Бацькі зьбіраюць подпісы за тое, каб лекара аднавілі на пасадзе.
«Я хачу паказаць, наколькі бяспраўныя сёньня мы, мэдычныя работнікі. Мала таго, што атрымліваем капейкі, дык яшчэ з кожным з нас можна, як з сабакам, расправіцца. І наколькі галаслоўныя іх словы, што яны клапоцяцца пра дзяцей, пра пацыентаў, пра жыцьцё людзей», — сказаў Ігар Пасноў у сваім відэазвароце.
Намесьнік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўленьня аховы здароўя Міхаіл Вішнявецкі ня стаў тлумачыць карэспандэнту «Свабоды» прычыны звальненьня доктара Ігара Паснова.
У сваім лісьце на «Свабоду» Ігар Пасноў піша, што яму прапанавалі «забраць працоўную кніжку 2 студзеня з-за заканчэньня кантракту. Я ведаў на што ішоў!».