Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыгоннае права стала законам


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка 7 сьнежня падпісаў дэкрэт «Аб дадатковых мерах па разьвіцьці дрэваапрацоўчай прамысловасьці».

Асноўныя палажэньні:

Датэрміновае скасаваньне кантрактаў у пэрыяд рэалізацыі інвэстыцыйных праектаў з ініцыятывы работнікаў дапускаецца толькі са згоды наймальніка.

У выпадку парушэньня работнікамі сваіх працоўных абавязкаў і звальненьня «за вінаватыя дзеяньні» сума атрыманай імі за пэрыяд працы штомесячнай грашовай выплаты падлягае вяртаньню.

Дэкрэтам прадугледжана адміністрацыйная адказнасьць за парушэньне падрадчыкам (субпадрадчыкам, праектнай арганізацыяй) тэрмінаў выкананьня работ па рэалізацыі інвэстыцыйных праектаў у выглядзе накладаньня штрафу на службовую асобу ў памеры ад дзесяці да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад пяцiдзесяцi да пяцісот базавых велічынь.

На мінулым тыдні, наведваючы прадпрыемства «Барысаўдрэў», Лукашэнка заявіў: «Падрыхтуйце дэкрэт: да заканчэньня мадэрнізацыі і рэканструкцыі гэтых прадпрыемстваў забараняецца звальненьне работнікаў. Працаўнік ня можа звольніцца з гэтага прадпрыемства без дазволу кіраўніка».

«Пусьцяць — хай сыходзіць, не адпусьцяць — павінен працаваць. За парушэньні — на прымусовыя работы. Звольніўся — на прымусовыя работы, і сюды ж працаваць. А то мы дастукаемся да таго, што заўтра пачнуць хадзіць па Барысаве і Менску зь віламі і адзін аднаго калоць. Замест таго каб запусьціць вытворчасьць і атрымліваць 1 тысячу даляраў у 2015 годзе».


Міжнародны прафсаюзьнік: Лукашэнка дамагаецца эканамічных санкцыяў

Дырэктар Дэпартамэнту па правах чалавека і прафсаюзаў Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў Стывэн Бэнэдыкт: «Зь цягам часу Лукашэнку і ягоны ўрад зноў папросяць абгрунтаваць, што яны робяць, і ў нейкі момант празь Міжнародную арганізацыю працы будуць зробленыя дадатковыя крокі, каб арганізаваць дадатковы ціск, уключна з эканамічнымі санкцыямі. Выглядае, што ён менавіта гэтага дамагаецца».


Прыгоннае права ў ХХІ стагодзьдзі

Камэнтуюць Аляксандар Ярашук, Марат Новікаў, Валер Фадзееў, Алена Яськова, Кацярына Гараніна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG