Былы начальнік ізалятара часовага ўтрыманьня ў Івацэвічах публічна зьвярнуўся да начальніка Мазырскай калёніі, дзе працягваецца ціск на Зьмітра Дашкевіча.
Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч працягвае знаходзіцца ў карцэры Мазырскай калёніі, дзе ён абвясьціў галадоўку пратэсту супраць ціску і зьняваг паводле рэлігійнай прыкметы. 27 верасьня на сайце «Маладога фронту» нявеста Дашкевіча Наста Палажанка заявіла, што да ціску на актывіста нібыта датычны начальнік калёніі Юрый Збароўскі ды іншыя супрацоўнікі калёніі. Праз два дні на «Свабоду» патэлефанаваў былы начальнік івацэвіцкага ізалятару Станіслаў Халадовіч і зачытаў свой зварот да начальніка мазырскай калёніі:
«Спадар Збароўскі Юры Багданавіч, спыніце зьдзекі ў дачыненьні да Зьмітра Дашкевіча. Ня ўцягвайце сябе ды іншых супрацоўнікаў калёніі, вашых падначаленых, у злачынствы. Помніце, гэты рэжым ня вечны, адказнасьць рана ці позна прыйдзецца несьці ня толькі маральную, але і крымінальную. Зьвяртаецца да вас былы начальнік ізалятара часовага ўтрыманьня, капітан міліцыі ў адстаўцы Станіслаў Халадовіч, горад Івацэвічы».
28 верасьня Станіслаў Халадовіч даслаў у Мазырскую калёнію тэлеграму з словамі падтрымкі Зьмітру Дашкевічу.
У Мазырскай калёніі сытуацыю вакол палітвязьня Зьмітра Дашкевіча па-ранейшаму не камэнтуюць.
Зьмітру Дашкевічу за непадпарадкаваньне павялічылі тэрмін зьняволеньня яшчэ на год і на мінулым тыдні перавялі з Глыбоцкай калёніі ў Мазырскую.