Як працоўныя «Магілёўдрэва» ставяцца да дэкрэту № 9 і чым, на іхную думку, выкліканае яго прыняцьце.
Аляксандар Лукашэнка патрабуе безумоўнай рэалізацыі на дрэваапрацоўчых прадпрыемствах дэкрэту № 9 «Аб дадатковых захадах па разьвіцьці дрэваапрацоўчай прамысловасьці». Пра гэта ён заявіў сёньня, наведваючы ААТ «Магілёўдрэў».
Паводле кіраўніка беларускай дзяржавы, асноўная мэта дэкрэту — у тым, каб дырэктар на прадпрыемстве «быў начальнікам, як на Захадзе, і каб усе рабочыя і спэцыялісты працавалі навыцяжку».
Як працоўныя прадпрыемства ставяцца да дэкрэту № 9 і чым, на іхную думку, выкліканае яго прыняцьце.
Спадар: «Чалавек сам мае права выбіраць, дзе яму працаваць, а дзе не».
Карэспандэнт: «А чым выклікана такая рэакцыя?»
Спадар: «Я думаю, рэч у нездавальняючым стане спраў на прадпрыемствах. І такім спосабам ён хоча ўтрымаць супрацоўнікаў на прадпрыемствах. Прадпрыемства наша ў такім стане… І заробак невялікі».
Спадар: «Няхай заробак дасьць нармальны, і людзі нікуды ня пойдуць. А калі заробак малы, то, канечне, будуць зьяжджаць у Расею. Як яны клапоцяцца? Як было абсталяваньне старое, так яно і засталося».
Карэспандэнт: «Але ж было сказана, што былі сродкі ўкладзеныя ў новае?»
Спадар: «Гаварыць можна па-рознаму. Колькі ён кажа пра заробак у 500 даляраў? Але ж мы атрымліваем значна меней».
Спадарыня: «Я асабіста супраць такога. У кожнага сям’я, у кожнага дзеці. А камусьці патрэбныя грошы на лекаваньне, альбо яшчэ на нешта. Таму кожны чалавек хоча зарабіць».
Карэспандэнт: «А чаму так робіцца, чаму людзям забараняюць звальняцца?»
Спадарыня: «Напэўна, каб нашы заводы і фабрыкі працавалі. І каб не набывалі замежнае».
Спадар: «Я працую толькі дзеля інтэрнату. І на заводзе сяджу таму і нікуды не іду адтуль».
Карэспандэнт: «А тое, што заробак малы?»
Спадар: «Ну, даводзіцца цярпець. А што рабіць?»
Спадар: «Чалавек павінен мець права выбару. Як гэта так? Нельга забараняць. Мець права выбару месца працы і прафэсіі. Гэта ж неад’емныя правы. Нават паводле Канстытуцыі, па-мойму».