Былы дэпутат парлямэнту Ўладзімер Навасяд, які балятуецца ў Сьвіслацкай акрузе № 104, што ў менскай Лошыцы, расказвае Радыё Свабода пра вынікі назіраньня за галасаваньнем 20 верасьня:
«Сёньня на 129-м участку выбарчая камісія падала звесткі, што прагаласавала 288 чалавек. А назіральнікі з гэтага ўчастку, якія там цэлы дзень прысутнічалі, даюць лічбу больш як на 200 чалавек меншую. Гэтых „выбарцаў“ проста не было на ўчастку! Заўтра мы будзем падаваць скаргу ў пракуратуру. Да таго ж, на гэтым участку ў першы дзень датэрміновага галасаваньня прагаласавала 5 чалавек, а ў другі — 30. І назіральнікі гэта таксама пацьвердзілі.
Увогуле, сытуацыя такая, што чым бліжэй да дня выбараў, яўка нарастае. І адбываецца гэта праз адміністратыўны рэсурс.
Зараз у мяне дакладных зьвестак няма. Але ўчора ў нас была яўка ў сярэднім па акрузе 5,5%. А сёньня ўжо больш за 12% прагаласавала.
Я ў гэтай акрузе ўжо 10 гадоў працую. Людзі мне распавядаюць, што ім на прадпрыемствах даюць адгул, адпраўляюць на датэрміновае галасаваньне. Прычым кажуць галасаваць за пэўных кандыдатаў.
У некаторых участковых камісій проста нервы здаюць. Яны не вывешваюць пратаколы па галасаваньні за дзень. А там, дзе вывешваюць, бывае, што не стыкуюцца дадзеныя выніковага галасаваньня, якія дае камісія, з тымі, што маюць назіральнікі. І розьніца значная. Напрыклад, на адным участку назіральнікі налічылі 47, а ў іх 87; на другім у назіральнікаў 52, а там 122. Канкрэтных тлумачэньняў ані сакратар, ані старшыня камісій даць ня могуць».