Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цярэшчанка патрабуе новых выбараў


Віктар Цярэшчанка
Віктар Цярэшчанка

Кандыдат у дэпутаты Віктар Цярэшчанка патрабуе перавыбараў па Шаркаўшчынскай выбарчай акрузе № 29.

Пра гэта ён заявіў у інтэрвію БелаПАН.

Па словах Цярэшчанкі, ён будзе патрабаваць перавыбараў на падставе наяўных у яго доказаў фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня. З такім патрабаваньнем ён мае намер зьвярнуцца ў ЦВК і Генэральную пракуратуру Беларусі.

«Пачнём з таго, што кандыдатам у дэпутаты там вылучаўся і стаў дэпутатам старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Мечыслаў Морхат. Яго даверанымі асобамі былі начальнік аддзела адукацыі Пастаўскага раёна і начальнік аддзела ідэалёгіі Браслаўскага раёна. Гэта значыць, уся выканаўчая ўлада была задзейнічана на перамогу Морхата» — лічыць Цярэшчанка.

Ён таксама адзначыў, што яму перашкаджалі ў правядзеньні агітацыі.
«Я меў намер сустрэцца з некаторымі працоўнымі калектывамі. Кіраўнікі гэтых калектываў наўпрост мне казалі, што не могуць праводзіць такую сустрэчу, паколькі іх папярэджвалі: калі сустрэчы адбудуцца, з імі не будзе працягнуты кантракт. Тое ж самае тычылася і сустрэч з выбаршчыкамі: кіраўнікі прадпрыемстваў заяўлялі мне, што ім пагражаюць звальненьнем, калі работнікі іх прадпрыемстваў, зьявяцца на сустрэчах. У выніку на іх прыходзілі толькі пэнсіянэры альбо актыўныя апанэнты ўлады з апазыцыйных палітычных партый», — заявіў Цярэшчанка.

Апрача таго, па словах Цярэшчанкі, у яго ёсьць пэўныя дадзеныя ад сябраў участковых камісій аб тым, што выбары былі сфальсыфікаваныя, а таксама аўдыё-і відэазапісы працэсу фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня:
«На адным з відэазапісаў паказана, як старшыня ўчастковай камісіі пасьля адкрыцьця скрыні і пачатку падліку галасоў падмяняе бюлетэні, пададзеныя за мяне, на бюлетэні за Морхата. Я адказна заяўляю, што вынікі выбараў па 29-й выбарчай акрузе былі сфальсыфікаваныя, а выбарчы працэс прайшоў з парушэньнямі заканадаўства», — сказаў Цярэшчанка.

Палітык патрабуе, каб па выбарчай акрузе прайшлі перавыбары ў адзін дзень галасаваньня, з 8 да 20 гадзін вечара:

«Калі я на працягу аднаго-двух дзён пасьля падачы заявы не атрымаю ад ЦВК і Генпракуратуры выразнага адказу на сваю прапанову, ці атрымаю адпіску, я выкладу ўсе наяўныя ў мяне відэаматэрыялы, аўдыёматэрыялы і доказы фальсыфікацыі выбараў у інтэрнэт. Няхай сьвет палюбуецца, як праходзілі гэтыя «выбары», — заявіў Цярэшчанка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG