Касьцюковічы прыяжджаюць з суседняй Расеі, працягвае хірург Аляксандар Маратавіч:
«Чалавек запрасіў сюды адмыслоўцаў, стварыў міжраённае траўматалягічнае аддзяленьне, яго добра абсталявалі. На базе раённай бальніцы я зараз займаюся складанымі лапараскапічнымі апэрацыямі. За 3 месяцы зрабіў ўжо 15 апэрацый. Гэта на раёне, у такім маленькім горадзе, і людзі перасталі езьдзіць у Магілёў. Зь іншых раённых цэнтраў прыяжджаюць да нас, расейцы тэлефануюць, каб на платнай аснове апэрыравацца. Чалавек стараўся. Стараўся для шпіталя, каб быў высокі ўзровень аказаньня дапамогі».
Летась Касьцюковіцкая райбальніца заняла першае месца ў Магілёўскай вобласьці і трэцяе — у Беларусі. Цяпер тут — шматлікія праверкі, інспэкцыі, рэвізіі.
Радыё Свабода будзе сачыць за разьвіцьцём падзеяў вакол былога галоўнага лекара Касьцюковіцкай раённай бальніцы Леаніда Шылько.

Your browser doesn’t support HTML5

Мы ніколі ня бралі ўдзел у нейкіх маўклівых акцыях, не ўступалі ў апазыцыю. Мы з мужам шмат гадоў проста працавалі ў мэдыцыне
«Мы ніколі ня бралі ўдзел у нейкіх маўклівых акцыях, не ўступалі ў апазыцыю. Мы з мужам шмат гадоў проста працавалі ў мэдыцыне, дзеля дабра людзей. І я ня ведаю, чаму КДБ так вырашыла з намі расправіцца.. Чаму КДБ займаецца такімі справамі — запчасткамі, зьверкай інвэнтарных нумароў... Мы спачатку думалі: можа, нейкая ананімка... Але гэта нейкая замова. Можа, кагосьці трэба было „ўзяць“ па пляне? А ня возьмеш жа шарагоўца, механіка, электрыка. Трэба кіраўніка! Я думаю, гэта была замова!»
Ала Георгіеўна кажа, што і папярэднік яе мужа на гэтай пасадзе быў звольнены па ініцыятыве КДБ. Яна не выключае, што муж мог па няўважлівасьці падпісаць нейкі дакумэнт, але ў яго не было зламысных намераў:
«Навошта ж яму „Фіяты“, „Форды“, „Опэлі“… У нас такіх машын не было ніколі! Так, можа ён нешта ня так падпісаў, але ж сабе ён нічога ня браў! І там жа пры закупцы падпісвае дакумэнты шмат людзей, цэлыя камісіі, там жа не адзін ён — дзясяткі подпісаў!»
14 сьнежня напалову паралізаванага Леаніда Шылько, толькі што выпісанага з рэанімацыі, адвезьлі ў Маглёўскі СІЗА. Ала Шылько гаворыць, што муж можа ня вытрымаць тамтэйшых умоваў утрыманьня. Ён перанёс інфаркт, цяпер інсульт, у яго цукровы дыябэт. А галоўнае — ён не зьбіраецца пазьбягаць адказнасьці, калі яго віна будзе даказана Сьледчым камітэтам.
Стаўленьне да мужа, які шмат гадоў ратаваў жыцьці іншых людзей, Ала Шылько лічыць бесчалавечным. Пра гэта яна напісала ў лісьце да Аляксандра Лукашэнкі, але адказу не атрымала.
Чаму запчасткамі для райбальніцы займаецца КДБ?
Гісторыя з арыштам былога галоўнага лекара Касьцюковіцкай раённай бальніцы Леаніда Шылько нібыта за набыцьцё запчастак для машын, якіх няма ў аўтапарку бальніцы, атрымала рэзананс. Пажылы хворы чалавек пасьля інсульту знаходзіцца ў Магілёўскім СІЗА. Справу завяло УКДБ па Магілёўскай вобласьці. Чаму запчасткамі займаецца КДБ і што кажуць пра былога кіраўніка калегі-мэдыкі.
Калегі Леаніда Шылько ня вераць, што іх былы кіраўнік мог пайсьці на нейкае ня тое што злачынства — проста злоўжываньне. Кажуць, што ён ня толькі добры лекар, арганізатар мэдыцыны, але і выдатны гаспадарнік. Загадчык хірургічнага аддзяленьня Аляксандар Маратавіч кажа:
«Што адбылося, я ня ведаю. Я быў у шоку, калі гэта ўсё пачалося. Я спадзяюся, што разьбяруцца органы, зразумеюць, што памыліліся. Можа, хто „падставіў“ чалавека, гэта ж такая справа. Ведаеце, як магло быць: кіраўнік нешта падпісаў, а нехта за ягонай сьпінай нешта зрабіў».
Я спадзяюся, што разьбяруцца органы, зразумеюць, што памыліліся
Спачатку справу на Леаніда Шылько завяло УКДБ па Магілёўскай вобласьці. Цяпер справа перададзеная ў Сьледчы камітэт па Магілёўскай вобласьці. Чаму гісторыяй з запчасткамі займаўся Камітэт дзяржаўнай бясьпекі, а не, да прыкладу, упраўленьне па барацьбе з эканамічнай злачыннасьцю ці сьледчы камітэт?
Прэсавы сакратар Сьледчага камітэту Павал Траулька, што да акалічнасьцяў справаў Шылько, інфармацыяй пакуль не валодае, але паабяцаў усё высьветліць. А што да цікавасьці КДБ да звычайных запчастак, патлумачыў:
«Я бачыў гэты артыкул, безумоўна. Такое можа быць. Заканадаўствам гэта не забаронена. Але гэта не падсьледнасьць КДБ. Расьсьледаваць гэту справу будзем мы, калі яна мае месца. Давайце вернемся да гэтай размовы заўтра».
Калегі-мэдыкі кажуць пра ўжо былога галоўнага лекары Касьцюковіцкай раённай бальніцы Леаніда Шылько толькі добрае. Шылько сам прыехаў у Касьцюковічы зь Віцебску 4 гады, таму і сабраў добры калектыў. Хірург Аляксандар Маратавіч распавёў:
«Я 19 гадоў прапрацаваў у Барысаве. І паразмаўляўшы толькі адну гадзіну з галоўным лекарам Леанідам Іванавічам, перамяніў усё жыцьцё. Так мяне пераканаў, што трэба дапамагчы Магілёўскай вобласьці, што я быў у шоку! Настолькі камунікабельны чалавек, прыязны, добразычлівы! Я да яго стаўлюся зь вялікай павагай. За сваё жыцьцё я працаваў у Бярэзіне, у Барысаве, столькі было галоўных лекараў... Ні адзін кіраўнік так прыязна да мяне не паставіўся, як Леанід Іванавіч тут».
Зь іншых раённых цэнтраў прыяжджаюць да нас, расейцы тэлефануюць, каб на платнай аснове апэрыравацца