Інтэрнэт выбары не прызнаў. Вось тут можна пабачыць сфатаграфаваныя ведамасьці зь яўкай 5-15%. На відэа старшыня камісіі кажа пра яўку 28%. А навіна пра тое, што 7 апазыцыйных структур сказалі: выбары не адбыліся, цэлы дзень правісела на галоўнай старонцы аднаго з найбольш папулярных беларускіх парталаў.
Нехта можа сказаць: інтэрнэт не прызнаваў выбары і дагэтуль. Аднак адно — выяўляць асобныя выпадкі парушэньняў. Скардзіцца на тое, што назіральнікам не даюць лічыць галасы. І зусім іншае — калі пасьля галасаваньня ў інтэрнэце ў сапраўды масавым парадку зьяўляюцца сьведчаньні — папяровыя, фатаграфічныя ды відэа — таго, што выбараў проста не адбылося, што яўкі — не было. Проста праглядзіце стужку навін за дзень галасаваньня, пачытайце загалоўкі, каб зразумець, пра што я кажу.
Дагэтуль Байнэт супольна ўспрымаў беларускія выбары як недэмакратычныя. Цяпер Байнэт — гэтаксама супольна — вырашыў, што выбары не адбыліся. І вось падобным заявам, усім гэтым лічбам пра 45% яўкі, усім сьведчаньням пра тое, што назіраньне вялося на 1,3 тыс. участкаў і «лічбы супадаюць», проста нічога не супрацьстаўляецца з боку ўлады.
Словам Лідзіі Ярмошынай Байнэт ня верыць. У Байнэту і Ярмошынай нават не антыпатыя, але — інфармацыйная несумяшчальнасьць. Любая інфармацыя з ЦВК будзе блякавацца масавай сьвядомасьцю, успрымацца як «інфармацыйны шум».
Але мяне ў гэтай сытуацыі цікавяць не адносіны Ярмошны і Байнэту. І нават ня тыя рытарычныя стратэгіі, якімі б улады здолелі вярнуць давер да гэтых выбараў (іх праблема, хай яны і думаюць).
Мяне цікавіць прыкладное пытаньне. Вось, вялікая колькасьць людзей пабачыла фатаграфічныя сьведчаньні таго, што выбары ў Беларусі не адбыліся. І што далей?
Вось асноўнае пытаньне: што далей?
Кандыдат у дэпутаты Віктар Цярэшчанка патрабуе новых выбараў па сваёй акрузе. Але гэта, здаецца, адзіны выпадак трансфармацыі таго, што мы бачым у інтэрнэце, у нейкія рэальныя крокі. І я цалкам разумею, чаму Цярэшчанка — адзін такі. Бо ўсе файна ведаюць, што аспрэчыць рэзультаты выбараў немагчыма, бо разглядаюць скаргі суды і пракуратура. А іх рашэньні вельмі лёгка прадказаць.
Дык тады — навошта ўсё папярэдняе?
Адкуль трыюмф і пачуцьцё эўфарыі?
Расейскі аналітык, адзін з стваральнікаў групы «Мэркатар» Дзьмітрый Арэшкін сказаў у размове пра расейскі вопыт: так, фіксаваньне парушэньняў не прывяло да паўторных выбараў. Але галоўным вынікам сталася тое, што 10 мільёнаў з 110, што галасуюць у Расеі, упэўніліся, што выбары — несумленныя.
Але ў Беларусі выбары і дагэтуль многія, калі ня ўсе, успрымалі як несумленныя. Нікому ня трэба расплюшчваць вочы. Вось тут добры тэкст Андрэя Курэйчыка на гэты конт. Да сказанага Курэйчыкам пра адносіны выбарцаў да выбараў магу дадаць толькі адно: гэтаксама ў выбары ня верыць і вэртыкаль, бо яна, як ніхто, ведае, як тыя выбары робяцца (бо яна сама іх і рыхтуе!)
Але зноў тое ж самае пытаньне: што далей? Беларусы перасталі верыць у празрыстасьць і сапраўднасьць электаральных кампаніяў. Але якія высновы з гэтага ідуць? Паспрабую сфармуляваць.
