Агітатары абыходзяць кватэры, расклейваюць улёткі на пад’ездах. Апавядае відавочца спадарыня Юля:
«Ішлі жанчыны, якія сказалі, што працуюць на ЗСК „Гомсельмаш“, і запрашалі на датэрміновае галасаваньне. Я спытала: „Чаму вы запрашаеце на датэрміновае галасаваньне?“ Яны сумеліся, а пасьля адказваюць, што лепш прыйсьці на датэрміновае галасаваньне, бо ведаеце, які сэзон — бульбу трэба капаць і ўсё такое. А так, маўляў, зручна прыйсьці на датэрміновае, а ў суботу й нядзелю можна будзе адпачываць і нікуды не ісьці. І яны ж расклейваюць абвесткі, дзе напісана, зь якой і па якую гадзіну датэрміновае галасаваньне адбываецца».
Дарэчы, у выбарчай акрузе № 32, дзе актыўна запрашаюць на датэрміновае галасаваньне, кандыдатам у дэпутаты балятуецца генэральны дырэктар ВА «Гомсельмаш» Валер Жмайлік. Пасьля таго як у гэтай акрузе сябра БНФ зьняўся з выбараў, дырэктар Жмайлік застаўся адзіным кандыдатам.