Байкот адбыўся. Нягледзячы на прымус, на загон студэнтаў, бюджэтнікаў, вайскоўцаў на датэрміновае галасаваньне, у Менску і ва ўсіх буйных гарадах краіны беларусы не прыйшлі на выбарчыя ўчасткі. Мільёны беларусаў зрабілі крок ад таго, каб заставацца статыстычнай адзінкай, да таго, каб быць грамадзянінам Беларусі. Беларуская нацыя зрабіла крок да сталеньня.
Кампанія 2012 году сталася рэфэрэндумам аб недаверы дзейнай уладзе, недаверы ўсёй дзейнай палітычнай сыстэме Беларусі. І не істотна, як удзельнічалі людзі ў байкоце — сьвядома ці несьвядома. Далёка ня кожны беларус дасканала разьбіраецца ў палітыцы, але людзі адчулі патрэбу выказаць сваё стаўленьне да «выбараў», выказаць свой пратэст, хай сабе пакуль што ў такой пасіўнай форме.
Улада, якая заклікала, прымушала, запужвала — чарговы раз паставілася да беларусаў як да бязвольнага неразумнага быдла. Падобнае ж стаўленьне было і ў тых, хто працаваў зь «нявызначанай большасьцю» і заклікаў прыйсьці на выбары, — маўляў, беларусы не дарасьлі яшчэ да разуменьня таго, што такое палітыка, зь імі трэба па-простаму — пра чарку і скварку, пра прыгожых кандыдатаў і «сьветлую будучыню». Але беларусы сказалі — НЕ — хлусьні, падману, гвалту, прымусу. Праз байкот «выбараў» беларусы прагаласавалі за сваё права людзьмі звацца.
Раней «выбары» ў Беларусі не прызнавалі беларуская дэмакратычная апазыцыя і міжнародная супольнасьць. На гэты раз іх не прызнаў беларускі народ.
Гэта сапраўдная перамога беларускай нацыі, істотны крок на шляху да свабоды і незалежнасьці.
І гэта — самае галоўнае ў палітычнай кампаніі 2012 году. Нягледзячы ні на якія спробы гэтую перамогу абылгаць, схаваць, забрудзіць — яна дае падставы для наступнага кроку: правядзеньня свабодных выбараў у свабоднай Беларусі.
Дадзеныя ўсіх незалежных кампаній па назіраньні — ці гэта кампанія назіраньня «За справядлівыя выбары», ці «Праваабаронцы за свабодныя выбары», ці назіральнікі ад БХД, ці незалежныя назіральнікі ад іншых арганізацый — усе кажуць пра адно і тое ж: у Менску і ва ўсіх буйных гарадах краіны «выбары» не адбыліся. Гэтыя кампаніі ніяк паміж сабой не каардынаваліся. І тое, што гэтыя лічбы практычна супадаюць, пацьвярджае — байкот падтрымала большасьць беларусаў.
Галоўны вынік гэтай кампаніі — тое, што беларускі народ заявіў пра сябе як пра суб’ект беларускай палітыкі, з думкаю і жаданьнем якога неабходна лічыцца, а ня толькі імкнуцца ім маніпуляваць.
Што далей?
Для перамогі над рэжымам патрэбная падтрымка большасьці грамадзтва. Дзеля таго каб большасьць беларусаў падтрымала палітычную кампанію — патрэбна яднаньне дэмакратычных сілаў. Але сёньня яднаньне магчымае толькі на глебе супольных каштоўнасьцяў і на глебе канкрэтнай супольнай дзейнасьці. Толькі з тымі палітычнымі сіламі і палітыкамі, хто пацьвердзіць сваю здольнасьць трымаць дадзенае слова, здольнасьць дзейнічаць дзеля дасягненьня агульнай мэты, — магчыма размаўляць пра супольныя доўгатэрміновыя пляны і палітычныя кампаніі.
Таму пачынаць трэба з простых і неадкладных рэчаў.
Першае, што неабходна зрабіць, — распавесьці людзям праўду пра тое, што адбылося на «выбарах» .
Сем палітычных структураў, што выступалі за байкот выбараў, пачынаюць інфармацыйную кампанію аб выніках «выбараў». Інфармацыйная кампанія павінна ахапіць усю тэрыторыю краіны. Задача кампаніі — ня толькі распавесьці людзям праўду пра «выбары», але і даць магчымасьць кожнаму ахвотнаму далучыцца да дзейнасьці дэмакратычных сілаў.
Другое — вызваліць палітвязьняў. Наш першы абавязак — выратаваць гэтых людзей. Бо для многіх зь іх вызваленьне раўназначнае выратаваньню.
За апошнія гады было шмат заклікаў да міжнародных структур аб вызваленьні вязьняў. Але прысуды палітвязьням былі вынесеныя імем Рэспублікі Беларусь, а значыць — ад імя ўсіх беларусаў. І справа іх вызваленьня, перш за ўсё, — задача беларускага народу. Прыйшоў час кожнаму беларусу праявіць сваю салідарнасьць зь несправядліва асуджанымі.
Таму быў абвешчаны пачатак нацыянальнай кампаніі за вызваленьне палітвязьняў.
Як паказала практыка парлямэнцкай кампаніі, нават у Менску людзі ня ведаюць пра палітвязьняў. Ня ведаюць — але ахвотна ставяць подпісы ў іх падтрымку, гатовыя іх падтрымаць.
Галоўная мэта кампаніі — данесьці да кожнага беларуса праўдзівую інфармацыю пра беларускіх палітвязьняў, зьяднаць беларускае грамадзтва ў акцыях салідарнасьці, праз гэтыя дзеяньні — дамагчыся вызваленьня ўсіх палітвязьняў і спыненьня практыкі судовага перасьледу за палітычныя перакананьні.
З жніўня 2012 году пачаты збор подпісаў грамадзян краіны за вызваленьне палітвязьняў Беларусі. Зь верасьня подпіс можна паставіць праз Інтэрнэт: www.belarusfree.infohttp://www.belarusfree.info. Пэтыцыя ў падтрымку палітвязьняў, падпісаная на гэтым сайце, будзе мець юрыдычную моц, і беларускія органы дзяржаўнай улады будуць абавязаныя даць афіцыйны адказ. Можна спампаваць падпісны ліст, а таксама ўлётку з інфармацыяй пра палітвязьняў, сабраць подпісы ў сваіх знаёмых і сяброў або падпісаць зварот праз інтэрнэт.
Па выніку гэтых дзьвюх кампаніяў можна будзе меркаваць пра магчымасьць далейшых супольных палітычных дзеяньняў.
Я заклікаю далучацца да гэтай працы ўсе дэмакратычныя арганізацыі краіны. Каб кожны ахвотны не праз заявы ў СМІ і піяр-акцыі, якія рэклямуюць уласную асобу ці арганізацыю, а праз працу на карысьць іншых, на карысьць Беларусі, сьцьвердзіў сваё права быць у шэрагу дэмакратычных арганізацыяў, незалежных ад рэжыму.