1. Па-першае, я ня ўпэўнены, што рэжым быў у прынцыпе зацікаўлены ў тым, каб інтэрнэт (і народ!) у гэтыя выбары паверыў. Бо пасьля сьнежня 2010 году ўзьнік дэфіцыт зьнешняй і ўнутранай легітымнасьці выканаўчай улады. І сытуацыя, калі ёсьць цалкам легітымны парлямэнт, і ёсьць прэзыдэнт, пасьля выбараў якога сем іншых кандыдатаў спатрэбілася тэрмінова саджаць у турму — ня вельмі добрая для стабільнасьці ў краіне… Адсюль — бачная, падкрэсьленая неахайнасьць у арганізацыі працэсу. Адсюль — зьбіцьцё Сяргея Грыца, напад на пікет «Зьмены» і г. д. Я магу амаль гарантаваць, што перад прэзыдэнцкімі выбарамі будзе зроблена ўсё, каб узнавіць прыстойны выгляд працэсу. Бо дэвальваваць трэба было не давер да выбараў як такіх, але — давер да гэтай канкрэтна кампаніі, якая праходзіла ва ўмовах «пасьля сьнежня 2010».
2. Роля і месца Палаты прадстаўнікоў у беларускім палітычным працэсе палягае ў тым, каб дэлегаваць ёй прыняцьце тых рашэньняў, якія прымаць трэба, але прэзыдэнт іх прымаць ня хоча з-за небясьпекі для рэйтынгу. Клясычная задача для ППНС — скасаваньне льготаў ці ратыфікацыя мытнага пагадненьня з Расеяй. Калі б магчыма было, усе кошты ў краіне ўздымала б ППНС, усе заробкі падвышаў бы прэзыдэнт. Пажадана, каб ППНС рабіла гэта хутка і ціха, без абмеркаваньня. Наколькі мне вядома, адзіны (!) дэпутат, які прагаласаваў супраць адмены льготаў у 2007 годзе, трапіў у «чорны сьпіс» і ня здолеў болей абрацца ў ППНС.
3. Дэпутаты пры гэтым успрымаюцца як «прадстаўнікі народу», іх дзеяньні — як «сацыяльная замова» выбарцаў. Такім чынам выканаўчая ўлада здымае зь сябе цяжар адказнасьці за непапулярныя дзеі, якіх чым далей, тым робіцца болей.
4. Імкненьне забясьпечыць «маўклівасьць» і «хуткасьць» працэсу прыняцьця непапулярных мер (гл. пункт 2) прыводзіць да таго, што да «вівісэкцыі» дэпутатаў ППНС патрабуецца падыходзіць усё болей і болей «пільна». Адчуваньне дэфіцыту прэзыдэнцкай легітымнасьці (гл. пункт 1) разам зь зьнешнімі фактарамі (адсутнасьць дыялёгу з ЭЗ) прыводзяць да брутальнай стылістыкі ў арганізацыі працэдуры. Усё ўзгаданае вядзе да недаверу выбарцаў да электаральнага працэсу і абраных у яго выніку дэпутатаў.
5. Па выніках зьяўляецца ППНС, якая не прызнаная Захадам, як таго і патрабавалася (не хапала, каб прэзыдэнт быў не прызнаны, а парлямэнт — прызнаны!), і якая складаецца з маўклівых і вопытных выканаўцаў. Але наступствы — народ не ўспрымае гэтых выканаўцаў як сваіх прадстаўнікоў.
6. Падчас новай кадэнцыі ППНС ратыфікуе шэраг дамоваў, я не выключаю, што сярод іх аднойчы зьявіцца дамова аб продажы «Белкалію». Гэтыя дэпутаты будуць падвышаць тарыфы на ЖКГ і зацьвярджаць іншыя непапулярныя крокі. У выніку акалічнасьцяў, выкладзеных у пунктах 1-6, усе гэтыя крокі будуць успрымацца як крокі выканаўчай улады, адміністрацыі, а не «прадстаўнікоў народу», «народных абраньнікаў».
7. Тое, як была арганізавана гэтая парлямэнцкая кампанія, кіне цень і на давер да прэзыдэнцкіх выбараў. Бо такія рэчы, як давер/недавер так хутка ня ўзновіш.

У Байнэту і Ярмошынай нават не антыпатыя, але — інфармацыйная несумяшчальнасьць